Ераміі 20 разьдзел
Кніга прарока Ераміі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
І пачуў Пашгур Імеронак, сьвятар, каторы быў галоўным дамаверам дому СПАДАРОВАГА, што Ярэма праракаў гэтыя словы;
І пачуў Пашхур, сын Імэра, сьвятар, які быў начальнікам і наглядчыкам над Домам ГОСПАДА, Ярэмію, які прарочыў словы гэтыя.
І біў Пашгур Ярэму прароку, і пасадзіў яго ў вязьніцу, што ў верхняй браме Веняміновай, каторая ля дому СПАДАРОВАГА.
І загадаў Пашхур біць прарока Ярэмію і закуць яго ў калоду, якая [была] ў верхняй браме Бэн’яміна, у Доме ГОСПАДА.
І сталася назаўтрае, што Пашгур вывеў Ярэму зь вязьніцы, і сказаў яму Ярэма: «СПАДАР не назваў цябе Пашгуром, але Жахам Адусюль;
І сталася назаўтра, што вызваліў Пашхур Ярэмію з калоды. І сказаў яму Ярэмія: «Не Пашхур называе цябе ГОСПАД, але Магор-Місавіў.
Бо гэтак кажа СПАДАР: "Вось, Я ўчыню цябе жахам сабе самому і ўсім любячым цябе, і падуць яны ад мяча непрыяцеляў сваіх, і вочы твае будуць бачыць гэта; і ўсю Юдэю Я аддам у руку караля Бабілёнскага, і ён завядзець іх у палон да Бабілёну, і зразе іх мячом.
Бо гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я зраблю цябе страхоцьцем для цябе і для ўсіх, хто любіць цябе. Яны ўпадуць ад мяча ворагаў сваіх, а вочы твае будуць глядзець на гэта! Усяго Юду Я выдам у рукі валадара Бабілону, і ён павядзе іх у няволю ў Бабілон, і будзе забіваць іх мячом.
Я таксама перадам усе багацьце гэтага места і ўсю гарапашнасьць яго, і ўсі дарагія рэчы яго, і ўсі скарбы каралёў юдэйскіх у руку непрыяцеляў іхных, каторыя паглабаюць іх, і возьмуць іх, і прывядуць іх да Бабілёну.
І Я аддам усе багацьці гораду гэтага, увесь набытак ягоны і ўсе каштоўнасьці ягоныя, і ўсе скарбы валадароў Юды Я аддам у рукі ворагаў іхніх, каб іх зрабавалі, і забралі, і вывезьлі ў Бабілон.
І ты, Пашгуру, і ўсі, што жывуць у доме тваім, пойдзеце ў палон; і прыйдзеш да Бабілёну, і памрэш там, і будзеш пахаваны там, ты а ўсі любячыя цябе, каторым ты праракаў ману"».
А ты, Пашхур, і ўсе хатнія дому твайго пойдзеце ў палон. І ты пойдзеш у Бабілон, і там памрэш, і будзеш пахаваны ты і ўсе, хто любіць цябе, якім ты прарочыў фальшыва”».
Ты намаўляў мяне, СПАДАРУ, і я быў намоўлены; Ты дужшы за мяне, і Ты здужаў; я стаў пасьмехам увесь дзень, кажны сьмяецца зь мяне;
«Ты зьвёў мяне, ГОСПАДЗЕ, і я быў зьведзены, Ты дужэйшы [за мяне] і перамог мяне, я стаўся пасьмешышчам увесь дзень, усе зьдзекуюцца з мяне.
Бо, як толькі я загукаю, я галашу, праз ўсілства а глабаньне гукаю; з гэтае прычыны слова СПАДАРОВА стала імне вярненьням а пасьмехам кажнага дня.
Бо колькі разоў прамаўляю, крычу і клічу: “Гвалт і зьнішчэньне”. І слова ГОСПАДА сталася для мяне зьнявагай і насьмешкай увесь дзень.
