Езэкііля 36 разьдзел
Кніга прарока Езэкііля
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
А ты, сын чалавечы, праракуй пра горы Ізраэля і кажы: “Горы Ізраэля, слухайце слова Госпада.
І ты, сыну людзкі, праракай праз горы Ізраелявы і скажы горам Ізраелявым: "Чуйце слова СПАДАРОВА.
гэта кажа Госпад Бог. За тое, што вораг сказаў пра вас: “Ага, спрадвечныя ўзгорышчы дадзены нам ва ўласнасць”;
Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "За тое, што непрыяцель кажа праз вас: "Ага, старавечныя ўзвышшы ў нашым дзяржаньню".
дзеля таго праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог. Дзеля таго, што вас спустошылі і вытапталі вас кругом, каб вы сталі ўласнасцю іншых народаў, каб сталі вы прыказкай і кпінамі для людзей;
Дык праракай і скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’За тое а затое, што адусюль пустошылі а глыталі вас, каб вы сталі дзяржаваю засталым народам, і вы ўзятыя на вусны брахлоў і ў няславе ў людаў’"’, —
дзеля таго, горы Ізраэля, слухайце слова Госпада Бога. Вось што кажа Госпад Бог гарам і ўзгоркам, ручаям і лагчынам, апусцелым руінам і пакінутым гарадам, якія сталі бязлюднымі і сталі пасмяяннем для астатніх навакольных народаў;
За тое, горы Ізраелявы, слухайце, слова Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур’ём а далінам, запусьцелым разьвярненьням а пакіненым местам, што сталі здабыткам а пасьмехам засталым акалічным народам;
дзеля таго гэта кажа Госпад Бог: “У агні абурэння Майго гаварыў Я супраць астатніх народаў і супраць усёй Ідумеі, якія дзялілі Маю зямлю сабе ў спадчыну з радасцю, і ад усяго сэрца, і з ліхой душою, каб пашы яе былі ім на здабычу”.
За тое, кажа Спадар СПАДАР: "Напэўна Я буду гукаць у цяпле рупатлівасьці Свае на засталыя народы й на ўвесь Едом, каторы прысабечыў зямлю Маю сабе ў дзяржаньне з радасьцяй усяго сэрца, з грэбаваньням душы, каб выгнаньне абярнуць у глабань’.
Дзеля таго праракуй аб зямлі Ізраэля і гавары да гор і ўзгоркаў, ручаёў і лагчын: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я гаварыў у руплівасці і абурэнні Маім, бо вы знеслі знявагу з боку народаў”;
Затым праракай празь зямлю Ізраеляву й кажы горам а ўзгоркам, рэкам а далінам: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Вось, Я гукаў у завісьці Сваёй і ў палкім гневе Сваім, бо вы насілі ганьбу ад народаў".
таму так кажа Госпад Бог: “Я падымаю руку Маю: акружаючыя вас народы будуць зносіць ад вас знявагу;
Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Я падняў руку Сваю: канечне народы, што навокал вас, панясуць ганьбу сваю.
а вы, горы Ізраэля, выпускаць будзеце свае галіны і даваць свае плады народу Майму Ізраэльскаму, бо ён хутка вернецца.
Але вы, горы Ізраелявы, распусьціце гольле свае й дайце плады люду Майму Ізраелю, бо яны борзда прыдуць;
Бо вось, Я прыйду да вас і звярнуся да вас, і будуць вас абрабляць і засяваць;
Бо вось, Я да вас, і зьвярнуся да вас, і вас будуць урабляць а засяваць.
і павялічу ў вас людзей, увесь дом Ізраэля, і гарады будуць абжытыя, і руіны адбудаваныя.
І Я памножу чалавека на вас, увесь дом Ізраеляў, усіх іх, і месты будуць заселены, і разьвярненьні адбудаваны.
І Я памножу ў вас людзей і жывёлу, і яны будуць павялічвацца і расці; і зраблю, што будзеце вы абжытыя так, як у мінулым, і Я буду абдорваць вас дабротамі больш, чым вы мелі дагэтуль, і вы зразумееце, што Я — Госпад.
І памножу на вас чалавека й статак, і яны будуць мнажыцца а пладзіцца; і засялю вас, як даўней, і ўчыню ляпей, як на пачатку вашым; і даведаецеся, што Я — СПАДАР.
І прывяду на вас людзей, Мой народ Ізраэля, ды яны завалодаюць вамі як спадчынаю, і вы маеце стаць іх уласнасцю ды ўжо не будзеце пазбаўляць іх дзяцей”.
