Лукаша 4 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 1999
Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся з Ярдану і быў паведзены Духам у пустыню.
Езус, поўны Духа Сьвятога, вярнуўся ад Ярдану і быў Духам заведзены ў пустыню
Там сорак дзён Ён быў спакушваны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці.
на сорак дзён, і быў там спакушаны д'яблам. Ды ня еў у тыя дні анічога, а калі яны скончыліся, захацеў есьці.
І сказаў Яму д’ябал: «Калі Ты — Сын Божы, скажы гэтаму камяню, каб ён стаўся хлебам».
Сказаў Яму д'ябал: "Калі Ты — Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам".
І адказаў яму Ісус, кажучы: «Напісана, што ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым».
І адказаў яму Езус: "Напісана: "Ня толькі хлебам жыве чалавек"."
І, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе валадарствы сусьвету ў імгненьне часу.
Затым падняў Яго і паказаў Яму ўсе каралеўствы сьвету ў адзін момант,
І сказаў Яму д’ябал: «Дам Табе ўладу над усім гэтым і славу іхнюю, бо яна мне аддадзена, і я, каму хачу, даю яе.
ды сказаў Яму д'ябал: "Дам Табе ўладу над сусьветам і іх славу, бо мне гэта дадзена, і каму хачу, таму даю яе.
Дык калі Ты паклонішся мне, усё будзе Тваё».
Дык калі Ты паклонішся перада мной, усё будзе Тваё".
І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”».
У адказ сказаў яму Езус: "Напісана: "Госпаду, Богу твайму, будзеш пакланяцца ды Яму аднаму служыць будзеш".
І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў на самым версе сьвятыні, і сказаў Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься адгэтуль уніз,
Затым завёў Яго (д'ябал) у Ерузалім, і паставіў на верху сьвятыні, і сказаў Яму: "Калі Ты — Сын Божы, дык кінься ўніз.
бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе ўсьцерагчы Цябе”,
Бо напісана: "Анёлам сваім загадае пра Цябе берагчы Цябе",
і: “На руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».
ды: "на руках панясуць Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі тваёй".
І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сказана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”».
Адказаў яму Езус: "Сказана: "Не спакушай Госпада, Бога твайго".
І, скончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго да пары.
І калі скончыў д'ябал усе спакушэньні, адступіўся ад Яго да часу.
І вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галілею; і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй ваколіцы.
І ў моцы Духа вярнуўся Езус у Галілею, і вестка пра Яго разьнеслася па ўсёй краіне.
І вучыў Ён у сынагогах іхніх, і ад усіх быў слаўлены.
І Езус вучыў у сынагогах іх, і быў слаўлены ўсімі.
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле звычаю Свайго ў дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць.
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і, па сваім звычаі, у суботу ўвайшоў у сынагогу і падняўся чытаць.
І далі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана:
І падалі Яму кнігу прарока Ісаі. І калі разьвярнуў кнігу, натрапіў на месца, дзе было напісана:
«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
"Дух Госпада нада Мною; таму Мяне намасьціў, каб вясьціў Эвангельле ўбогім, паслаў Мяне вясьціць свабоду вязьням, і сьляпым — вяртаньне зроку, адпусьціць прыгнечаных на свабоду,
і абвяшчаць год Госпада прыемны».
вясьціць год спагадлівасьці Госпада".
І, згарнуўшы кнігу, аддаў паслугачу і сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.
Потым закрыў кнігу, аддаў слузе і сеў. І вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.
А Ён пачаў гаварыць ім: «Сёньня споўнілася Пісаньне гэтае, [якое] ў вушах вашых».
Ён пачаў тады гаварыць ім: "Сёньня споўніліся толькі што вамі чутыя словы Пісаньня".
І ўсе засьведчылі Яму гэта, і зьдзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і гаварылі: «Ці не Язэпаў гэта сын?»
Усе засьведчылі Яму ды дзівіліся чароўнасьці словаў, выплываючых з вуснаў Ягоных, і казалі: "Ці ж гэта ня сын Язэпаў?"
І Ён сказаў ім: «Вядома, вы скажаце Мне гэткую прыповесьць: “Лекару, аздараві Самога Сябе; зрабі і тут, у бацькаўшчыне Сваёй, тое, што, мы чулі, сталася ў Капэрнауме”».
А Ён сказаў ім: "Хіба скажаце Мне гэту прымаўку: "Лекару, вылечы самога сябе. Учыні і тут, у бацькаўшчыне Тваёй, тое, што, чулі мы, учыніў Ты ў Кафарнаўме".
І сказаў: «Сапраўды кажу вам: Ніводзін прарок не прыймаецца ў бацькаўшчыне сваёй.
І сказаў: "Сапраўды кажу вам, што ніводзін прарок не прыймаецца ў сваёй бацькаўшчыне.
