Ісаі 21 разьдзел
Кніга прарока Ісаі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Прадказанне пра пустыню надморскую. Як віхуры, што пралятаюць праз поўдзень, так ён прыходзіць з пустыні, з зямлі жахлівай.
Цяжар узглядам пустыні ля мора. — Як віхры, што веюць з паўдня, ідзець яно з пустыні, з краю страшнага.
Страшнае бачанне аб’яўлена мне: рабаўнік рабуе, нішчыць нішчыцель. Эламе, выходзь! Мідыя, асаджай! Любому стогну яго пакладу канец.
Цяжкая відзень была паведамлена імне: глабаньнік глабае, і пустошнік пустоша. Узыходзь, Еламе, аблягай, Мідзе! я суняў усі ўздыхі.
Таму сцёгны мае ахоплены дрыжаннем, апанавала мяне пакута, як пакута парадзіхі; я здранцвеў ад таго, што чуў, збянтэжыўся тым, што бачыў.
Затым напоўніліся сьцёгны мае болям, трудненьні схапілі мяне, як трудненьні парадзіхі. Я ў такіх сударгах, што ня чую; я так спалохаўшыся, што ня бачу.
Трасецца сэрца маё, страх напаў на мяне; прыцемкі, мною жаданыя, ператварыліся для мяне ў жахі.
Сэрца мае трывожыцца; я спалохаўшыся; вечар, радасьць мая, абярнулася імне ў страх.
Накрываюць стол, засцілаюць абрусам, ядуць, п’юць. Падыміцеся, князі! Намасціце шчыт!
Стол прыгатаваны, вартаўнік вартуе; ядуць, п’юць. Устаньце, князі, мажча шчыт.
Бо так сказаў мне Госпад: «Ідзі, пастаў вартаўніка, хай паведаміць, што пабачыць.
Бо Спадар сказаў імне: «Ідзі, пастаў вартаўніка; хай скажа ён, што абача».
Калі пабачыць калясніцу, пару коннікаў, вершніка на асле або вершніка на вярблюдзе, хай сочыць пільна, з вялікаю ўвагаю!»
І бачыў ён цялежкі з паркамі коні, цялежкі, цягненыя асламі, цялежкі цягненыя вярблюдамі; і ўслухаўся з увагаю, зь вялікаю ўвагаю.
І закрычаў вартаўнік: «На вежы вартавой, Госпадзе, стаю заўжды ўдзень, і на варце сваёй я стаю па ўсіх начах;
І закрычэў, бы леў: «Спадару мой! я стаю бязустанку на вартавой вежы ўдзень, і на месцу варты свае я стаяў усі ночы.
вось прыбыў гэты вершнік з парамі коннікаў, азваўся і кажа: “Упаў, упаў Бабілон, і ўсе статуі багоў яго пасыпаліся на зямлю”».
І вось, прыехалі цялежкі зь людзьмі паркамі коні». І адказаў: «Устаў, упаў Бабілён, і ўсі выразаныя багі ягоныя разьбіліся воб зямлю».
О абмалот мой і сыны току майго! Што пачуў я ад Госпада Магуццяў, Бога Ізраэля, гэта вам паведаміў!
О малацьба мая, сыну току майго! я паведаміў вам тое, што чуў ад СПАДАРА войскаў, Бога Ізраелявага.
Прадказанне для Эдома. Нехта крычыць да мяне з Сэіра: «Вартаўніку, якая гадзіна ночы? Вартаўніку, якая гадзіна ночы?»
Цяжар узглядам Думы. — Да мяне хтось крычыць із Сэіру: «Вартаўніча! што ночы? вартаўніча! што ночы?»
Вартаўнік адказаў: «Прыходзіць раніцца, але таксама і ноч. Калі пытаецеся, то пытайцеся, навярніцеся, прыходзьце!»
Вартаўнік сказаў: «Настала раніца, і таксама ноч. Калі хочаце пытацца, то пытайцеся, зьвярніцеся».
Прадказанне ў пустыні. На лясным выгане, у пустыні начуйце, караваны дэданітаў.
Цяжар узглядам Арабы. — У лесе Арабскім начуйце, караваны Дэдановы!
Засмагламу ваду выносьце паспешна вы, жыхары зямлі Тэма; з хлябамі сустракайце ўцекачоў!
Наўпярэймы ўсьмягламу выносяць ваду жыхары краю Фемінага, з хлебам пераймаюць валацугу;
Бо ад мечаў уцяклі, ад меча аголенага, ад лука нацягнутага, ад страшнай бітвы.
Бо валочацца ад мячоў, ад найстранага мяча, і ад напятага лука, і ад цяжару вайны.
Бо вось гэта кажа Госпад мне: «Яшчэ год такі, як год найміта, і знікне ўся слава Кедара;
Бо гэтак Спадар сказаў імне: «Яшчэ за год, як гады найміцкія, і шчэзьне ўся слава Кідарова:
і колькасць лукаў, што засталіся ў магутных сыноў Кедара, паменшыцца; бо Госпад, Бог Ізраэля, сказаў!»
І астача ад ліку лучнікаў, дужасілаў сыноў кідарскіх зьменшыцца; бо СПАДАР, Бог Ізраеляў, казаў».