Ёва 4 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі
І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:
І адказваў Эліфаз Фэманіцянін і сказаў:
«Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць?
калі паспрабуем мы сказаць табе слова, — ці ня цяжка будзе табе? Урэшце, хто можа забараніць слова!
Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.
Вось, ты настаўляў многіх і кволыя рукі падтрымліваў,
Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.
таго, хто падаў, падымалі словы твае, і аслаблыя калені ты мацаваў.
Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.
А цяпер дайшло да цябе, і зьнямогся ты; дайшло да цябе, і ты падупаў духам.
Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?
Богабаязнасьць твая ці ж не павінна быць тваёю надзеяй, і беспахібнасьць шляхоў тваіх — спадзяваньнем тваім?
Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя?
Згадай жа, ці гінуў хто невінаваты, і дзе праведных выкарчоўвалі б?
Часьцей бачыў я [зьнішчэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх.
Як я бачыў, дык тыя, што аралі бязбожнае і сеялі ліхое, жнуць яго;
Ад гневу Божага яны гінуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць.
ад павеву Божага гінуць і ад духу гневу Ягонага чэзнуць.
Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца.
Рык ільва і голас таго, хто рыкае, моўкне, і зубы львянят крышацца;
Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца.
магутны леў гіне без здабычы, і дзеці ільвіцы расьсейваюцца.
І дайшло да мяне слова таемнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны.
І вось да мяне таемна данеслася слова, і вуха маё прыняло нешта ад яго.
У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае,
Сярод разважаньняў пра начныя відзежы, калі сон ахінае людзей,
ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся.
агарнуў мяне жах і дрыгат і скалануў усе косьці мае.
Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім.
І дух прайшоў над мною; дыбарам сталі валасы на мне.
І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас нібы лёгкага ветру:
Ён стаў, — але я не пазнаў твару ягонага, — толькі аблічча было перад вачыма маімі; ціхі павеў, — і я чую голас:
“Ці чалавек больш праведны за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго?
ці ж чалавек справядлівейшы за Бога? і мужчына ці ж чысьцейшы за Творцу свайго?
Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знаходзіць правіннасьць.
Вось, Ён і слугам Сваім не давярае і ў анёлах Сваіх бачыць заганы:
Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль.
тым болей — у тых, што жывуць у харомінах з гліны, аснова якіх пыл, якія нішчацца хутчэй за моль.
Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна.
З раніцы да вечара яны распадаюцца; ня згледзіш, як яны зьнікнуць зусім.
І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня маюць розуму”.
Ці ня гінуць разам зь імі і вартасьці іхнія? Яны паміраюць, не дасягнуўшы мудрасьці.