Марка 6 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Л. Гарошка
І выйшаў адтуль, і прыйшоў у бацькаўшчыну Сваю, і вучні Ягоныя ідуць за Ім.
І выйшаў адтуль і прыйшоў у сваю бацькаўшчыну; і за Ім ішлі Ягоныя вучні.
І калі сталася субота, пачаў вучыць у сынагозе. І многія, слухаючы, дзівіліся і казалі: «Адкуль у Яго гэтае? І што за мудрасьць дадзеная Яму, што нават цуды гэткія стаюцца праз рукі Яго?
І калі настала субота, пачаў вучыць у бажніцы; і многія чуючы, дзівіліся, кажучы: адкуль у Яго гэта? І што за мудрасьць дана Яму; што і гэткія цуды чыняцца Ягонымі рукамі?
Ці ж гэта не цясьляр, сын Марыі, брат Якуба, Ёсіі, Юды і Сымона? Ці ж ня сёстры Ягоныя тут сярод нас?» І горшыліся праз Яго.
Ці-ж гэта ня цесьля, сын Марыі, брат Якубы, і Язэпа, і Юды, і Сымона? Ці-ж гэта не Ягоныя сёстры, што пасярод нас? І горшыліся з Яго.
А Ісус сказаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і сярод сваякоў сваіх, і ў доме сваім».
Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба толькі ў сваёй бацькаўшчыне і ў родных і ў сваім доме.
І ня мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькіх нямоглых, усклаўшы рукі на іх, аздаравіў.
І ня мог там ўчыніць ніякага цуду; толькі некоторых хворых аздаравіў, усклаўшы на іх рукі.
І зьдзіўляўся з недаверства іхняга. І абыходзіў навакольныя мястэчкі, навучаючы.
І дзівіўся з іхняга недаверства. І хадзіў па ваколічных сёлах, навучаючы.
І паклікаў Дванаццаць, і пачаў пасылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі.
І паклікаў дзанаццацёх і пачаў іх рассылаць па двух; і даў і ўладу над нячыстымі духамі.
І загадаў ім, каб ня бралі нічога ў дарогу, акрамя аднаго кія: ані торбы, ані хлеба, ані медзі ў поясе,
І сказаў ім нічога ня браць ў дарогу акрамя аднаго кія: ні торбы, ні хлеба, ні грошай у поясе
але ў сандалы абувацца і не апранацца ў дзьве вопраткі.
і каб абуваліся ў сандалы і не адзяваліся ў дзьве вопраткі.
І сказаў ім: «Дзе толькі ўвойдзеце ў дом, там заставайцеся, пакуль ня пойдзеце адтуль.
І сказаў ім: калі ўвойдзеце ў дом, аставайцеся ў ім, пакуль выйдзеце адтуль.
І калі хто ня прыйме вас і ня будзе вас слухаць, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл з вашых ног на сьведчаньне ім. Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе Садому і Гаморы ў дзень суду, чым гораду гэтаму».
І калі дзе ня прыймуць вас і ня будуць слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасеце пыл з вашых ног на сьведчаньне на іх.
І яны, пайшоўшы, абвяшчалі, каб навярталіся,
І выйшаўшы прапаведвалі, каб каяліся
і мноства дэманаў выганялі, і многіх нямоглых мазалі алеем і аздараўлялі.
і выганялі многа дэманаў і многіх хворых мазалі аліваю і аздараўлялі.
І пачуў валадар Ірад [пра Яго], бо імя Ягонае сталася вядомым, і сказаў: «Гэта Ян Хрысьціцель уваскрос з мёртвых, і таму цуды дзеюцца праз Яго».
І цар Ірад дачуўсл аб Ісусу, бо Ягонае імя стала вядомым, і сказаў: гэта Іван Хрысьціцель уваскрос і дзеля гэтага праз яго дзеюцца цуды.
Іншыя казалі: «Гэта Ільля», а іншыя казалі: «Гэта прарок, або як адзін з прарокаў».
Другія-ж гаварылі: гэта Ільля, а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін з прарокаў.
