1 Сын мой, заховывай мае словы, а запаветы мае хавай у сабе.
2 Заховывай запаветы мае і будзеш жыць, а навуку маю, як зрэнку вачэй тваіх.
3 Прывяжы іх да тваіх пальцаў, запішы іх на табліцы твайго сэрца.
4 Скажы мудрасьці: — ты сястра мая, а розум назаві родным тваім,
5 каб аховывалі цябе ад чужой жонкі, ад чужой, што мякчыць словы свае.
6 Вось аднойчы глядзеў я ў вакно майго дому, праз крату маю
7 і пабачыў сярод недасьветчаных, пабачыў паміж юнакамі неразумнага юнака,
8 які йшоў пляцам каля рагу яе і йшоўшага дарогаю да ейнай хаты,
9 змрокам пад вечар, у начной цёмнасьці, у цемры.
10 Вось на спатканьне яму жанчына ў вопратцы блудніцы з хітрым сэрцам,
11 гаварлівая і непагамаваная, ногі яе ня жывуць у ейным доме:
12 раз на вуліцы, раз на пляцы і па ўсіх кутох робіць яна засадкі.
13 Яна схапіла яго, цалавала яго і з бязсаромным тварам гаварыла яму:
14 — мірная ахвяра ў мяне: сягоньня я выканала мае абяцанні.
15 Дзеля гэтага я выйшла табе на спатканьне, каб ашукаць цябе і знайшла цябе.
16 Посьцілкамі прыбрала я ложак мой, рожнаколернымі эгіпскімі тканінамі,
17 папырскала свой пакой міраю, алёэсам і цынамонам;
18 хадзі-ж, будзем піць каханьне аж да раніцы, нацешымся каханьнем,
19 бо мужа майго няма ў хаце, ён паехаў у далёкую дарогу;
20 мяшок з грашмі ўзяў з сабою, вернецца дамоў у дзень поўні.
21 І схіліла яго мноствам словаў сваіх і зьняволіла яго мяккасьцяй сваіх вуснаў.
22 Зараз пайшоў за ёю, як вол ідзе на ўбой, як алень на стрэл.
23 І прабіла страла ягоную вантробу; сьпяшаўся, як птушка ў сіло, ня ведаючы, што яно ёй на згубу.
24 Дык слухайце мяне дзеці і ўважайце на словы маіх вуснаў.
25 Няхай ня схіляецца сэрца тваё на шляхі яе; ня блудзі па сьцежках яе,
26 бо яна многіх паваліла раненымі і шмат моцных забіта ёю.
27 Дом яе — шлях у пекла, што вядзе ў дамы сьмерці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Прыказкі Салямона, 7 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
