Ісаі 37 разьдзел
Кніга прарока Ісаі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Калі гэта пачуў цар Эзэкія, раздзёр сваё адзенне, ахінуўся зрэбніцай і ўвайшоў у дом Госпада.
І сталася, як кароль Гэзэка пачуў гэта, што ён разарваў адзецьці свае, і пакрыўся зрэбнінаю, і пайшоў да дому СПАДАРОВАГА.
Потым паслаў Эліякіма, загадчыка палаца, і Собну, пісара, і старэйшых святароў, ахутаных у зрэбніцы, да прарока Ісаі, сына Амоса,
І паслаў Елякіма, дамавера, а Шэўну, пісара, а старшых ізь сьвятароў, пакрытых зрэбнінамі, да Ісаі Амасёнка, прарокі.
і сказалі яму: «Гэта кажа Эзэкія: “Дзень гэты ёсць днём смутку, і кары, і ганьбы, бо дайшлі дзеці да народзін, ды няма сілы нарадзіць.
І яны сказалі яму: «Гэтак кажа Гэзэка: "Гэты дзень ё дзень немарасьці, ганеньня а гневу, бо дзеці прышлі радзіцца, але няма сілы радзіць.
Можа, твой Госпад Бог пачуе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар яго, цар асірыйцаў, каб блюзніць на Бога жывога, ды пакарае за словы, якія чуў Госпад, Бог твой; дык уздымі малітву за астатніх”».
Можа СПАДАР, Бог твой, пачуе словы Рабшаковы, каторага паслаў кароль Асырскі, спадар ягоны, зьневажаць Бога жывога і ганіць словамі, каторыя СПАДАР, Бог твой, чуў; затым узьнясі малітву за астачу, што ё!"»
І прыйшлі слугі цара Эзэкіі да Ісаі.
І прышлі слугі караля Гэзэкі да Ісаі.
І сказаў ім: «Скажыце гэта гаспадару вашаму: вось што кажа Госпад: “Не палохайцеся слоў, якія вы чулі, якімі слугі цара асірыйцаў блюзнілі на Мяне.
І сказаў ім Ісая: «Гэтак скажыце спадару свайму: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ня бойся слоў, што ты чуў, каторымі блявузґалі на Мяне слугі караля Асырскага.
Вось, Я дам яму дух і пачуе ён вестку, вернецца ў сваю зямлю, ды зраблю, што ў зямлі сваёй прападзе ад меча”».
Вось, Я ўлажу дух у яго, і ён пачуе дзейку, і зьвернецца да зямлі свае, і Я ўчыню, што ён падзець ад мяча ў зямлі сваёй’"».
Вярнуўся Рабсак і знайшоў цара асірыйцаў, здабываючага Лебну: пачуў бо, што цар адступіў з-пад Лахіса.
І зьвярнуўся Рабшак, і знайшоў караля Асырскага, зь Ліўнаю ваюючага, бо ён чуў, што тый адышоў ад Лахішу.
І пачуў [Санхэрыб], як казалі пра Тарака, цара Этыёпіі: «Ён выйшаў ваяваць супраць цябе». Калі гэта пачуў, выправіў пасланцоў да Эзэкіі сказаць:
І ён чуў праз Фіргака, караля Эфіопскага, гэткае: «Ён вышаў ваяваць із табою».
«Вось што скажаце Эзэкіі, цару Юды: “Хай цябе не падманвае Бог твой, на Якога ты спадзяешся, кажучы: “Не будзе выдадзен Ерузалім у рукі цара асірыйцаў”.
І як ён пачуў, ён паслаў паслоў да Гэзэкі, кажучы: «Гэтак гукайце Гэзэку, каралю Юдэйскаму, кажучы: "Няхай не ашукуе цябе Бог твой, на Каторага ты спадзяешся, кажучы: ’Ерузалім ня будзе даны ў руку караля Асырскага’.
Дык жа чуў ты пра ўсё, што зрабілі цары асірыйцаў усім землям, якія прызначылі яны на загубу, а ты зможаш ухавацца?
Вось, ты чуў, што каралі Асырскія зрабілі ўсім землям, супоўна нішчачы іх; і ты будзеш вывальнены?
Ці ж збавілі іх багі народаў, якіх знішчылі бацькі мае? Газан, і Харан, і Рэзэф, ды сыноў Эдэна, якія жылі ў Тэласары?
Ці ўратавалі іх багі народаў, каторых айцове мае выгубілі, — Гозэн а Гаран а Рэцэф а сыноў Едэна, каторыя ў Тэласару?
