Біблія » Пераклады » Пераклад Леаніда Галяка

Прыказкі 29 Прыказкі Салямона 29 разьдзел

1 Чалавек, які будучы абвінавачываны, зацьвярджае свой карак, раптоўна заламаецца і ня будзе яму посьпеху.
2 Калі памнажаюцца справядлівыя, народ весяліцца, а калі пануе бязбожны, народ стогне.
3 Чалавек, які любіць мудрасьць, цешыць свайго бацьку, але хто трымаецца з распусьніцамі, той раскідоміць маемасьць.
4 Кароль справядлівым судом узмацняе зямлю, а хто бярэ хабары, руйнуе яе.
5 Чалавек, які пахлебляе свайму прыяцелю, расьцягівае сетку пад ягонымі нагамі.
6 Злачынства благога зьяўляецца яму сілом, а справядлівы пяе і весяліцца.
7 Справядлівы чалавек старанна ўнікае ў судовы апор бедных, а бязбожны не разглядае справы.
8 Распусныя людзі ўзбураюць места, а мудрыя суцішаюць гнеў.
9 Разумны чалавек судзячыся з дурным ня будзе мець супакою, ці будзе гневацца ці сьмяяцца.
10 Людзі, што ў крыві, ненавідзяць бяззаганнага, а справядлівы дбае аб ягонае жыцьцё.
11 Дурны выяўляе ўвесь гнеў свой, а мудры паўстрымліваецца.
12 Калі валадар слухае манлівыя словы, дык усе слугі яго бязбожныя.
13 Бедны і зьдзерца сустракаюцца, але сьвет вачом аднаго і другога даў Гаспод.
14 Калі кароль справядліва судзіць, дык ягоны пасад узмацуецца на векі.
15 Розга і абвінавачаньне даюць мудрасьць, але сваевольнае дзіцянё сароміць сваю матку.
16 Калі памнажаюцца бязбожныя, памнажаецца і злачынства, але справядлівыя пабачаць іх упадак.
17 Карай твайго сына і ён дасьць табе супакой і радасьць тваёй душы.
18 Бяз адкрыцьця згары народ няўстрыманы, але хто заховывае закон — шчасьлівы.
19 Слуга не папраўляецца словамі, бо хаця ён разумее, але ня слухаецца.
20 Ці бачыў ты чалавека неасьцярожнага ў сваіх словах? На дурнога больш надзеі, чым на яго.
21 Калі ад дзіцячых гадоў узгадовываць нявольніка ў раскошы, дык пасьля ён захоча быць сынам.
22 Гнеўлівы чалавек узьнімае сварку, а палкі шмат грашыць.
23 Гордасьць чалавека паніжае яго, а пакорны духам асягае славу.
24 Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць сваю душу, таксама той, хто чуе праклён, але не выяўляе яго.
25 Страх перад людзьмі стаўляе сеткі, але хто мае надзею на Госпада, той будзе ўзьвялічаны.
26 Многія шукаюць ласкавага твару пана, але лёс кожнага ад Госпада.
27 Для справядлівага агідны бязбожны чалавек, а для бязбожнага агідны той, хто ідзе простым шляхам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Прыказкі Салямона, 29 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.