Ісаі 36 разьдзел
Кніга прарока Ісаі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
І сталася: у чатырнаццатым годзе валадарання цара Эзэкіі, наехаў Санхэрыб, цар асірыйцаў, на ўсе ўмацаваныя гарады юдэйскія і захапіў іх.
Сталася чатырнанцатага году, караля Гэзэкі, узышоў Сэнахірыў, кароль Асырскі, на абаронныя месты юдэйскія і ўзяў іх.
І паслаў цар асірыйскі Рабсака з вялікім войскам у Ерузалім супраць цара Эзэкіі, і спыніўся ён пры канале Верхняй крыніцы, на дарозе Поля Валюшніка.
І паслаў кароль Асырскі Рабшака з Лахішу да Ерузаліму да караля Гэзэкі зь вялікім войскам; і ён стаў ля вадаводу вышняе копані ля гасьцінца валельнага поля.
І выйшлі да яго Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык палаца, Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік.
Тады вышлі да яго Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік.
Рабсак пачаў гаварыць: «Скажыце Эзэкіі: так кажа вялікі цар, цар асірыйцаў: “Што ж гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?
І сказаў ім Рабшак: «Скажыце цяпер Гэзэку: "Гэтак кажа кароль вялікі, кароль Асырскі: ’Што гэта за спадзева, на каторую ты спадзяешся?
Ты казаў пустыя словы: да бою патрэбны рада і сіла. На каго цяпер ты спадзяешся, бо ўзбунтаваўся ты супраць мяне?
Я кажу — на адны толькі словы вуснаў, але рада а сіла патрэбныя да вайны; дык на каго ты спадзяешся, што паўстаеш супроці мяне?
Вось, ты спадзяешся на гэтую надламаную палку трысняговую, на Егіпет; калі абапрэцца на яе чалавек, яна ўваб’ецца ў руку яго і праб’е яе: гэткі фараон, цар Егіпта, да ўсіх, хто на яго спадзяецца.
Гля ты спадзяешся на падпору наломленае гэтае трысьціны, на Ягіпет, каторая, калі хто апіраецца на яе, увыйдзе яму ў даланю і прабадзець яе. Гэткі фараон, кароль Ягіпецкі, усім, што спадзяюцца на яго.
А калі мне адкажаш: “У Госпадзе, Богу нашым, паклалі надзею”, — то ці ж Ён не ёсць Той, Якога вышыні і ахвярнікі пазносіў Эзэкія ды сказаў Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам будзеце пакланяцца”?
А калі скажаш імне: "На СПАДАРА, Бога свайго, мы спадзяемся", то хіба Ён ня тый, каторага ўзвышшы а аброчнікі зьняў Гэзэка й сказаў Юдзе а Ерузаліму: "Перад гэтым аброчнікам кланяйцеся"?’"
А цяпер прысягні гаспадару майму, цару асірыйцаў, і я дам табе дзве тысячы коней, калі зможаш падабраць для іх вершнікаў з ліку тваіх.
Дык дай заруку спадару майму, каралю Асырскаму, і я дам табе дзьве тысячы коні, калі ты із свайго боку можаш даць коньнікаў на іх.
А якім чынам ты адвернеш аблічча хоць аднаго з найменшых слуг гаспадара майго? Але ты спадзяешся на Егіпет, на калясніцы і конніцу!
Ды як аддаліш від адзінага вайводцы з найменшых слугаў спадара майго і здасіся на Ягіпет дзеля цялежак а коньнікаў?
Дык вось, ці ж не без волі Госпада пайшоў я на зямлю гэтую, каб спустошыць яе? Госпад сказаў мне: “Узыдзі на зямлю гэтую і спустош яе”».
І цяпер ціж я без СПАДАРА ўзышоў на гэты край, каб зьнішчыць яго? СПАДАР сказаў імне: "Ідзі на гэты край і зьнішч яго"».
І сказалі Рабсаку Эліякім, Собна і Ёах: «Гавары слугам тваім па-арамейску, бо разумеем, не гавары да нас па-гебрайску ў прысутнасці людзей, якія ёсць на мурах».
