Філімон быў багатым чалавекам (меў нявольнікаў), пражываючым у Калосах у Фрыгіі. Яго навярнуў да Хрыста пэўне сам сьв. Павал, пражываючы ў Эфезе. Стаў ён верным яго вучнем. Ён адпускаў свой дом на маленьні і на ўсе другія службы. Любіў яго апостал.
Аднойчы да сьв. Паўла, заняволенага ў Рыме, з'явіўся нейкі 0нэзым, нявольнік уцёкшы ад Філімона. Сьв. Павал давёў яго да веры. Рымскі закон строга за гэта караў. Таму і сьв. Павал мог яго затрымаць пры сабе, бо быў яму патрэбен, але не жадаючы рабіць крыўды прыяцелю, адсылае яго назад да гаспадара.
Адначасова і перасылае яму пісьмо з просьбай аб ласкавым прыняцьці нявольніка назад і не пакараньні яго. Пры гэтым ён падае хрысьціянскую навуку аб адносінах чалавека да чалавека і ў пару нявольніцтва.
Філімон павінен бачыць у Онэзыме свайго брата па веры і як самога апостала Паўла. Калі нявольнік зрабіў яму якую матарыяльную шкоду, то ён адгодзіць. Онэзыма таксама вучыць, як ён мае паступаць. Пісьмо гэта ўсе прымаюць за аўтэнтычнае — Касьцёл і крытыкі.
Пісьмо да Філімона, уступ