Псалтыр 95 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Прыходзьце, узрадуемся Госпаду; уславім гучна Бога збаўлення нашага.
 

Успрымем загадзя аблічча Яго, у вызнанні і ў псальмах гучна ўславім Яго.
 

Бо вялікі Госпад і вялікі валадар над усімі багамі.
 

Бо ў руцэ Яго глыбіні зямныя і вышыні горныя — у Яго.
 

Бо ў Яго — мора, і Ён стварыў яго, і сушу яго рукі сфармавалі.
 

Прыходзьце, паклонімся, і ўкленчым, схілім калені перад Госпадам, Які стварыў нас,
 

бо Ён ёсць Бог наш, мы ж народ пашы Яго і авечкі рукі Яго. О, каб вам сёння
 

паслухаць голас Яго: не закамяняйце сэрцаў вашых,
 

як у Мэрыбе, як у дзень спакушэння ў Масе ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашы: выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае.
 

Сорак гадоў надакучала Мне гэтае пакаленне, і сказаў Я: «Яны — народ аблудных сэрцам. І яны не пазналі шляхоў Маіх;
 

дык пакляўся Я ў гневе Маім; не ўвойдуць яны ў супачынак Мой».