Дзе ж цар Эмата, і цар Арпада, і цар горада Сэпарваіма, Аны і Авы?”»
Ідзе кароль Гамафу а кароль Арпаду а кароль местаў Сэфарваіму, Гэны а Івы?"»
Эзэкія ўзяў пісьмо з рукі пасланцоў і перачытаў яго. І пайшоў у дом Госпада, і развярнуў яго Эзэкія перад Госпадам.
І ўзяў Гэзэка лісты з рукі паслоў, і прачытаў іх, і ўзышоў Гэзэка да дому СПАДАРОВАГА, і разгарнуў іх перад СПАДАРОМ.
І маліўся Эзэкія да Госпада, кажучы:
І Гэзэка маліўся СПАДАРУ, кажучы:
«О Госпадзе Магуццяў, Божа Ізраэля, Які сядзіш над херубінамі, Ты — адзіны Бог над усімі валадарствамі зямлі; Ты стварыў неба і зямлю.
«СПАДАРУ войскаў, Божа Ізраеляў, што сядзіш над Херувамі! Ты Бог адзін, Ты адзін усім каралеўствам зямлі, Ты ўчыніў неба й зямлю.
Схілі, Госпадзе, вуха сваё і пачуй, адкрый, Госпадзе, вочы свае і пабач ды выслухай усе словы Санхэрыба, якія перадаў ён, каб зняважыць Бога жывога!
Нахіні вуха Свае, СПАДАРУ, і чуй; адчыні вочы свае, СПАДАРУ, і бач, і пачуй усі словы Сэнахірывавы, каторы паслаў ганіць Бога жывога.
Праўда вось, Госпадзе, што цары асірыйскія знішчылі народы і іх краіны
Але, СПАДАРУ, каралі Асырскія спустошылі ўсі народы а краі іхныя,
і аддалі агню іх багоў, бо яны не былі багі, але творы рук чалавечых, дрэва і камень, дык іх паразбівалі.
Кінулі багі іхныя ў цяпло; бо яны былі не багове, а работа рук людзкіх, дзерва а камень, затым яны й выгубілі іх.
Дык вось, Госпадзе, Божа наш, ухавай нас ад рукі яго, і хай даведаюцца ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Госпадзе, адзіны Бог!»
Цяпер жа, СПАДАРУ, Божа наш, выбаў нас ад рукі ягонае, і пазнаюць усі каралеўствы зямлі, што Ты — СПАДАР адзін».
Дык паслаў Ісая, сын Амоса, да Эзэкіі сказаць: «Вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля, адносна таго, што прасіў ты мяне ў справе Санхэрыба, цара асірыйскага;
Тады Ісая Амасёнак паслаў да Гэзэкі, кажучы: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Праз тое, чаго ты маліўся Імне ўзглядам Сэнахірыва, караля Асырскага,
гэта вось слова, якое сказаў Госпад наконт яго: “Брыдзіцца табою, кпіць з цябе дзева, дачка Сіёна: за табою ківае галавой дачка Ерузаліма.
Дык во слова, што сказаў СПАДАР што да яго: ’Пагрэбавала табою, сьміялася зь цябе дзеўка, дачка Сыёну, дачка Ерузаліму ківала галавою сваёю над табою.
Каго ты зневажаў і на Каго блюзніў? Ды супраць Каго падняў ты голас? І супраць Каго ўзняў вочы свае ўгору? Супраць Святога Ізраэлева!
Каго ты зьневажаеш і на каго блявузґаеш? і на каго ты падняў голас, высака падняў вочы свае? на сьвятога Ізраелявага.
Праз сваіх вестуноў папракнуў ты Госпада і сказаў: “З мноствам маіх калясніц узышоў я на горныя узвышшы, на вяршыні Лібана; ды ссек вершаліны кедраў яго і найпрыгажэйшыя яліны яго, і дайшоў аж да межаў яго, у нетры густыя.
Слугамі сваімі ты зьневажаў СПАДАРА і сказаў: "З множасьцяй цялежак сваіх я ўзыходзіў на вышыні гораў, на бакі Лібану, і сек высокія кедры яго, найвыбарнейшыя кіпрысы яго, і хадзіў на самы верх яго, у лес Кармілу ягонага.
Я капаў і піў ваду чужую і высушыў слядамі ног сваіх усе ручаі егіпецкія”.
Я капаў, і піў ваду, і ступою ног сваіх высушу ўсі рэкі абложных месцаў".
