Біблія » Пераклады » Пераклад Леаніда Галяка

Прыказкі 9 Прыказкі Салямона 9 разьдзел

1 Мудрасьць збудавала дом свой, выцесала сем ягоных слупоў,
2 пабіла быдла сваё, разьвяла віно сваё і прытагавала свой стол;
3 разаслала слугаў сваіх, абвяшчаючы з меставых вышыняў:
4 — хто неразумны заходзь сюды, а да дурных гаворыць:
5 — прыйдзеце, ешце хлеб мой і пійце разьведзенае мною віно;
6 пакіньце нярозум і жывеце і хадзеце шляхом розуму.
7 Той, хто павучае блюзьнерцу нажывае сабе ганьбу і той, хто абвінавачывае бязбожнага будзе высьмеяны.
8 Не абвінавачывай блюзьнерцу, каб ён не зьненавідзеў цябе; абвінавачывай мудрага і ён будзе любіць цябе;
9 зрабі гэта мудраму і ён будзе мудрэйшы; навучы справядлівага і ён будзе разумнейшым.
10 Пачаткам мудрасьці зьяўляецца страх Госпада, а веда Сьвятога — розумам,
11 бо праз мяне памножацца дні твае і дадасцца табе гадоў жыцьця.
12 Калі будзеш мудрым, дык будзеш мудрым сабе, а калі насьмявальнік, дык сам будзеш мець шкоду.
13 Неразумная жанчына, шумлівая, дурная і нічога ня ведаючая
14 сядае каля дзьвярэй свайго дому, на крэсьле, на высокіх месцах места,
15 каб клікаць праходзячых дарогаю, што ідуць проста сваймі сьцежкамі:
16 — хто дурны заходзь сюды, а маларазумным сказала яна:
17 крадзеныя воды саладзейшыя і захаваны хлеб прыемны, —
18 але ён ня ведае, што там памершыя, а тыя, якіх заклікалі, — у глыбіні пекла.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Прыказкі Салямона, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.