Ёва 39 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі
Ці ты ведаеш час пароду дзікіх козаў у скалах, або сачыў за пародамі ланяў?
Ці ведаеш ты час, калі нараджаюць дзікія козы на скалах, і ці заўважаў роды казуль?
Ці ты лічыш месяцы цяжарнасьці іхняй, або ведаеш час іх нараджэньня?
Ці можаш разьлічыць месяцы цяжарнасьці іхняй? і ці ведаеш час родаў іхніх?
Схіляюцца яны, родзячы дзяцей сваіх, і вызваляюцца ад болю нараджэньня.
Яны згінаюцца, нараджаючы дзяцей сваіх, выкідваючы свае ношы;
Дзеці іхнія набіраюць сілы і растуць у полі, і выходзяць, і не вяртаюцца да іх.
дзеці іхнія ўбіраюцца ў сілу, растуць на полі, сыходзяць і не вяртаюцца да іх.
Хто пусьціў дзікага асла на свабоду, і хто разьвязаў путы ягоныя?
Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану,
Я даў яму дом у пустыні, і на зямлі салёнай прызначыў жытло яму.
якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі — жытлішчам?
Ён сьмяецца з гармідару гораду і ня чуе крыку паганятага,
Ён сьмяецца з гарадскога шматлюдства і ня чуе крыкаў паганятага,
на гарах знаходзіць сабе пашу і шукае ўсякую зеляніну.
па горах шукае ежы сабе і ганяецца за ўсякаю зелянінаю.
Ці захоча аднарог служыць табе, ці пераначуе ён пры ясьлях тваіх?
Ці захоча аднарог служыць табе і ці заначуе каля ясьляў тваіх?
Ці ты можаш прывязаць аднарога вяроўкаю да плуга, ці будзе ён араць лагчыны за табою?
Ці можаш вяроўкаю прывязаць аднарога да баразны, і ці будзе ён за табою баранаваць тваё поле?
Ці ты паверыш у вялікую сілу ягоную, і даручыш яму працу тваю?
Ці паспадзяваешся на яго, таму што ў яго вялікая сіла, і ці дасі яму працу тваю?
Ці паверыш яму, што ён верне зерне тваё і зьбярэ на ток?
Ці паверыш яму, што ён насеньне тваё верне і складзе на гумно тваё?
Крылы страуса радасна махаюць, але ці яны такія, як крылы і пер’е бусла?
Ці ты даў прыгожыя крылы паве і пер’е і пух страўсу?
Бо ён пакідае яйкі свае на зямлі, і яны грэюцца ў пяску,
Ён пакідае яйкі свае на зямлі і на пяску грэе іх,
і забываецца ён, што можа нага стаптаць іх і зьвер палявы раздушыць.
і забывае, што нага можа раздушыць іх і польны зьвер можа растаптаць іх;
Нячулы ён да дзяцей сваіх, быццам яны не ягоныя, і не трывожыцца ён, што праца ягоная можа быць дарэмнай,
ён жорсткі да дзяцей сваіх, як бы не да сваіх, і не баіцца, што праца ягоная будзе марная,
бо пазбавіў яго Бог мудрасьці і ня даў яму розуму.
таму што Бог ня даў яму мудрасьці і не ўдзяліў яму глузду;
А калі прыйдзе час, і ён падыме ўгору крылы, тады ён сьмяецца з каня і вершніка ягонага.
а калі падымаецца на вышыню, сьмяецца з каня і вершніка ягонага.
Ці ты даеш каню сілу? Ці ты ахінаеш шыю ягоную грывай?
Ці ты даў каню сілу і апрануў шыю ягоную ў грыву?
Ці ты прымусіш бегчы яго, як саранчу? Велічнае іржаньне ягонае жах наводзіць.
Ці можаш ты спалохаць яго, як саранчу? Храп ноздраў ягоных — жудасьць;
Ён б’е зямлю капытом, і цешыцца сілаю, і выходзіць адважна насустрач зброі.
капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі;
Ён сьмяецца над страхам, не палохаецца, і не ўцякае перад мячом.
ён сьмяецца зь небясьпекі і не палохаецца і не адварочваецца ад меча;
Калі гучыць над ім сагайдак, вострыва дзіды, ці рагаціны,
калчан гучыць над ім, бліскае кап’ё і дзіда;
ён з шаленствам і лютасьцю каўтае зямлю, і не спыняецца пры гуку трубы.
у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы;
На гук трубы іржэ: “І-га-га!” і здалёку ён вычувае бітву, воклічы князёў і крык [ваенны].
пры трубным гуку ён падае голас: гу! гу! і здалёк чуе бітву, зычныя галасы правадыроў і крык.
Ці паводле разуменьня твайго лётае ястраб і накіроўвае крылы свае на поўдзень?
Ці тваёю мудрасьцю лётае каршук і кіруе крылы свае на поўдзень?
Ці паводле загаду твайго падымаецца арол, і на вышынях робіць гняздо сваё?
Ці па тваім слове ўзносіцца арол і кладзе на вышыні гняздо сваё?
Ён жыве на скалах і [там] начуе, на вяршынях скальных замчышча ягонае.
Ён жыве на скале і начуе на зубцы ўцёсаў і на месцах недаступных;
Адтуль выгледжвае ён сабе ежу, вочы ягоныя бачаць далёка,
адтуль выглядвае сабе ежу: вочы яго глядзяць далёка;
а птушаняты ягоныя п’юць кроў, і дзе толькі забіты, там і ён».
птушаняты ягоныя п’юць кроў, і дзе труп, там і ён.
І адказаў ГОСПАД Ёву, і сказаў:
І гаварыў Гасподзь далей і сказаў Ёву:
«Ці той, хто спрачаецца з Усемагутным, будзе вучыць? Той, хто вінаваціць Бога, няхай адкажа».
ці будзе спаборнік з Усеўладным яшчэ вучыць? Выкрывальнік Бога хай адказвае Яму.
І адказаў Ёў ГОСПАДУ, і сказаў:
І адказваў Ёў Госпаду, і сказаў:
«Вось, я, нікчэмны, што магу Табе адказаць? Я кладу руку маю на вусны мае.
вось, я нікчэмны; што буду я адказваць Табе? Руку маю кладу на вусны мае.
Раз я гаварыў, і гэтага не паўтару, і другі раз, але нічога не дадам».
Аднойчы я казаў, — цяпер адказваць ня буду, нават двойчы, але болей ня буду.