Марка 1 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Дабравесце паводле Марка. З аўдыёкасет
Пачатак Евангелля Ісуса Хрыста, Сына Божага.
Пачатак Дабравесця Ісуса Хрыста, [Сына Божага].
Як напісана ў Ісаі прарока: «Вось жа, Я пасылаю Анёла Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе дарогу Тваю перад Табой.
Як напісана ў прарокі Ісаі: «Вось пасылаю перад Твім абліччам Свайго пасланца, які падрыхтуе Тваю дарогу;
Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сцежкі Яму”».
Бо быў голас, што гучаў на бязлюдзі; Падрыхтуйце дарогу Гасподу, прамымі зрабіце сцежкі Яго!»
З’явіўся Ян у пустыні, хрысцячы і абвяшчаючы хрост навяртання дзеля адпушчэння грахоў.
З’явіўся Іаан, хрысцячы на бязлюдзі і абвяшчаючы пакутнае хрышчэнне дзеля адпушчэння грахоў.
І прыходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе ерузалімцы, і, вызнаючы грахі свае, былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан.
І выходзілі да яго ўся Іудзейская краіна і ўсе ерусалімцы, і хрысціліся ад яго ў рацэ Іардане, спавядаючы грахі свае.
Ян жа быў апрануты ў вярблюджы волас ды падпяразаны скураной дзяжкай па сваіх сцёгнах і еў саранчу і дзікі мёд.
І быў Іаан апрануты у вопратку з вярблюджай воуны і са скураным поясам на паясніцы сваёй, і жывіўся саранчою ды дзікім мёдам.
І навучаў ён, кажучы: «Ідзе за мной дужэйшы за мяне, Якому я не варты, пакланіўшыся, развязаць рамень пасталоў Яго.
І багавяшчаў, кажучы: «Ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты, нахіліўшыся, развязаць рамень Яго сандаляў.
Я хрышчу вас вадой, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».
Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».
І сталася: у тыя дні прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане.
І было ў тыя дні: прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысціўся ў Іардане ад Іаана.
І, як толькі выходзіў з вады, убачыў адкрытыя нябёсы ды Духа, як голуба, што сыходзіў на Яго.
І адразу, выходзячы з вады, убачыў Ён, што раскрываюцца нябёсы, і Духа, як голуба, што схадзіў на Яго;
І азваўся голас з неба: «Ты — Сын Мой улюбёны, упадабаў Я Цябе».
І голас пачуўся з нябёсаў: «Ты Мой Сын улюбёны, на Табе Мая прыхільнасць».
І зараз вядзе Яго Дух у пустыню.
І адразу Дух накіраваў Яго на бязлюдзе, каб выпрабаваць.
І Ён прабыў у пустыні сорак дзён, і выпрабоўваўся шатанам; і жыў побач са звярамі, і анёлы паслугавалі Яму.
І быў Ён на бязлюдзе сорак дзён і спакушаў Яго сатана; і быў са звярамі, і анёлы служылі Яму.
А пасля таго, як Ян быў узяты, прыбыў Ісус у Галілею, прапаведуючы добрую вестку Валадарства Божага
А пасля таго, як Іаана выдалі, прыйшоў Ісус у Галілею, багавяшчаючы Дабравесце
і кажучы: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае. Навярніцеся і верце Евангеллю!»
і казаў ім: «Збыліся часы і наблізілася Царства Божае; пакайцеся і веруйце ў Дабравесце».
І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сімона і брата яго Андрэя, што закідалі сеткі ў мора; бо былі яны рыбаловамі.
І калі Ён праходзіў паўз Галілейскае мора, убачыў Сімана і Андрэя, Сіманавага брата, калі яны закідавалі сетку ў мора: бо яны былі рыбаловы.
І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей».
І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей».
І адразу, пакінуўшы сеткі свае, яны пайшлі за Ім следам.
І адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі ўслед за Ім.
І, адышоўшыся адтуль недалёка, убачыў Якуба Зебядзеева і Яна, брата яго, калі яны парадкавалі сеткі свае ў лодцы.
А прайшоўшы крыху, убачыў Ён Якава Завядзеевага і яго брата Іаана, як яны, таксама ў чоўне, папраўлялі сеткі,
І зараз паклікаў іх. І яны, пакінуўшы ў лодцы бацьку свайго Зебядзея з нанятымі работнікамі, пайшлі за Ім.
і адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы свайго бацьку Завядзея ў чоўне з наймітамі, пайшлі за Ім.
І ўваходзяць у Кафарнаўм. І адразу ў суботу, увайшоўшы ў сінагогу, стаў навучаць.
І ўваходзяць яны ў Капернаум; і Ён адразу ў суботу, увайшоўшы ў сінагогу, вучыў.
І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх, як Той, Хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
І ўсе здзіўляліся ад Яго навучання: бо вучыў іх як маючы ўладу, а не як кніжнікі.