Тады я сказаў: «Я ня буду менаваць Яго ані наперад гукаць імям Ягоным», але яно сталася ў сэрцу маім як палаючае цяпло, зачыненае ў касьцёх маіх, і я стамаваўся ўзьдзержаваньням і ня мог;
І я сказаў: “Ня буду ўзгадваць Яго, і ня буду больш прамаўляць у імя Ягонае!” І стаўся ў сэрцы маім нібы агонь, які палае, што замкнуты ў костках маіх, і я змучыўся трымаць яго, і ня мог.
Бо я чуў шмат чые абмовы, пагрозы адусюль: «Скажыце, і мы ўдамо каралю». Усі, што жывуць із імною ў супакою, падглядаюць ступы мае: «Можа ён прамовіцца ў чым, і мы пераможам яго, і помсьцім яму».
Я чуў абмовы ад многіх: “Жах навокал! Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе людзі, якія ў міры са мною, чакаюць падзеньня майго: “Можа, ён будзе падмануты і мы пераможам яго, і адпомсьцім яму”.
Але з імною СПАДАР, як страшны дужасіл; затым перасьледаваньнікі мае спатыкнуцца і ня здолеюць; яны будуць вельма паганбены, бо ня будуць мець дасьпеху; паганьбеньне будзе вечнае, ніколі ня будзе забытае.
Але ГОСПАД са мною як волат магутны; таму тыя, што перасьледуюць мяне, спатыкнуцца і не перамогуць, моцна асаромяцца, бо не даб’юцца посьпеху, [атрымаюць] ганьбу вечную, якая не забудзецца.
Але, СПАДАРУ войскаў, Ты прабуеш справядлівых, бачыш ныркі а сэрца. Няхай я абачу помсту Тваю над імі, бо Табе адкрыў справу сваю.
А Ты, ГОСПАД Магуцьцяў, выспрабоўваеш праведніка і бачыш ныркі і сэрца. Няхай я ўбачу помсту Тваю над імі, бо Табе адкрыў я справу маю.
Пяіце СПАДАРУ, хваліце СПАДАРА, бо Ён вывальняе душу беднага ад рукі ліхадзеяў.
Сьпявайце ГОСПАДУ, хваліце ГОСПАДА, бо Ён збавіў душу беднага з рукі злачынцаў.
Пракляты дзень, каторага я радзіўся; дзень, каторага нарадзіла мяне маці мая, няхай ня будзе дабраславёны.
Пракляты той дзень, у якім я нарадзіўся, дзень, у якім нарадзіла мяне маці мая, няхай ня будзе ён дабраслаўлёны.
Праклятая тая людзіна, што азнайміла айцу майму, кажучы: «Сын нарадзіўся ў цябе», робячы яму вялікую радасьць.
Пракляты той чалавек, які паведаміў бацьку майму, кажучы: “Нарадзіўся ў цябе сын, хлопец”, і радасьцю ўзрадаваў яго.
І няхай будзе з гэнаю людзіною, як ізь местамі, каторыя СПАДАР абурыў і не пажалеў: і няхай чуе яна галашэньне нараніцы і крыкню паўднём;
Няхай будзе той чалавек як гарады, якія зьнішчыў ГОСПАД і не пашкадаваў! Няхай чуе ён крык раніцай і гармідар [ваенны] апоўдні,
Бо яна не забіла мяне ў вулоньню, так што маці мая была б маім гробам, і ўлоньне ейнае заўсёды цяжарным.
за тое, што не забіў мяне ва ўлоньні [маці], каб сталася для мяне маці мая магілай маёй, а ўлоньне ейнае было цяжарным вечна.
Чаму я вышаў з улоньня, каб бачыць працу і смутак, і каратаць дні свае ў сораме?
Навошта я выйшаў з улоньня [маці]? Каб бачыць гора і смутак, і скончыць дні мае ў ганьбе?»