Пачуўшы гэта, Ірад сказаў: «Гэта Ян, якому я сьцяў галаву. Ён уваскрос з мёртвых».
Ірад-жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іван, якому я сьцяў галаву; ён устаў з мёртвых!.
Бо Ірад сам паслаў і ўзяў Яна, і ўвязьніў яго ў вязьніцы дзеля Ірадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго, якую ён узяў за жонку.
Бо гэты Ірад, паслаўшы, быў схапіў Івана і зьвязаў яго ў астрозе за Ірадзіяду, жонку свайго брата Піліпа, што быў жанаты з ёю.
Бо Ян гаварыў Іраду: «Нельга табе мець жонку брата твайго».
Бо Іван казаў Іраду: ня можна табе мець жонку твайго брата.
А сама Ірадыяда злавала на [Яна] і хацела яго зьнішчыць, але не магла,
Ірадзіяда-ж злавалася на яго і хацела забіць яго, але не магла,
бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек праведны і сьвяты, і сьцярог яго, і шмат што рабіў, слухаючыся яго, і ахвотна яго слухаў.
бо Ірад баяўся Івана, ведаючы яго, як чалавека справядлівага і сьвятога, і сьцярог яго, ды шмат рабіў, слухаючы яго, і слухаў яго ахвотна.
І як надарыўся зручны дзень, калі Ірад з нагоды народзін сваіх справіў вячэру для магнатаў сваіх, тысячнікаў і начальнікаў Галілейскіх,
І як надарыўся дзень угодкаў сваіх народзінаў, калі Ірад справіў банкет сваім вяльножам і ваяводам і важнейшым Галілейскім мужом,
дачка Ірадыяды ўвайшла і танчыла, і спадабалася Іраду і тым, што з ім узьлягалі. І сказаў валадар дзяўчыне: «Прасі ў мяне, што хочаш, і я дам табе».
дык дачка Ірадзіяды ўвайшла і танцавала ды спадабалася Іраду і ягоным субяседнікам. І сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мяне чаго хочац і дам табе.
І прысягнуў ёй: «Што папросіш у мяне, дам табе, хоць бы нават палову валадарства майго».
І прысягнуў ёй: чаго папросіш у мяне, дам табе, хоць-бы палавіну майго царства.
Яна, выйшаўшы, спыталася ў маці сваёй: «Што мне прасіць?» Тая ж сказала: «Галаву Яна Хрысьціцеля».
Яна-ж выйшаўшы, сказала сваёй маці: чаго прасіць? Тая-ж адказала: галаву Івана Хрысьціцеля.
І яна, адразу шпарка вярнуўшыся да валадара, прасіла, кажучы: «Хачу, каб неадкладна даў ты мне на місе галаву Яна Хрысьціцеля».
І ўраз-жа ўвайшоўшы борзда да цара папрасіла, кажучы: хачу, каб ты даў мне цяпер-жа на місе галаву Івана Хрысьціцеля.
І валадар, хоць засмуткаваўшы, але дзеля прысягі і тых, што ўзьлягалі, не захацеў ёй адмовіць.
І зажурыўся цар, але дзеля прысягі і дзеля субяседнікаў не хацеў ёй адмовіць.
І адразу, паслаўшы ката, валадар загадаў прынесьці галаву яго.
І ўраз-жа цар паслаў ката, загадваючы прынесьці ягоную галаву.
Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы, і прынёс галаву ягоную на місе, і даў дзяўчыне, а дзяўчына дала яе маці сваёй.
Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў астрозе і прынёс ягоную галаву на місе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе сваёй матцы.
І, пачуўшы [пра гэта], вучні ягоныя прыйшлі і ўзялі цела ягонае, і палажылі яго ў магілу.
Іванавы вучні, пачуўшы аб гэтым, прыйшлі і ўзялі ягонае цела ды палажылі яго ў гробе.
І сабраліся апосталы да Ісуса, і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі, і чаго навучылі.
І пасходзіліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, што рабілі і чаго навучылі!
І Ён сказаў ім: «Ідзіце адны ў пустыннае месца, і супачыньце крыху». Бо многа было тых, што прыходзілі і адыходзілі, і нават паесьці ня мелі часу.