Але, Я прывяду чалавека на вас, люд Мой Ізраеляў, і яны будуць дзяржаць цябе, і ты будзеш спадкам іхным, і адгэнуль ты ня будзеш спабываць іх дзяцей".
Гэта кажа Госпад Бог. Дзеля таго, што гавораць пра вас: “Ты пажыральнік людзей і адбіраеш патомства ў народа твайго”;
Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "За тое, што кажуць вам: ’Ты, чалавеча, жарэш мяне і прычыняеш бязьдзетнасьць народам сваім’,
дзеля таго ты больш не будзеш з’ядаць людзей і адбіраць патомства ў народа твайго, — кажа Госпад Бог. —
За тое наперад жэрці людзёў ты ня будзеш ані прычыняць бязьдзетнасьць народам, — агалашае Спадар СПАДАР, —
І ты ў будучыні не будзеш ужо слухаць знявагу паганаў, і больш ніколі не будзеш цярпець ганьбу ад народаў, і не будзеш больш адбіраць патомства ў твайго народа, — кажа Госпад Бог».
І наперад слухаць вярненьні ад народаў не дапушчу цябе, і ня будзеш болей цярпець ганьбы ад людаў, ані будзеш прыводзіць да спаткненьня народы свае", — агалашае Спадар СПАДАР"».
І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
«Сын чалавечы, дом Ізраэля жыў на сваёй зямлі, і ён апаганіў яе сваімі паводзінамі і сваімі ўчынкамі; паводзіны іх адносна Мяне былі, як нячыстасць месячная жанчыны.
«Сыну людзкі! як дом Ізраеляў жыў у зямлі сваёй, яны плюгавілі яе дарогамі сваімі і ўчынкамі сваімі; дарога іхная была перад імною як нечысьць здаленае.
І выліў Я на іх Маё абурэнне дзеля крыві, якую вылілі яны на зямлю, і ідаламі сваімі яе апаганілі.
Затым Я выліў палкі гнеў свой на іх за кроў, што яны разьлівалі на гэтай зямлі, і за балваны іхныя, каторымі яны плюгавілі яе.
І Я раскідаў іх паміж народаў, ды расцярушыліся яны па землях; Я асудзіў іх па паводзінах іх і па ўчынках іх.
І расьцярушыў іх меж народаў, і разьвеяў па краёх; подле дарогі іхнае й подле ўчынкаў іхных Я судзіў іх.
І апынуліся яны ў паганаў, да якіх прыйшлі, і зняважылі яны святое імя Маё, калі аб іх казалі: “Гэта народ Госпадаў, і мусілі яны выселіцца з Яго”.
І прышлі да народаў, куды яны прышлі, і збудзенілі сьвятое імя Маё, як казалі ім: "Гэта люд СПАДАРОЎ, і яны вышлі ізь зямлі Ягонае".
І Я захаваў святое імя Маё, якое зняважыў дом Ізраэля сярод паганаў, да якіх прыйшоў.
Але я зжаліўся над сьвятым імям Сваім, каторае дом Ізраеляў збудзеніў меж народаў, куды яны прышлі.
Дзеля таго скажы дому Ізраэля: гэта кажа Госпад Бог: “Не дзеля вас Я зраблю гэта, доме Ізраэля, але дзеля святога імя Майго, якое зняважылі вы сярод паганаў, да якіх папрыходзілі.
Затым скажы дому Ізраеляваму: "Гэтак кажа СПАДАР: "Ня дзеля вас Я дзею, доме Ізраеляў, але дзеля сьвятога імені Свайго, каторае вы збудзенілі меж народаў, куды вы прышлі.
Я асвячу вялікае імя Маё, якое было зняважана вамі паміж народаў, якое зняважылі вы паміж іх, дык пазнаюць яны, што Я — Госпад”, — кажа Госпад Бог, — калі Я выяўлю святасць Маю адносна вас перад іх вачамі.
І Я ўсьвячу вялікае імя Сваё, каторае вы збудзенілі меж народаў, каторае вы збудзенілі сярод іх, і даведаюцца народы, што Я — СПАДАР, — агалашае Спадар СПАДАР, — як Я ўсьвячуся ў вас перад ачмі іхнымі.
Я бо збяру вас пасярод народаў, і збяру вас з усіх земляў, і прывяду вас у вашу зямлю;
І вазьму вас із памеж народаў, і зьбяру вас із усіх краёў, і прывяду вас да зямлі вашае.
