Езэкііля 7 разьдзел
Кніга прарока Езэкііля
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы:
І было мне слова Гасподняе:
«І ты, сыну людзкі: гэтак кажа Спадар СПАДАР зямлі Ізраелявае: "Канец прышоў, канец на чатыры стараны зямлі.
І ты, сын чалавечы, скажы: так кажа Гасподзь Бог: зямлі Ізраілевай канец, — канец прыйшоў на чатыры краі зямлі.
Цяпер канец табе; і пашлю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і дам на цябе ўсі агіды твае.
Вось — канец табе; і пашлю на цябе гнеў Мой, і буду судзіць цябе паводле шляхоў тваіх, і ўскладу на цябе ўсе гідоты твае.
І не пашчаджае цябе вока Мае, і ня зжаліцца; і Я абярну дарогі твае на цябе, і агіды твае будуць сярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — СПАДАР".
І не ўмілажаліцца зь цябе вока Маё, і не памілую, і аддам табе паводле шляхоў тваіх, і гідоты твае з табою будуць, і ўведаеце, што Я — Гасподзь.
Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Ліха, адно ліха, гля, во прыходзе;
Так кажа Гасподзь Бог: бяда адзіная, вось, ідзе бяда.
Канец прышоў, прышоў канец, прачхнуўся на цябе, во прышоў.
Канец прыйшоў, прыйшоў канец, стаў на цябе; вось дайшла,
Золак прышоў да цябе, жыхару зямлі; пара прышла, блізкі дзень немарасьці, а ня гуканьня з гораў.
дайшла ліхата да цябе, жыхар зямлі! прыходзіць час, набліжаецца дзень смуты, а не вясёлых гуканьняў у горах.
Цяпер борзда выльлю абурэньне Свае на цябе й высілю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і абярну на цябе ўсі агіды твае.
Вось, неўзабаве вылью на цябе лютасьць Маю і зьдзейсьню над табою гнеў Мой, і буду судзіць цябе паводле ўчынкаў тваіх і ўскладу на цябе ўсе гідоты твае.
І вока Мае не пашкадуе ані Я зжалюся; абярну на цябе подле дарогаў тваіх, і агіды твае сярод цябе будуць; і вы даведаецеея, што Я СПАДАР, Каторы б’ець!
І не ўмілажаліцца зь цябе вока Маё, і не памілую. Паводле ўчынкаў тваіх дам табе, і гідоты твае з табою будуць; і ўведаеце, што Я — Гасподзь каральнік.
Во дзень, во ён прышоў, зарае; посах заквіцеў, гордасьць распукалася.
Вось дзень! вось прыйшла, настала ліхата! жазло вырасла, ганарлівасьць разраслася.
Усілства паўстала на посах нягоднасьці; ніхто зь іх не застанецца, ніхто з груду ані з крыку іх; па іх ня будуць плакаць.
Паўстае сіла на жазло няверства; нічога не застанецца ад іх, і ад багацьця іхняга і ад шуму іхняга, і ад пышнаты іхняй.
Надходзе пара, бліжэе дзень; купец хай ня цешыцца, і прадаўнік ня плача, бо гнеў на ўсю множасьць;
Прыйшоў час, настаў дзень; хто купіў, ня радуйся, і хто прадаў, ня плач, бо гнеў — над усім мноствам іх.
Бо прадаўнік да праданага ня зьвернецца, хоць яшчэ памеж жывых жыцьцё іхнае; бо відзень да ўсяе множасьці іх ня зьвернецца, і ніхто бяспраўям сваім жыцьця свайго не змацніць.
Бо, хто прадаў, ня вернецца да прададзенага, хоць бы і засталіся яны жывыя; бо прарочая ўява пра ўсё мноства іх не адменіцца, і ніхто сваім беззаконьнем не ўмацуе свайго жыцьця.
Затрубяць у трубу, нават прыгатуюцца, але ніхто ня пойдзе на бітву, бо гнеў на ўсю множасьць іх.
Затрубяць у трубу, і ўсё рыхтуецца, але ніхто ня йдзе на вайну; бо гнеў Мой над усім мноствам іх.
Меч вонках, а ліпучка а галадоў дома: хто на полю, тый памрэць ад мяча; а хто ў месьце — галадоў а ліпучка зжаруць яго.
