Быццё 23 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
І было жыцьця Соррынага сто дваццаць сем год: гады жыцьця Соррынага.
І было жыцьця Сары сто дваццаць сем гадоў, [гэта] гады жыцьця Сары.
І памерла Сорра ў Кіраф-Арбе, ён жа Гэўрон, у зямлі Канаанскай. І прышоў Абрагам із жалобаю па Сорры, і плакаць па ёй.
І памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. І прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
І ўстаў Абрагам ад віду памерлае свае, і гукаў сыном Гэтавым, кажучы:
І ўстаў Абрагам ад аблічча памёршай сваёй, і прамовіў да сыноў Хета, кажучы:
«Падарожнік і асяленец я ў вас; дайце імне на собскасьць магілу з вамі, і я пахаваю памерлую сваю ад віду свайго».
«Прыхадзень і пасяленец я ў вас. Дайце мне ў вас на ўласнасьць магілу, і я пахаваю ад аблічча майго памёршую маю».
І адказалі сынове Гэтавы Абрагаму, кажучы яму:
І адказалі сыны Хета Абрагаму, кажучы яму:
«Паслухай нас, спадару мой! князь Божы ты сярод нас; у найвыбарнейшым із нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую сваю; ніхто з нас пахавальнага месца свайго не забароне табе на пахаваньне памерлае твае».
«Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».
Абрагам устаў і пакланіўся народу зямлі — сыном Гэтавым;
І ўстаў Абрагам, і пакланіўся народу зямлі, сынам Хета,
І гутарыў зь імі, кажучы: «Калі гэтага зыча душа ваша, каб я пахаваў памерлую сваю ад віду свайго, то паслухайце мяне, прычыніцеся за мяне ў Ефрона, сына Цогаровага,
і прамовіў да іх, кажучы: «Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў ад аблічча майго памёршую маю, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара,
І дасьць ён імне пячору Махпелу, што ў яго, што на канцу поля ягонага, за поўнае срэбра аддасьць імне яе сярод вас, на собскасьць да пахаваньня».
і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць».
Ефрон сядзеў сярод сыноў Гэтавых; і адказаў Ефрон Гэціч Абрагаму ўчуткі сыноў Гэтавых, перад усімі, каторыя ўходзілі ў брамы места ягонага, кажучы:
А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы:
«Не, спадару, мой, паслухай мяне: поле я даў табе і пячору, каторая на ім, даў табе: перад ачмі сыноў народу свайго даў табе яе, пахавай памерлую сваю».
«Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе, і пячору, якая на ім, я даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю».
І пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,
І пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,
І гукаў Ефрону ўчуткі люду зямлі, кажучы: «Калі б ты толькі паслухаў мяне, я дам табе срэбла поля; вазьмі ў мяне, і я пахаваю памерлую сваю там».
і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: «Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю».
І адказаў Ефрон Абрагаму, кажучы яму:
І адказаў Эфрон Абрагаму, кажучы яму:
«Спадару мой! паслухай мяне: зямля чатырыста сыкляў срэбла; меж імною й табою што гэта? і памерлую сваю пахавай».
«Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра. Што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю».
І паслухаў Абрагам Ефрона; і адважыў Абрагам Ефрону срэбла, праз каторае ён казаў учуткі сыноў Гэтавых, чатырыста сыкляў срэбла, якое ходзе ў купцоў.
І паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.
І зацьверджана поле Ефронава, каторае ў Махпеле, каторая перад Мамрэ, поле а пячора каторая на ім, і кажнае дзерва, каторае на полю, у вусіх межах ягоных наўколо,
І атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячору, якая на ім, і ўсе дрэвы, якія на полі, у-ва ўсіх межах ягоных наўкола.
Абрагаму ў куплю перад ачмі сыноў Гэтавых, усіх уходзячых у брамы места ягонага.
Абрагам купіў яго перад вачыма сыноў Хета, усіх, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага.
Просьле гэтага Абрагам пахаваў Сорру, жонку сваю, у пячоры поля ў Махпеле, перад Мамрэ, каторае Гэўрон, у зямлі Канаанскай.
І пасьля гэтага Абрагам пахаваў Сару, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэлі, насупраць Мамрэ, якое завецца Хеўрон, у зямлі Ханаан.
І зацьверджана тое поле а тая пячора, каторая на ім, Абрагаму на пахоўную собскасьць ад сыноў Гэтавых.
І атрымаў Абрагам тое поле і тую пячору, якая на ім, як магілу на ўласнасьць ад сыноў Хета.