Тады Елякім а Шэўна а Ёаг сказалі Рабшаку: «Гукай, калі ласка, да слугаў сваіх паарамску, бо мы цямім, але ня гукай да нас юдэйскаю моваю ў вушы люду, што на сьцяне».
Але Рабсак адказаў: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб мне сказаць усе гэтыя словы? Ці ж найперш не да людзей, якія сядзяць на мурах, каб есці свой кал і піць сваю мачу разам з вамі?»
І сказаў Рабшак: «Ціж мой спадар паслаў мяне да спадара твайго а да цябе сказаць гэтыя словы? Ці не да людзёў, што сядзяць на сьцяне, каб мелі есьці нечысьць сваю і піць моч сваю з вамі?»
І ўзняўся Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, і сказаў: «Слухайце словы вялікага цара, цара асірыйцаў!
Тады Рабшак стаў і крычэў вялікім голасам паюдэйску, кажучы: «Слухайце словы караля вялікага, караля Асырскага!
Гэта кажа цар: “Хай вас не зводзіць Эзэкія, бо ён не зможа вас уратаваць.
Гэтак кажа кароль: "Няхай ня зводзе вас Гэзэка, бо ён ня можа выратаваць вас.
Хай не надае вам Эзэкія надзею на Госпада, завяраючы: “Ратуючы, Госпад вызваліць нас; не будзе выдадзены гэты горад у рукі цара асірыйцаў!”
І няхай Гэзэка не надзеіць вас на СПАДАРА, кажучы: "СПАДАР напэўна вывальне нас; гэтае места ня будзе аддана ў руку караля Асырскага’.
Не слухайце Эзэкію, бо так кажа цар асірыйцаў: “Заключыце са мною пагадненне і выйдзіце да мяне; і будзеце есці кожны з свайго вінаградніку і кожны з свайго дрэва фігавага, ды будзеце піць ваду кожны з сваёй студні,
Ня слухайце Гэзэкі, бо гэтак кажа кароль Асырскі: "Зрабіце дабраславенства з імною, і выйдзіце да мяне, і ежча кажны зь віна свайго, і кажны зь фіґаў сваіх, і піце кажны ваду з копані свае,
пакуль не прыйду і не забяру вас у зямлю такую ж, як і ваша зямля, зямлю збожжа і віна, зямлю хлеба і вінаграднікаў”.
Пакуль я ня прыйду й не вазьму вас да зямлі, падобнае да зямлі вашае, зямлі збожжа а віннога соку, зямлі хлеба а вінішчаў’.
Толькі Эзэкія хай вас не падманвае, кажучы: “Госпад нас выратуе”. Ці ж багі народаў выратавалі кожны сваю зямлю ад рукі цара асірыйцаў?
Хай не ўмаўляе вам Гэзэка, кажучы: "СПАДАР вывальне нас’. Ці выратавалі багі народаў кажны зямлю сваю з рукі караля Асырскага?
Дзе ж багі Эмата і Арпада? Дзе ж багі Сэпарваіма? Ці ж уратавалі Самарыю з рукі маёй?
Ідзе багі Гамафу а Арпаду? ідзе багі Сэфарваіму? і ці вывальнілі яны Самару ад рукі мае?
Якія ж з усіх багоў гэтых земляў уратавалі зямлю сваю ад рукі маёй? Ці ж і Ерузалім уратуе Госпад ад рукі маёй?»
Хто ё меж усіх багоў гэтых земляў, што вывальнілі б землі свае ад рукі мае, каб СПАДАР мог вывальніць Ерузалім ад рукі мае?"»
І маўчалі яны, і не адказалі яму ані слова; бо загадаў ім цар, кажучы: «Не адказвайце яму!»
Але яны маўчэлі і нічога яму не адказавалі, бо было каралеўскае расказаньне, кажучы: «Не адказуйце яму».
Дык прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, які быў загадчыкам палаца, і Собна, пісар, і сын Асафа, Ёах, з ліку ўпаўнаважаных, — да Эзэкіі, раздзёршы адзенне і перадалі яму словы Рабсака.
І прышлі Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік, да Гэзэкі з разьдзертым адзецьцям, і сказалі яму словы Рабшаковы.