Ёва 40 разьдзел

Кніга Ёва
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

І адказаў ГОСПАД Ёву з віхуры, і сказаў:
 
І адказваў Гасподзь Ёву з буры і сказаў:

«Падперажы, як мужчына, сьцёгны твае. Я буду пытацца ў цябе, а ты тлумач Мне.
 
аперажы, як мужчына, сьцёгны свае: Я буду пытацца ў цябе, а ты адказвай Мне.

Ці хочаш ты зьнішчыць суд Мой? Ці ты асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць?
 
Ты хочаш скінуць суд Мой, зьвінаваціць Мяне, каб апраўдацца?

Калі ты маеш рамяно, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён,
 
Ці такая ў цябе сіла, як у Бога? І ці можаш загрымець голасам, як Ён?

тады апраніся ў маестат і велічнасьць, і адзенься ў годнасьць і красу.
 
Упрыгож сябе велічнасьцю і славаю, апраніся ў бляск і велікапышнасьць;

Зьяві ярасьць гневу твайго, і паглядзі на ўсіх пыхліўцаў, і ўпакор іх.
 
вылі лютасьць гневу твайго, паглядзі на ўсё ганарлівае і ўпакоры яго;

Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на месцах іхніх.
 
зірні на ўсіх напышлівых і прынізі іх, і зьнішчы бязбожных на месцах іхніх;

Пахавай іх разам у пыле, і абліччы іхнія закрый цемраю.
 
закапай іх усіх у зямлю і твары іхнія накрый цемраю.

І Я таксама буду славіць цябе, калі правіца твая дапаможа табе.
 
Тады і Я прызнаю, што правіца твая можа цябе ратаваць.

Вось, бегемот, якога Я стварыў, як і цябе, і есьць ён траву як вол.
 
Вось бегемот, якога Я стварыў, як і цябе; ён есьць траву, як вол;

Вось, сіла ягоная — у сьцёгнах ягоных, і моц ягоная — у цягліцах жывата ягонага.
 
вось, яго сіла ў сьцёгнах ягоных і моц ягоная ў мускулах чэрава ягонага;

Ён круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сьцёгнаў ягоных моцна сплецены.
 
паварочвае хвастом сваім, як кедрам; а жылы на клубах яго пераплеценыя;

Косткі ягоныя — як трубы мядзяныя, і ногі ягоныя — як пруты жалезныя.
 
ногі ў яго, як медныя трубы; косткі ў яго, як жалезныя пруткі;

Ён ёсьць пачаткам шляхоў Божых. Толькі Той, Хто стварыў яго, можа паднесьці да яго меч.
 
гэта — верх шляхоў Божых: толькі Творца яго можа наблізіць да яго меч Свой;

Горы прыносяць ежу яму, і ўсе зьвяры палявыя гуляюць там.
 
горы прыносяць яму ежу, і там усе зьвяры польныя гуляюць;

Ён сьпіць пад ценем лотасу, схаваўшыся ў трысьнягу і дрыгве.
 
ён кладзецца пад зацішнымі дрэвамі, пад дахам трысьнягу і ў балотах;

Лотасы хаваюць яго ў ценю сваім, атачаюць яго вербы пры ручаі.
 
зацішныя дрэвы пакрываюць яго сваім ценем; вербы каля ручаёў абступаюць яго;

Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца, ён бясьпечны, хоць Ярдан даходзіць да пашчы ягонай.
 
вось, ён п’е з рукі і не сьпяшаецца; застаецца спакойны, хоць бы Ярдан памкнуўся да вуснаў ягоных.

Ці можа хто ўзяць яго на вачах ягоных? Ці можаш пракалоць яму ноздры гакам?
 
Ці возьме хто яго ў вачах ягоных і ці праколе яму нос бусаком?

Ці можаш ты Левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю схапіць яго за язык?
 
Ці можаш ты вудаю выцягнуць левіятана і вяроўкаю схапіць за язык ягоны?

Ці ўложыш ты трысьціну ў ноздры ягоныя або ці праколеш пашчэнку ягоную цярнінай?
 
ці ўкладзеш колца ў ноздры яго? ці праколеш іголкаю сківіцу ягоную?

Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе лагодна?
 
ці будзе ён доўга ўпрошваць цябе і ці будзе гаварыць з табою коратка?

Ці заключыць ён з табою запавет, і ты возьмеш яго як слугу навечна?
 
ці зробіць ён дагавор з табою, і ці возьмеш яго сабе назаўсёды ў рабы?

Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для дачок сваіх?
 
ці будзеш бавіцца ім, як птушкаю, і ці зьвяжаш яго як дзяўчатак тваіх?

Ці ты справіш над ім частаваньне супольнае, і ці падзеляць яго між купцамі?
 
ці будуць прадаваць яго таварышы па лоўлі, ці падзеляць яго паміж Хананэйскімі купцамі?

Ці зможаш прабіць скуру ягоную дзідаю, а галаву ягоную — восьцямі рыбацкімі?
 
ці можаш прапароць скуру яго дзідаю і галаву ягоную рыбацкаю астрогаю?

Палажы на яго руку тваю, і рыхтуйся да бою, бо болей [гэтага] ня зробіш.
 
Кладзі на яго руку тваю і памятай пра барацьбу; больш ня будзеш.