Па-за домам меч, а ў доме — пошасьць і голад. Хто ў полі, той памрэ ад меча; а хто ў горадзе, таго зжаруць голад і згубная пошасьць.
І будуць уцякаць уцекачы іхныя, і будуць на горах, як галубы з далінаў; і ўсі яны будуць галасіць, кажны за бяспраўе свае.
А ацалелыя зь іх уцякуць і будуць на горах, як галубы далін; усе яны будуць стагнаць, кожны за сваё беззаконьне.
Усі рукі апусьцяцца, і ўсі калені будуць слабыя, як вада.
Ва ўсіх рукі апусьцяцца, і ва ўсіх калені задрыжаць, як вада.
І папяражуцца зрэбнінаю, і жах абыйме іх, на ўсіх відах сорам, на ўсіх галавах лысіна.
Тады яны апярэжуцца вярэтаю, і ахопіць іх трымценьне: і ва ўсіх на тварах будзе сорам, і ва ўсіх на галовах плешына.
Выкінуць срэбра свае на вуліцы, і золата іхнае будзе здалена, як нечысьць; срэбра іхнае а золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА; душы іхныя не насыцяцца і нутра свайго не напоўняць, бо яно спадман да бяспраўя іхнага.
Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцы, і золата ў іх будзе ў пагардзе. Срэбра іхняе і золата іхняе ня мецьме сілы выратаваць іх у дзень лютасьці Госпада. Яны не насыцяць імі душаў сваіх і не напоўняць нутробаў сваіх, бо яно было прычынаю беззаконьня іхняга.
Што да харашыні прыбору Свайго, то Ён пастанавіў яго вялікасна, але яны рабілі абразы агідаў сваіх, агідныя рэчы свае ў ім; за тое Я ўчыніў яго нечысьцяй ім.
І ў чырвоных уборах сваіх яны ператваралі яго ў гонар і рабілі зь яго выявы гнюсных сваіх ідалаў; затое і зраблю яго нячыстым для іх.
І аддам яго ў рукі чужаземцаў на глабаньне й нягодным зямлі на здабытак, і яны збудзеняць яго.
і аддам яго ў рукі чужым на здабычу і беззаконцам землі на рабаваньне, і яны апаганяць яго.
Таксама адвярну ад іх від Свой; і няхай збудзеняць тайнае месца Мае, увыйдуць у яго глабаньнікі й збудзеняць яго.
І адвярну ад іх аблічча Маё, і апаганяць запаветнае Маё; і прыйдуць туды рабаўнікі і апаганяць яго.
Зрабі ланцуг, бо зямля поўная крывавых судоў, і месты поўныя ўсілства.
Зрабі ланцуг, бо зямля гэтая напоўнена крывавымі зладзействамі, і горад поўны гвалту.
І прывяду найнегаднейшыя народы, і возьмуць у дзяржаньне дамы іхныя, бо Я ўчыню канец гордасьці дужых, і збудзенены будуць тыя, што іх пасьвячаюць.
Я прывяду найзлосьнейшых з народаў, і завалодаюць дамамі іхнімі. І пакладу канец пагардлівасьці моцных, і будуць апаганены сьвятыні іхнія.
Ашалапучаньне прыйдзе, і будуць шукаць супакою, і няма.
Ідзе пагібель: будуць шукаць міру, і ня знойдуць.
Бяда прыйдзе за бядою й дзейка за дзейкаю; будуць шукаць відзені ў прарокі, але права загіне ў сьвятара і рада ў старых.
Бяда пойдзе за бядою і вестка за весткаю; і будуць прасіць у прарока ўявы, і ня будзе вучэньня ў сьвятара і рады ў старцаў.
Кароль будзе ў жалобе, і князь будзе апрануўшыся ў смутак, і рукі люду зямлі будуць спалоханыя. Я ўчыню ім подле дарогаў іхных і подле судоў іхных буду судзіць іх; і даведаюцца, што Я — СПАДАР"».
Цар будзе бедаваць, і князь апранецца ў жудасьць, і ў народу зямлі будуць дрыжаць рукі. Учыню зь імі паводле ўчынкаў іхніх, паводле судоў іхніх буду судзіць іх; і ўведаюць, што Я — Гасподзь.