1 царстваў 5 разьдзел

Першая кніга царстваў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

І Пілішчане ўзялі скрыню Божую, і прынесьлі яе з Евен-Езэру да Ашдоду.
 
А філістынцы ўзялі каўчэг Божы і занеслі яго з Абэн-Эзэра ў Азот.

І ўзялі Пілішчане скрыню Божую, і ўнесьлі яе да дому Даґонавага, і пастанавілі яе ля Даґона.
 
Панеслі філістынцы каўчэг Божы і занеслі яго ў храм Дагона, і паставілі яго каля Дагона.

І ўсталі Ашдодзяне назаўтрае, і вось, Даґон упаў ніцма відам сваім да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ. І ўзялі яны Даґона, і зьвярнулі яго на свае месца.
 
І калі на другі дзень азотцы ўсталі, вось, Дагон ляжаў на зямлі, схіліўшыся перад каўчэгам Божым; і паднялі яны Дагона, і паставілі на сваё месца.

І ўсталі яны заўтра нараніцы, і вось, Даґон упаў ніцма да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ; а галава Даґонава і абедзьве далані яго рук адсечаныя на парозе, толькі часьць рыбы засталася на ім.
 
І зноў на другі дзень, рана ўстаўшы, знайшлі Дагона, што ляжаў тварам сваім уніз перад каўчэгам Бога Ізраэля; галава ж Дагона і дзве далоні рук яго, адсечаныя, ляжалі на парозе: а толькі тулава Дагона засталося пры ім.

Затым ня ступаюць сьвятары Даґонавы і ўсі прыходзячыя да дому Даґонавага на парог Даґонаў ув Ашдодзе дагэтуль.
 
З-за гэтае прычыны святары Дагона і ўсе, хто ўваходзіць у яго храм, не ступаюць на парог Дагона ў Азоце па сённяшні дзень.

І стала цяжкою рука СПАДАРОВА над Ашдодзянамі, і ён спустошыў іх, і зразіў іх скуламі, Ашдод а аколіцу яго.
 
І рука Госпада была ў цяжар жыхарам Азота, і Ён напалохаў іх, і пакараў Ён нарывамі: як Азот, так і яго ваколіцы.

І абачылі людзі Ашдоду, што гэта так, і сказалі: «Няхай не перабывае скрыня Бога Ізраелявага ў нас, бо цяжкая рука Ягоная над намі і над Даґонам, богам нашым».
 
А людзі Азота, бачачы такую кару, казалі: «Хай не застаецца каўчэг Божы ў нас, бо жорсткая Яго рука на нас і на Дагоне, богу нашым».

І паслалі, і зьберлі ўсіх князёў Пілісцкіх да сябе, і сказалі: «Што зробім із скрыняю Бога Ізраелявага?» І сказалі: «Да Ґафу хай кружыняюць скрыню Бога Ізраелявага». І кружынялі скрыню Бога Ізраелявага да Ґафу.
 
І праз пасланцоў сабралі яны ў сябе ўсіх кіраўнікоў філістынскіх, і сказалі: «Што маем зрабіць з каўчэгам Бога Ізраэля?» І яны адказалі: «Трэба каўчэг Божы перавезці ў Гет». І перанеслі яны каўчэг Бога Ізраэля.

І было просьле тога, як кружынялі яе, што была рука СПАДАРОВА на месьце — жах вельмі вялікі, і зразіў СПАДАР жыхараў места ад малога аж да вялікага, і прабіліся ў іх скулы.
 
Калі ж перанеслі яго, сталася рука Госпада над горадам, і страх надта вялікі; і ўдарыў Госпад жыхароў горада ад малога да вялікага; і з’явіліся на іх нарывы.

І адаслалі яны скрыню Божую да Екрону; і як прышла скрыня Божая да Екрону, загаласілі Екроняне, кажучы: «Прыкружынялі да мяне скрыню Бога Ізраелявага, каб зрабіць сьмерць імне й люду майму».
 
Дык адаслалі яны каўчэг Божы ў Акарон. І, калі прыбыў каўчэг Божы ў Акарон, паднялі крык акаронцы, кажучы: «Яны прынеслі да нас каўчэг Божы Ізраэля, каб выгубіць нас і народ наш!»

І паслалі, і зьберлі ўсіх князёў Пілісцкіх, і сказалі: «Адашліце скрыню Бога Ізраелявага; хай яна зьвернецца на месца свае, каб не зрабіла сьмерці імне а люду майму»; бо быў сьмяротны жах у вусім месьце: вельма была цяжкая ім рука Божая там.
 
І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх кіраўнікоў філістынскіх, і казалі: «Адашліце каўчэг Бога Ізраэля, хай вяртаецца ён на месца сваё і хай не забівае нас з народам нашым».

І людзі, каторыя не памерлі, зражаныя былі скуламі, і ўзыходзіла галашэньне места аж да нябёсаў.
 
Апанаваў бо страх смерці ўвесь горад, і занадта цяжкая стала рука Божая. Таксама людзі, якія не паўміралі, былі пакрытыя нарывамі, і лямант у горадзе падымаўся ў неба.