і пакраплю вас чыстаю вадой, каб сталі вы чыстымі ад усіх вашых агіднасцей ды ачышчу вас ад усіх вашых ідалаў.
Тады пакраплю вас чыстаю вадою, і вы ачысьціцеся; ад усяе брыды вашае і ад усіх балваноў вашых Я ачышчу вас.
І дам вам сэрца новае, і дух новы ўдыхну ў ваша нутро, і забяру з цела вашага сэрца каменнае і дам вам сэрца цялеснае;
І дам вам сэрца новае, і дух новы ўлажу ў вас, і адварву сэрца каменнае ад цела вашага, і дам вам сэрца цялеснае.
і ўдыхну ў вас Дух Мой і зраблю, каб вы жылі паводле прыказанняў Маіх ды бераглі законы Мае і выконвалі іх.
І ўлажу дух Мой у вас, і ўчыню, што ў вуставах Маіх будзеце хадзіць, і будзеце дзяржаць суды Мае і паўніць.
І будзеце жыць у зямлі, якую Я даў бацькам вашым, ды будзеце Маім народам, і Я буду вашым Богам.
І будзеце жыць на зямлі, што Я даў айцом вашым, і будзеце Імне людам, а я буду вам Богам.
І Я вызвалю вас ад усякай нячыстасці вашай, і вырашчу збожжа, і павялічу яго, і голаду на вас не спашлю.
Я таксама вывальню вас ад усіх нечысьцяў вашых, прыгукаю збожжа, і памножу яго, і не дапушчу галадові да вас;
І Я памножу плады на дрэвах і ў палях, каб не цярпелі вы больш сярод плямёнаў ганьбы голаду.
І памножу садавіну дзерва а прыбытак поля, каб вы ня мелі вярненьня ад народаў з прычыны галадові.
І ўзгадаеце вы шляхі вашы найгоршыя, і благія паводзіны, і абрыднуць вам правіннасці вашы і злачынствы вашы.
Тады ўспомніце благія дарогі свае і нядобрыя ўчынкі свае, і будзеце брыдзіцца самымі сабою ў вачох сваіх за бяспраўі свае а за агіды свае.
Засаромейцеся і пачырванейце дзеля вашага жыцця, дом Ізраэля”.
Ня дзеля вас Я ўчыню гэта, — агалашае Спадар СПАДАР; — хай будзе вам гэта ведама. Сараманіцеся а чырванейце за дарогі свае, доме Ізраеляў!’
Вось што кажа Госпад Бог: “У дзень, калі ачышчу вас ад усіх вашых правін, і засялю зноў гарады, і руіны адбудую,
Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Таго дня, што Я ачышчу вас із усіх бяспраўяў вашых і насялю месты, і будуць адбудаваны разьвярненьні;
і спустошаная зямля зноў будзе абрабляцца, якая калісьці была спустошаная на вачах кожнага падарожнага;
І зямля, што была пакінена пустою, будзе ўрабляна на ачох усіх, што праходзяць міма, —
будуць казаць: “Гэтая спустошаная зямля стала, як сад Эдэнскі, і гарады, спустошаныя, і знішчаныя, і зруйнаваныя, цяпер умацаваныя і населеныя”.
І яны скажуць: "Гэта зямля, што была спустошаная, сталася як сад Едэнскі, і пустыя, і спустошаныя, і разьверненыя месты ўмацаваны а населены".
І пагане — усе, што пакінуты былі навокал вас, — даведаюцца, што Я, Госпад, тое, што зруйнавана, — зноў адбудаваў; а тое, што пакінута, — зноў засяліў; Я — Госпад, сказаў і зрабіў”.
І даведаюцца народы, што засталіся навокал вас, што Я, СПАДАР, адбудаваў абуранае, засадзіў запусьцелае. Я, СПАДАР, казаў і зраблю’.
Гэта кажа Госпад Бог: “Яшчэ і аб гэтым папросіць Мяне дом Ізраэля, каб зрабіў Я ім: Я памножу іх, як статак людзей,
Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Яшчэ гэта Я прычыню дому Ізраельскаму, ўчыню ім, памножу ў іх людзёў як авец.
як святы статак, як статак Ерузаліма ў дні святаў яго; так гарады спустошаныя стануць поўныя статкаў людскіх, і даведаюцца, што Я — Госпад”».
Як пасьвячаныя авечкі, як авечкі ў Ерузаліме ва ўрочыстых порах, так разьверненыя месты будуць напоўнены людзьмі, як авечкамі; і даведаюцца, што Я — СПАДАР’"».