І акурат у сінагозе быў чалавек, апанаваны духам нячыстым, і крычаў,
І адразу чалавек з нячыстым духам, што быў у сінагозе, закрычаў,
кажучы: «Што Табе да нас, Ісус з Назарэта? Прыйшоў загубіць нас? Ведаю, Хто Ты: Святы Божы».
кажучы: «Што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы».
Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!»
Ісус забараніў яму, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!»
І нячысты дух, скалануўшы яго і крычучы моцным голасам, выйшаў з яго.
І нячысты дух, устрасянуўшы яго на сярэдзяні і ўскрыкнуўшы моцным голасам, выйшаў з яго.
І задзівіліся ўсе, ды пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта такое? Ды што за навука гэта новая з уладаю, што загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»
І ўстрашыліся ўсе, і пыталіся адзін аднаго, гаворачы: «Што гэта такое? Новая навука з уладаю над нячыстымі духамі? Ім Ён загадвае і тыя слухаюцца Яго.»
І хутка разышлася чутка пра Яго па ўсёй Галілейскай краіне.
І адразу чутка пра Яго разышлася скрозь па ўсіх ваколіцах Галілеі.
І адразу, выйшаўшы з сінагогі, прыбылі з Якубам і Янам ў дом Сімона і Андрэя.
І адразу, выйшаўшы з сінагогі, яны з Якавам і Іаанам пайшлі ў дом Сімана і Андрэя.
Цешча ж Сімона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.
А Сіманава цешча ляжала у гарачцы, і адразу сказалі Яму пра яе.
І, падышоўшы, Ісус падняў яе, узяўшы за руку, і [адразу] пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
І падышоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку; і гарачка адпусціла яе, і яна прыслужывала ім.
А калі сонца ўжо зайшло і настаў вечар, прыносілі да Яго ўсіх нямоглых і апанаваных дэманамі;
І як надышоў вечар, і зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужных і звар’ятелых;
і так увесь горад сабраўся перад дзвярамі.
І сабраўся ўвесь горад да двярэй.
І аздаравіў многіх, якіх розныя хваробы мучылі, і многіх дэманаў выгнаў, ды не дазваляў дэманам гаварыць, што яны ведалі Яго.
І Ён вылечыў многіх заняпалых на розныя хваробы, і шмат дэманаў выгнаў, і не дазволіў дэманам гаварыць, бо тыя ведалі Яго.
І досвіткам, вельмі рана ўстаўшы, выйшаў і падаўся ў пустыннае месца і там маліўся.
І вельмі рана, яшчэ ў прытямках, выйшаў Ён і накіраваўся ў бязлюднае месца, і маліўся там.
Сімон жа ды тыя, што з Ім былі, пайшлі за Ім.
І паспяшаліся за Ім Сіман і тыя, хто былі з Ім.
І, калі знайшлі Яго, кажуць Яму: «Усе Цябе шукаюць».
І знайшоўшы Яго, кажуць: «Усе чакаюць Цябе».
А Ён кажа ім: «Пойдзем у бліжэйшыя паселішчы, каб і там вясціць; бо Я дзеля таго прыйшоў».
А Ён кажа: «Ісці трэба і ў іншыя месцы, і там багавяшчаць: бо і на тое Я і пасланы».
Ды навучаў у сінагогах па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.
І пайшоў Ён, багавяшчаючы па ўсіх сінагогах, па ўсёй Галілеі, і выганяючы дэманаў.
І прыступіўся да Яго пракажоны, і маліў Яго, упаўшы на калені, кажучы Яму: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць».
І прыходзіць да Яго пракажоны і просіць, упаўшы на калені: «Калі Ты жадаешь, Госпаді, можаш ачысціць мяне».
І Ісус пашкадаваў яго, і, працягнуўшы руку Сваю, дакрануўся да яго, і гаворыць яму: «Хачу, будзь ачышчаны».
І літавасцява, Ён працягнуў руку, дакрануўся і кажа яму: «Жадаю — ачысціся».
І, калі Ён сказаў, адразу сышла з яго праказа, і ён ачысціўся.
І адразу зышла з яго праказа, і ён ачысціўся.
І, пагразіўшы яму, адправіў яго адразу,
І строга наказаўшы яму, Ён адразу адаслаў яго;
кажучы: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся святару і за ачышчэнне сваё складзі ахвяру, як загадаў Майсей на сведчанне ім».
Казаўшы: глядзі, нікому нічога не расказвай, але ідзі, і пакажыся святару, і прынясі ахвераванне за ачышчэнне тваё, як наказваў Майсей, у сведчанне ім.
Але ён, адышоўшы, пачаў шмат распавядаць ды шырыць слаўную чутку так, што ўжо Ён не мог адкрыта пайсці ў горад, але быў звонку ў бязлюдных мясцінах. І адусюль сыходзіліся да Яго.
А той, выйшаўшы, пачаў шмат распавядаць, аб тым, што адбылося, і Ён па гэтай прычыне не мог адкрыта ўваходзіць ў горад, а быў у адзіноце, найбольш у бяздюдных месцах. І прыходзілі да Яго адусюль.