Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў прадмова Пісьмо да Гебраяў прадмова

Пісьмо да гебрэяў (жыдоў) розьніцца ад іншых пісьмаў сьв. Паўла тым, што яно ня мае ўступу, указаньні ад каго, у прынятай ім форме, і адносна распарадку. Частку дагматычную ён пераплятае з маральнай і г. д. Дзеля таго да 4 ст. на Захадзе сумняваліся адносна аўтарства гэтага пісьма. Але справу гэту выясьніць няцяжка.

Зненавіджаны землякамі, сьв. Павал не падаваў сябе як аўтара і зьмяніў пачатак. Магчыма таксама, што ён падаў агульны зьмест пісьма каму-небудзь са сваіх вучняў, а той рэдагаваў яго па-свойму. З-паміж чатырнаццаці пісьмаў сьв. Паўла гэта выдзяляецца больш прыгожай грэцкай мовай, стылем і формай.

Пісьмо гэта было адрасавана жыдам, пражываючым у Ерузаліме і наогул у Палестыне. Напісана яно было у Рыме паміж першым і другім зняволеньнем сьв. Паўла, перад зьнішчэньнем Ерузаліма, г. зн. каля 63 года.

У пісьме аўтар лічыцца з тым, што чытачы ведаюць сьв. Пісаньне, цытыруе многа і, апіраючыся на Старым Законе, даказвае, што прадказаны і чаканы Месія-гэта Езус Хрыстус, што Стары Закон ужо закончыўся, а пачаўся новы. Сьвятарства старазаконнае "пакаленьне Леві" аджыло, а новае пачалося ад Хрыстуса паз ускладаньне рук біскупаў. Таксама і Ахвяра Старога Закону была толькі фігурай новай, якая пачалася ад Хрыстуса-Сьвятара, якую Ён злажыў на крыжы і прадаўжае складаць у імшы сьвятой. Замест сьвятыні Ерузалімскай цяпер існуе Касьцёл Усеагульны.

Частка першая, дагматычная 1:1−10,18.

А. Асоба і дастойнасьць Хрыстуса, Сына Божага. 1:1 — 4:13.

1 Хрыстус, Сын Божы-вышэйшы за прарокаў. 1:1 — 2:4.
2 Збаўца праз учалавечаньне стаўся толькі з выгляду ніжэйшым за чыстых духаў. (2:5−18).
3 Хрыстус, як Сын Божы, вышэйшы за Маісея. 3:1−19.
4 Хто ня слухае Эвангеліі не атрымае жыцьця вечнага. 4:1−13.

Б.-Сьвятарства Хрыстова вышэйшае за сьвятарства Старога Закону.

1 Хрыстус праўдзівы сьвятар, пакліканы Богам. 4:14 — 5:0.
2 Труднасьці навукі аб сьвятарстве Хрыстовым. 5:11 — 6:20.
3 Хрыстус-сьвятар па абраду Мельхізедэка. 7:1−28.

В.-Значэньне ахвяры Хрыстовай. 8:1−10.

1 Хрыстус-сьвятар у палатцы нябеснай. 8:1−13.
2 Ахвяра Хрыстова перавышае ахвяры Старога Закону. 9:1 — 10:17.

Частка другая маральная

1 Патрэба адмовіцца ад Старога Закону. 10:19−39.
2 Прыклады гераізма ў Ст. Законе. 11:1 — 12:29.
3 Заахвочваньне да хрысьціянскіх дабрадзейнасьцяў і загад высьцерагацца культу жыдоўскага. 13:1−17.

Заканчэньне. Апостал паручаецца малітвам чытачоў заахвочвае вытрымаць і перасылае прывітаньні. 13:18−25.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, уступ

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.