Быццё 16 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
А Сорай, жонка Абрамова, не радзіла яму. І ў яе была нявольніца, Ягіпцянка, а імя ейнае Гаґар.
А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
І сказала Сорай Абраму: «Вось жа, замкнуў імне СПАДАР, каб імне не радзіць; уйдзі ж да нявольніцы мае: можа я збудую ад яе». І паслухаў Абрам голасу Сораінага.
І сказала Сарай Абраму: «Вось, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]». І паслухаў Абрам голасу Сарай.
І ўзяла Сорай, жонка Абрамова, Гаґар Ягіпцянку, нявольніцу сваю, пад канец дзесяцёх год быцьця Абрамовага ў зямлі Канаанскай, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку.
І ўзяла Сарай, жонка Абрама, Агар Эгіпцянку, нявольніцу сваю, калі мінула дзесяць гадоў жыцьця Абрама ў зямлі Ханаан, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку.
Ён увыйшоў да Гаґары, і яна зачала. Абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела спадарыню сваю ў ваччу сваім.
І ён увайшоў да Агар, і яна зачала, і ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць гаспадыняй сваёй у вачах сваіх.
І сказала Сорай Абраму: «Крыўда мая ад цябе; я аддала нявольніцу сваю ў улоньне твае; а яна, абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела мяне ў ваччу сваім; няхай судзе СПАДАР меж імною і меж табою».
І сказала Сарай Абраму: «Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой».
І сказаў Абрам Сорай: «Вось, нявольніца твая ў руццэ тваёй: рабі зь ёю, што добра ў ваччу тваім.» І ўціскала яе Сорай, і яна ўцякла ад віду ейнага.
І сказаў Абрам Сарай: «Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх». І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.
І знайшоў яе Ангіл СПАДАРОЎ ля жарала вады на пустыні, ля тога жарала на дарозе да Сур.
І знайшоў яе анёл ГОСПАДА каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур,
І сказаў: «Гаґар, нявольніца Сораіна! скуль ты прышла й куды йдзеш?» Яна адказала: «Ад віду Сораінага, спадарыні свае, я ўцякаю».
і сказаў: «Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?» Яна адказала: «Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю».
І сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: «Зьвярніся да спадарыні свае і паддайся пад яе руку».
І сказаў ёй анёл ГОСПАДА: «Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе».
І сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: «Памнажаючы памнажу насеньне твае, аж нельга будзе й зьлічыць яго з прычыны множасьці».
І сказаў ёй анёл ГОСПАДА: «Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства».
І сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: «Вось, ты цяжарная, і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмайла, бо пачуў СПАДАР уціск твой.
І сказаў ёй анёл ГОСПАДА: «Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя ягонае Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра ўціск твой.
І ён будзе дзікі чалавек; рука ягоная на ўсіх, і рука ўсіх на ім; перад відам усіх братоў сваіх жыць будзе ён».
І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх».
І назвала імя СПАДАРА, Каторы гукаў да яе: Ты Эль-Роі (Ты Бог бачачы мяне). Бо сказала яна: «Ці ня тут я глядзела за бачачым мяне».
І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: «Ты — Бог, Які бачыць мяне». Бо сказала яна: «Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне».
За тым завецца гэна жарало: Беэр-Лахай-Роі. Вось яно меж Кадэсу й Барэду.
Дзеля таго калодзеж гэты назвалі Бээр-Ляхай-Рой. Вось, ён паміж Кадэшам і Барэдам.
І нарадзіла Гаґар Абраму сына; і назваў Абрам імя сына свайго, каторага нарадзіла Гаґар: Ізмайла.
І нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам імя сына свайго, якога нарадзіла яму Агар, Ізмаэль.
І Абраму было асьмідзясят шэсьць год, як Гаґар нарадзіла Ізмайлу Абраму.
Абрам меў восемдзясят шэсьць гадоў, калі Агар нарадзіла Ізмаэля Абраму.