Езэкііля 41 разьдзел
Кніга прарока Езэкііля
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
І ўвёў ён мяне ў святыню, і змераў вушакі: шэсць локцяў шырыні з аднаго і шэсць локцяў шырыні з другога боку.
І прывёў мяне да палацу, і памераў стаўпы — шэсьць локцяў ушыркі на адным баку і шэсьць локцяў ушыркі на другім баку, подле шырыні будану.
І шырыня дзвярэй была дзесяць локцяў, і бакі брамы — пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку; і змераў яе даўжыню — сорак локцяў, і шырыню — дваццаць локцяў.
І шырыня дзьвярэй дзесяць локцяў, і па бакох дзьвярэй пяць локцяў з аднае стараны і пяць локцяў з другое стараны; і намераў удоўжкі сорак локцяў, і ўшыркі — дваццаць локцяў.
І ўвайшоў у сярэдзіну, і змераў на вушаку брамы — два локці, і браму — шэсць локцяў, ды шырыню бакоў брамы — сем локцяў з аднаго і сем локцяў з другога боку.
Тады ўвыйшоў у нутр і памераў стаўпы ля дзьвярэй — два локці, і дзьверы — шэсьць локцяў, і шырыня дзьвярэй сем локцяў.
І змераў яе даўжыню — дваццаць локцяў, і шырыню — дваццаць локцяў з пярэдняга боку святыні. І сказаў ён мне: «Гэта святое з святых».
І адмераў у ім удаўжкі дваццаць локцяў і ўшыркі дваццаць локцяў, і сказаў імне: «Гэта Сьвятое Сьвятых».
І змераў ён мур святыні — шэсць локцяў, і шырыню прыбудовы — чатыры локці з усіх бакоў кругом святыні;
І памераў сьцяну дому — шэсьць локцяў, а шырыню бакавога ходу — чатыры локці навокал, навокал дому, навокал.
і бакавыя пакоі, пакой за пакоем у тры рады. І былі выступы ў муры дома перад бакавымі пакоямі навокал, маючы служыць за падпоры, бо ў сцяне святыні не было падпор,
І бакавыя пакоі адзін над адным трох пятраў, трыццаць на кажнай пятры; датыкаліся да сьцяны, што ля дому дзеля бакавых пакояў, каторыя навокал, каб яны маглі дзяржацца, але яны не апіраліся на сьцяну дому.
і пакоі бакавыя пашыраліся ўгары, бо дом быў пабудаваны кругам аж да верху вакол дома; дзеля таго шырыня дома ўверсе была большай, і з ніжняга паверха праз сярэдні на верхні падымаліся.
І яна болей а болей пашыралася й кружыняла навокал да гары, да гары бакавымі пакоямі, бо акружына дому падыймалася вышэй а вышэй наўкола дому, і затым шырыня дому ўгары была большая, і з дольняе пятры ўзыходзілі на верхнюю пераз сярэднюю.
І ўбачыў я вакол святыні ўзвышэнне, падмуркі прыбудовы мелі ў вышыню цэлы прут, гэта значыць шэсць локцяў.
І я бачыў верх дому навокал, навокал; поды бакавых пакояў былі ўвелькі з цэлы прут — шэсьць локцяў да злучэньня.
І шырыня знешняга мура прыбудовы мела пяць локцяў. І паміж пакоямі, прыбудаванымі да святыні, было пустое месца,
Таўшчыня сьцяны, што была вонках ля бакавых пакояў, пяць локцяў, і, што засталося, было токам ля бакавых пакояў ля дому.
і паміж пакоямі шырыня была ў дваццаць локцяў вакол дома.
І памеж пакояў воддаль дваццаць локцяў навокал дому, навокал, навокал.
І брамы будынка, які прымыкаў да пустога месца, глядзелі: адна брама на поўнач, і другая брама на поўдзень; і шырыня мура пустога месца была пяць локцяў вакол.
І дзьверы бакавых пакояў зьвернены на засталы ток, адныя дзьверы на поўнач і другія дзьверы на паўдня, а шырыня засталага току пяць локцяў навокал, навокал.
І будынак, што знаходзіўся перад адгароджанай прасторай і ў напрамку дарогі, што вядзе да мора, меў шырыню ў семдзесят локцяў; мур жа будынка меў шырыню пяць локцяў кругом і даўжыня яго — дзевяноста локцяў.
