Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Галятам прадмова Пісьмо да Галятам прадмова

У час другой і трэцяй сваёй місіі ў Малую Азію сьв. Павал навярнуў паганскія народы (жыдоў было мала) на хрысьціянскую веру, між іншымі рымскую правінцыю Галатыю (ад Галаў, выхадцаў з Галіі — Францыі — якія каля 400 гадоў перад нараджэньнем Хрыстуса перасяліліся ў М. Азію).

Насяленьне Галатыі, не гледзячы на згельленізаваньне, захавала свае народныя асаблівасьці прастату думкі, шчырасьць, лёгкасьць уяўленьня, дзіцячую веру адносна спраў духоўных і д.п. Найбольшым горадам гэтай правінцыі была Анцыра (цяперашняя турэцкая Анкара). Вера хрысьціянская пашыралася тут лёгка, а сьв. Паўла прынялі "як анёла Божага, як самога Хрыстуса". Там ён заснаваў парафіі хрысьціянскія і знайшоў вучняў. Частка новых хрысьціян паходзіла з жыдоў.

Пасьля адбыцьця сьв. Паўла з Галатыі і даўжэйшага прабываньня ў горадзе Эфэзе, у Галатыў паявіліся віхрыцелі з наверненых жыдоў. Яны хацелі захаваць абразаньне ў другія вымаганьні старога закона, якіх сьв. Павал навучаў не трымацца, і дзеля гэтага і навучаньне Паўлава, і прававернасьць яго як апостала паддавалў сумненьню і ачарнялі, даказваючы, што ён не праўдзівы апостал, не такі, як Пётр, Ян, Якуб і іншыя.

Сьв. Павал, абураны да жывога і бачачы небясьпеку для маладога хрысьціянства, піша гэта пісьмо, даказваючы праўду пра сябе як апостала і апавяшчанай ім навукі Стары закон не абавязвае.

Гэта пісьмо напісана каля 54 года, магчыма, у Эфэзе ў час трэцяга падарожжа. Аўтэнтычнасьць прызнаецца Касьцёлам і крытыкай.

Уступ: Адрас і прывітаньні (1:1−5)

Частка першая, дыдактычная (1:6 — 4:31)

1 Апостал даказвае, што Эвангелію ён атрымаў проста ад Бога (1:6−24)
2 Навуку яго пацьвердзілі другія Апосталы (2:1−10)
3 Здарэньне з Пятром у Антыёхіі Сірыйскай (2:2−21)
4 Стары закон сьведчыць, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру (3:1 — 431)

Частка другая, практычная (5:1 — 6:18)

1 Адступіце ад законаў Мойжаша, бо не атрымаеце ласкі Хрыстуса. (5:1−12)
2 Практыкавацца ў любові брацкай і рабіць дабро. (5:13 — 6:18)

Заканчэньне. Мэта яго апостальскае місіі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пісьмо да Галятам, уступ

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.