1 Гэта словы караля Лемуіла. Павучэньне, якое дала яму ягоная маці.
2 Што скажу, сын мой, што скажу, сын майго ўзлоньня? Што скажу, сын маіх абяцаньняў?
3 Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх тым, якія прыводзяць да згубы каралёў.
4 Не каралём, Лемуіл, не каралём піць віно і не князём моцнае пітво,
5 каб напіўшыся яго не забылі закону і не зьмянілі справаў усіх прыгнечаных.
6 Дайце піць моцнае пітво таму, хто гіне, і віно тым, хто сумуе душою;
7 няхай такі вып’е і забудзецца пра сваю беднасьць і ня будзе больш успамінаць сваёй бяды.
8 Адчыняй вусны твае за нямых і для абароны ўсіх сіротаў.
9 Адчыняй вусны твае для справядлівага суду і для справы бедака і жабрака.
10 Хто знойдзе дабрадзейную жонку, бо цана яе вышэй ад пэрлаў?
11 Сэрца яе мужа поўнае яе і ён не застанецца бяз прыбытку.
12 Яна добра робіць яму, а не блага, у ўсе дні свайго жыцьця.
13 Шукае воўны і лёну і ахвоча працуе сваймі рукамі.
14 Яна падобная купецкім караблём — здалёку прывозіць хлеб свой.
15 Яна ўстае яшчэ да сьвету і раздае пожыў у доме сваім, служанкам сваім.
16 Падумывае аб зямлі і набывае яе; з заробку сваіх рук садзіць вінаград.
17 Перапаясывае сілаю свае бёдры і ўзмяцняе свае рукі.
18 Яна чуе, што занятак яе добры і паходня яе ня гасьне ў начы.
19 Парцягвае руку сваю да кудзелі, а пальцамі сваімі трымае верацяно.
20 Адчыняе руку сваю беднаму, а рукі свае працягівае патрабуючым.
21 Не баіцца за сям’ю ў зімовы час, бо ўся сям’я яе апраненая ў падвойную вопратку.
22 Робіць сабе каберцы; бісон і пурпур яе вопратка.
23 Муж яе ведамы ля брамы, калі сядзіць паміж старэйшымі зямлі.
24 Робіць посьцілкі і прадае жонкам і паясы дастаўляе купцом.
25 Моцнасьць і прыгажосьць — яе вопратка і ня мае яна клопату аб будучыні.
26 Мудра адчыняе вусны свае і міласэрнае павучэньне на ейным языку.
27 Яна даглядае гаспадарку ў сваёй хаце і ня есьці гультайскага хлеба.
28 Устаўшы багаславяць яе сыны яе і таксама муж хваліць яе,
29 гаворачы: — шмат было добрых жонак, але ты перавысіла ўсіх іх.
30 Мілы выгляд ашуківае і дарэмная прыгажосьць, але жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы.
31 Дайце ёй з пладу ейных рук і няхай праславяць яе ля брамы справы яе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Прыказкі Салямона, 31 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.