Праўдзіва кажу вам: Шмат удоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі было зачынена неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што стаўся вялікі голад па ўсёй зямлі;
Праўдзіва кажу вам: Многа ўдоваў было ў Ізраэлю ў дні Гальяша, калі неба было замкнёна на тры гады і шэсьць месяцаў, ды быў вялікі голад на ўсёй зямлі;
і ані да аднае з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую.
і да ніводнай з іх ня быў пасланы Гальяш, адно да аўдавелай жанчыны ў Сарэпце Сідонскай.
І шмат было пракажоных у Ізраілі пры прароку Элісеі, і ніводзін з іх ня быў ачышчаны, акрамя Наамана Сірыйца».
Таксама было многа пракажаных у Ізраэлю за Элізэя прарока, але ніводзін з іх ня быў ачышчаны, адно Нааман Сырыец".
І ўсе ў сынагозе напоўніліся ярасьцю, пачуўшы гэтае,
Чуючы гэта, усе ў сынагозе закіпелі злосьцю,
і, устаўшы, выгналі Яго навонкі з гораду, і павялі Яго на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны горад іхні, каб скінуць Яго,
і паўскоквалі, і выцягнулі Яго за горад, ды ўзьвялі на верх гары, на якой стаяў горад іх, каб спіхнуць Яго.
але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.
Але Ён прайшоў між імі і адыйшоў.
І прыйшоў у Капэрнаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у суботы.
І зыйшоў Езус у Кафарнаўм, горад Галілейскі, і там навучаў у суботы.
І дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо з уладаю былі словы Ягоныя.
І ўсе дзівіліся з навукі Ягонай, бо з уладай былі словы Ягоныя.
І быў у сынагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і ён загаласіў моцным голасам,
У той час быў у сынагозе чалавек, маючы духа нячыстага. І крычаў ён моцным голасам:
кажучы: «Аёй! Што нам і Табе, Ісус Назарэец? Ты прыйшоў загубіць нас. Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы».
"Пакінь, што Табе да нас, Езус з Назарэту? Ты прыйшоў губіць нас? Ведаю Цябе, што Ты — Сьвяты Божы".
І забараніў яму Ісус, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!» І, кінуўшы яго на сярэдзіну, дэман выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
Але Езус пасварыўся на яго, загадваючы: "Замаўчы, ды выйдзі з яго". І дэман, кінуўшы яго на сярэдзіну, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
І ахапіў усіх страх, і гутарылі між сабою, кажучы: «Што гэта за слова такое, што з уладаю і моцаю Ён загадвае духам нячыстым, і яны выходзяць?»
І ахапіў жах усіх; і зварачаліся адзін да аднаго, кажучы: "Што гэта за слова, што мае ўладу і моц загадваць духам нячыстым, і тыя выходзяць".
І разыйшлася чутка пра Яго па ўсіх вакалічных месцах.
І так вестка аб Ім разыходзілася па ўсіх вакалічных мясцовасьцях.
Выйшаўшы ж з сынагогі, Ён прыйшоў у дом Сымона. А цешча Сымонава была ў моцнай гарачцы, і прасілі Яго за яе.
Выйшаўшы з сынагогі, пайшоў Ён у дом Сымона. А цёшча Сымона была ў вялікай гарачцы, дык прасілі Яго за яе.
І, стаўшы каля яе, Ён забараніў гарачцы, і пакінула яе, а яна, адразу ўстаўшы, паслугавала ім.
І стаўшы пры ёй, загадаў гарачцы, і яна пакінула яе. І яна зараз жа, падняўшыся, паслугавала ім.
Пры захадзе сонца ўсе, якія мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, усклаўшы на кожнага з іх рукі, аздаравіў іх.
А па заходзе сонца ўсе, што мелі хворых на ўсякія хваробы, прыводзілі іх да Яго. І Ён клаў рукі на кожнага ды аздараўляў іх.
Выганяў таксама з многіх дэманаў, якія крычалі і казалі: «Ты — Хрыстос, Сын Божы». І Ён забараняў ім казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
З многіх выходзілі таксама дэманы з крыкам: "Ты — Сын Божы". І (Езус), сварачыся на іх, не дазваляў казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
А калі настаў дзень, Ён, выйшаўшы, пайшоў у пустыннае месца, і натоўпы шукалі Яго, і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не ішоў ад іх.
А калі настаў дзень, Ён выйшаў і адыйшоў на пустыннае месца; і народ аднак шукаў Яго і прыйшоў да Яго, і стараліся затрымаць, каб не адыходзіў ад іх.
А Ён сказаў ім: «І ў іншых гарадах Я мушу дабравесьціць Валадарства Божае, бо дзеля гэтага Я пасланы».
Але Ён сказаў ім: "Трэба, каб Я і іншым гарадам вясьціў добрую вестку пра Каралеўства Божае, бо Я дзеля гэтага пасланы".
І абвяшчаў у сынагогах Галілейскіх.
І далей навучаў у сынагогах Галілеі.