І сказаў ім Ісус: пайдзеце вы адны ў адлюднае мейсца ды крыху супачыньце. Бо так многа было тых, што прыходзілі і адходзілі, што нават ня мелі часу, каб што перакусіць.
І паплылі ў пустыннае месца на чаўне адны.
І адплылі адны ў лодцы ў пустыннае мейсца.
І бачыў натоўп, як яны адплывалі, і многія пазналі іх, і зьбегліся туды пешшу з усіх гарадоў, і апярэдзілі іх, і зыйшліся да Яго.
Але іх убачылі, ях адплывалі і многія пазналі іх; і беглі туды пехатою з усіх местаў і апярэдзілі іх.
І, выйшаўшы, Ісус убачыў вялікі натоўп, і зьлітаваўся з іх, бо яны былі як авечкі, што ня маюць пастуха, і пачаў навучаць іх шмат.
Ісус, выйшаўшы, угледзеў мноства народу ды зьлітаваўся над імі, бо яны былі, як авечкі без пастуха; і пачаў навучаць іх многа.
І калі мінула шмат часу, вучні Ягоныя, прыйшоўшы да Яго, кажуць: «Месца гэтае пустыннае, а гадзіна ўжо позьняя.
адсутнічае
Адпусьці іх, каб, пайшоўшы ў навакольныя вёскі і мястэчкі, купілі сабе хлеба, бо яны ня маюць, што есьці».
адсутнічае
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». І кажуць Яму: «Няўжо маем пайсьці і купіць за дзьвесьце дынараў хлеба, і даць ім есьці?»
адсутнічае
Ён жа гаворыць ім: «Колькі маеце хлябоў? Ідзіце і паглядзіце!» Яны, даведаўшыся, кажуць: «Пяць, і дзьве рыбы».
адсутнічае
І загадаў ім пасадзіць усіх грамадамі на зялёнай траве.
адсутнічае
І паселі шэраг за шэрагам па сто і па пяцьдзясят.
адсутнічае
І Ён, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуўшы ў неба, дабраславіў і паламаў хлябы, і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбы разьдзяліў для ўсіх.
адсутнічае
І елі ўсе, і наеліся.
адсутнічае
І сабралі кавалкаў дванаццаць поўных кашоў, і рэшткі рыбы.
адсутнічае
А тых, што елі хлябы, было каля пяці тысячаў мужчынаў.
адсутнічае
І адразу змусіў вучняў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці наперад на другі бок, у Бэтсаіду, пакуль Ён адпусьціць натоўп.
адсутнічае
І, адпусьціўшы іх, пайшоў на гару маліцца.
адсутнічае
І як надыйшоў вечар, човен быў на сярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
адсутнічае
І ўбачыў іх, як мучыліся, плывучы, бо вецер быў супраціўны, і каля чацьвёртай варты ночы прыходзіць да іх, ідучы па моры, і хацеў абмінуць іх.
адсутнічае
Яны, убачыўшы Яго, як Ён ішоў па моры, думалі, што гэта здань, і закрычалі.
адсутнічае
Бо ўсе бачылі Яго і ўстрывожыліся. І Ён адразу прамовіў да іх, і кажа ім: «Будзьце пэўныя, гэта Я, ня бойцеся!»
адсутнічае
І ўвайшоў да іх у човен, і вецер сьціх. І яны празьмерна здумеліся ў сабе, і зьдзіўляліся,
адсутнічае
бо не зразумелі з хлябамі, бо сэрца іхняе было скамянелае.
адсутнічае
І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генэсарэт, і прысталі да берагу.
адсутнічае
І калі яны выйшлі з чаўна, адразу пазналі Яго,
адсутнічае
абеглі ўвесь той край, і пачалі на ложках прыносіць хворых туды, дзе, як чулі, быў Ён.
адсутнічае
І, калі Ён уваходзіў у якое паселішча, або горад, або вёску, клалі нядужых на плошчах, і прасілі Яго, каб хоць крыса шаты Яго дакрануцца; і колькі іх дакранулася Яго, былі аздароўлены.
адсутнічае