1 Самадумны чалавек шукае таго, што яму падабаецца, паўстае супроць усяго разумнага.
2 Дурны ня любіць веды, але тое, што яму здаецца ў ягоным сэрцы.
3 Калі прыходзіць бязбожны, прыходзіць і пагарда, а з легкамысным — лаянка.
4 Словы вуснаў мудрага, як глыбокія воды, крыніца мудрасьці, як ліючыся паток.
5 Ня добра спрыяць бязбожнаму, каб перамагчы на судзе справядлівага.
6 Вусны дурнога імкнуцца да сваркі, а вусны яго выклікаюць на бой.
7 Язык дурнога — загуба для яго, а ягоныя вусны — сетка для ягонай душы.
8 Словы даношчыка, як ласунак, і пранікаюць у нутро жывата.
9 Хто нядбайны ў сваёй працы, той брат раскідомніка.
10 Імя Госпада — моцная вежа, справядлівы ўцячэ да яе і збавіцца.
11 Маемасьць багатага — ягоны моцны горад і як высокі мур у ягоным выабражэньні.
12 Перад упадкам уздымаецца сэрца чалавека, а славу папераджае паніжэньне.
13 Хто адказывае ня выслухаўшы, той дурны і сорамна яму.
14 Дух чалавека зносіць немач сваю, а апаражаны дух — хто можа ўзмацаваць яго.
15 Сэрца разумнага набывае веду, а вуха мудрага шукае яе.
16 Дар дае прастор чалавеку і даводзіць яго да магната.
17 Першы ў споры правы, але прыходзіць бліжні яго і аспрэчвае яго.
18 Лёс спыняе сваркі і вырашае паміж моцнымі.
19 Пакрыўджаны брат мацнейшы за нездабыты горад, а спрэчкі, як замкі замку.
20 Ад плоду вуснаў кожнага насычаецца ягоны жывот, будзе насычаны ўраджаем сваіх вуснаў.
21 Сьмерць і жыцьцё ў уладзе языка, і хто яго любіць — будзе есьці ягоныя плады.
22 Хто знайшоў жонку, знайшоў добрую рэч і атрымаў ласку ад Госпада.
23 Бедны гаворыць пакорна, але бедны адказывае сурова.
24 Чалавек, што мае прыяцеляў, сам павінен быць прыяцельскі, бо прыяцель бывае больш спрыяючы, чым брат.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Прыказкі Салямона, 18 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