Будоўля перад аддзеленым токам на захад семдзясят локцяў ушыркі; а сьцяна будоўлі была пяцёх локцяў таўшчыні навокал, навокал, а даўжыня яе дзевяцьдзясят локцяў.
І змераў ён даўжыню дома — сто локцяў, і адгароджаная прастора, і будынак разам з яго мурамі мелі даўжыню сто локцяў;
І памераў ён дом — сто локцяў, і аддзелены ток, і будоўля ізь сьценамі яе сто локцяў удаўжкі.
а шырыня пярэдняга боку дома з агароджанай прасторай на ўсходзе — сто локцяў.
І шырыня пярэдняе стараны дому і аддзеленага току, зьверненага на ўсход — сто локцяў.
І змераў ён даўжыню будынка перад адгароджанай прасторай з задняга боку з яго мурамі з аднаго і другога боку — сто локцяў. Галоўны будынак, і ўнутраная частка храма, і прысенкі звонку былі паабіваныя дрэвам,
І памераў даўжыню будоўлі супроці аддзеленага току, каторы за ёю, і калідоры яе на адным баку і на другім баку, і было сто локцяў з нутраною сьвятыняю й ґанкамі панадворку.
і аблямаваныя вокны, і трайныя аздабленні кругом насупраць парога былі пакрытыя дрэвам навокал, і ад зямлі аж да вокнаў — вокны ж маглі зачыняцца — аж да верху брамы;
Дзьверныя вушакі а вузкія вокны а калідоры навокал на трох пятрах супроці парогу ашаляваны дзервам навокал, навокал і ад далоўя аж да акон, і вокны былі прыкрытыя.
і аж да ўнутранай часткі дома звонку, а таксама на ўсіх сценах кругом, унутры і звонку,
Ад верху дзьвярэй аж да нутраное й знадворнае стараны дому, па ўсёй сьцяне навокал, навокал, ўнутры й знадворку было сумерна.
былі зроблены адпаведна памеру выявы херубінаў, і пальмаў, і па адной пальме між двума херубінамі; і кожны херубін меў два твары,
І было зроблена з херувамі а пальмамі, так што пальма была меж херува й херува, і ў херува былі два віды.
адзін твар чалавечы, звернуты ў бок пальмы з аднаго боку, і аблічча льва, звернутае ў бок пальмы з другога боку: так было зроблена па ўсім доме кругом.
І від людзіны, зьвернены да пальмы на адным баку, і пыск левяняці, зьвернены да пальмы на другім баку; гэта зроблена ў вусім доме навокал.
Ад зямлі аж да верху брамы былі выразаны херубіны і пальмы.
Ад далоўя аж да верху дзьвярэй былі намаляваныя херувы а пальмы, і на ўсёй сьцяне палацу.
На сцяне святыні — чатырохкутныя вушакі пры дзвярах; і перад святыняй — штосьці,
Вушакі палацу чатыракутнія, і ў пярэдняй стараны сьвятыні выгляд, як я бачыў.
што выглядала як ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці і ў два локці даўжынёй, і рогі яго, і падножжы яго, і сцены яго былі з дрэва. І сказаў ён мне: «Гэта — стол, які стаіць перад Госпадам».
Дзярвяны аброчнік быў трох локцяў увышкі, а ўдаўжкі два локці; рагі яго а сьцены яго дзярвяныя; і сказаў ён імне: «Гэта стол, што перад СПАДАРОМ».
І святыня мела двое дзвярэй, і свяцілішча мела двое дзвярэй.
Па двое дзьвярэй у палацу і ў Сьвятыні.
Дзверы мелі падвоі рухомыя аж да сцяны, і другія дзверы мелі падвоі.
У дзьвярох былі па дзьве дзьвярыны, па дзьве рухомыя дзьвярыны: дзьве дзьвярыны ў вадных дзьвярох і дзьве дзьвярыны ў другіх.
І на дзвярах святыні былі выразаны херубіны і выявы пальмаў, зроблены яны былі так, як на сценах; і дах з дрэва быў перад прысенкам звонку,
І былі намаляваныя на іх, на дзьвярох палацу, херувы а пальмы, падобныя, як намаляваныя на сьценах; і былі таўстыя дошкі на пярэдняй старане ґанку знадворку.
і аблямаваныя вокны, і штосьці накшталт пальмаў было з аднаго і другога боку на бакавых сценах прысенкаў у пакоях, што прымыкаюць да дома.
І былі вузкія вокны а пальмы на адным баку й на другім баку, на бакох ґанку а на баку пакояў дому.