Ці не чуў? З даўнасці ўчыніў Я гэта, з дзён старажытнасці Я задумаў гэта, а цяпер здзейсніў, каб было на выкараненне, каб гарады ўмацаваныя абярнуліся каменнем.
Нягож ты ня чуў здаўна, што гэта Я ўчыніў, у старавечныя часы ўхармаваў гэта? Цяпер Я здойсьніў гэта, і будуць абаронныя месты на разбурэньне ў кучы друзу.
Жыхары іх, страціўшы сілу, задрыжалі і пакрыліся сорамам; сталіся, як сена на полі, і трава зялёная, і трава на стрэхах, што высахла ад ветру ўсходняга.
І жыхары іх нясілы, дрыжэлі й былі паганбены, сталі, як палявая трава, як зяленіва, як трава на страсе і як збожжа, што было выбіта, ня вырасшы.
Ведаю, калі ты сядаеш, калі выходзіш і ўваходзіш, неразумнасць тваю адносна Мяне.
І тваю седню, і выхад, і ўход твой Я знаю, і злосьць тваю на Мяне.
За тое, што бунтуеш ты супраць Мяне і пыха твая дайшла да вушэй Маіх, удзену кальцо ў ноздры твае ды цуглі ў вусны твае і адвяду цябе на дарогу, якою ты прыйшоў.
За злосьць тваю на Мяне і за нядбайнасьць, што дайшло да вушшу Маіх, Я зацягну колца ў нос твой, і закілзаю цябе, і зьвярну цябе тудэй, кудэй ты прышоў’".
А гэта будзе табе знакам: у гэтым годзе хай спажываюць тое, што змагло быць сабрана, і на наступны год — што само нарадзілася, а на трэці год сейце і жніце, закладайце вінаграднікі і ежце іх плады.
А табе во знак: сёлета будуць есьці, што само родзіцца, налета, што вырасьце зь мінулага году, а на пазалета сейце, жніце, садзіце вінішчы і ўжывайце плады зь іх.
А тое, што ўцалее з дому Юды, што засталося, хай зноў пусціць корань у глыб зямлі і выдасць плод наверх.
І ўцеклая астача з дому Юдзінага ўзноў пусьце карэньне далоў, дасьць плод на версе;
Бо, вось, з Ерузаліма выйдзе рэшта і з гары Сіён — што ўцалее. Руплівасць Госпада Магуццяў здзейсніць гэта”».
Бо зь Ерузаліму выйдзе астача, і ўцеклыя з гары Сыёну. Рупатлівасьць СПАДАРА войскаў зробе гэта.
Таму вось гэта кажа Госпад пра цара асірыйцаў: «Не ўвойдзе ён у гэты горад, не выпусціць ён там стралы; не паставіць супраць яго шчыта, ані насыпле супраць яго валу.
Затым гэтак кажа СПАДАР што да караля Асырскага: "Ён ня ўвыйдзе ў гэтае места, і ня будзе там пушчаць стрэлаў, і ня выйдзе наўпярэймы яму із шчытам, і не насыпе вала супроці яго;
Дарогай, якою прыйшоў, тою вернецца, ды ў горад гэты не ўвойдзе, — кажа Госпад. —
Ён зьвернецца тудэй, кудэй прышоў, і ня ўвыйдзе ў гэтае места, — агалашае СПАДАР. —
І Я абараню гэты горад, каб уратаваць яго, дзеля Мяне ды дзеля паслугача Майго Давіда».
Я буду бараніць гэтае места, каб выбавіць яго дзеля Сябе й дзеля слугі Свайго Давіда"».
І выйшаў анёл Госпадаў, і забіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч; і абудзіліся раніцай, і вось, усе яны — мёртвыя трупы.
І вышаў Ангіл СПАДАРОЎ, і зразіў у васырскім табару сто асьмідзясят пяцёх тысячаў. І ўсталі нараніцы, і вось, усі яны мертвыя трупы.
І выйшаў ён, і адышоў; і вярнуўся Санхэрыб, цар асірыйцаў, і абжыўся ў Нініве.
Сэнахірыў, кароль Асырскі, пусьціўся ў дарогу, і пайшоў, і зьвярнуўся, і жыў у Ніневе.
Ды сталася, калі ён маліўся ў храме Нэсроха, бога свайго, сыны яго, Адрамэлех і Сарасар, забілі яго і ўцяклі ў зямлю Арарат. І сын яго, Асархадон, стаў цараваць замест яго.
І сталася, як ён кланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, што Адрамелех а Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом, а самы ўцяклі да зямлі Арарацкае. І Эсар-Гадон, сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.