Ераміі 13 разьдзел
Кніга прарока Ераміі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Гэта сказаў мне Госпад: «Ідзі і купі сабе льняны пояс, і падпяраж ім сцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду».
Гэтак кажа Імне СПАДАР: «Ідзі, спраў сабе лянны пояс, і паперажы ім сьцёгны свае, і ў ваду не кладзі яго».
І купіў я пояс паводле слова Госпада і падпяразаў сцёгны свае.
Дык я справіў пояс, подле слова СПАДАРОВАГА, і паперазаў ім сьцёгны свае.
І другі раз было да мяне слова Госпада, якое казала:
І было слова СПАДАРОВА да мяне другім наваратам, кажучы:
«Вазьмі пояс, які набыў і які на сцёгнах тваіх, устань і ідзі да Эўфрата і схавай там яго ў шчыліне скалы».
«Вазьмі пояс, каторы ты справіў, што на сьцёгнах тваіх, і ўстань, ідзі да Еўфрату, і схавай яго там у раськепіне скалы».
І пайшоў я, і схаваў яго каля Эўфрата, як загадаў мне Госпад.
І пайшоў я, і схаваў яго ля Еўфрату, як расказаў імне СПАДАР.
І сталася: праз многа дзён сказаў мне Госпад: «Устань і ідзі да Эўфрата ды забяры адтуль пояс, які Я загадаў табе схаваць там».
І сталася пры канцу шмат якіх дзён, што СПАДАРкажа імне: «Устань, ідзі да Еўфрату й вазьмі пояс стуль, каторы я расказаў табе схаваць там».
І пайшоў я да Эўфрата, і выкапаў, і забраў пояс з месца, дзе яго схаваў; і вось, пояс збуцвеў і не надаваўся да нічога.
Тады я пайшоў да Еўфрату, выкапаў і ўзяў пояс ізь месца, ідзе я схаваў яго, і вось, пояс папсаваўся, быў на нішто негадзячы.
І было слова Госпада да мяне, што казала:
І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
«Гэта кажа Госпад: “Так вось Я знішчу пыху Юды ды бязмежную пыху Ерузаліма.
«Гэтак кажа СПАДАР: "Гэтак Я папсую пыху Юдэі й вялікую пыху Ерузаліму:
Разбэшчаны народ гэты — яны не хочуць слухаць слоў Маіх і жывуць у сапсаванасці сэрца свайго. Ды пайшлі яны за чужымі багамі, каб ім служыць і ім пакланяцца, дык будзе ён, як гэты пояс, які ні на што не надаецца.
Гэты благі народ, што адмовіўся слухаць слоў Маіх, што ходзе ў вупорлівасьці сэрца свайго і ходзе за іншымі багамі, каб слухаць іх а сьціць іх, станецца як гэты пояс, каторы на нішто ня годзіцца;
Бо як прылягае пояс да сцёгнаў мужчыны, так Я прытуліў да сябе ўвесь дом Ізраэля і ўвесь дом Юды, — кажа Госпад, — каб былі яны для Мяне народам, і імем, і хвалой, і славай, але яны не паслухаліся”.
Бо як бліжыцца пояс да сьцёгнаў чалавека, так дабліжыў Я да Сябе ўвесь дом Ізраеляў а ўвесь дом Юдзін, — агалашае СПАДАР, — каб яны былі людам Маім, і дзеля імені, і дзеля хвалы, і дзеля пазору, але яны ня слухалі".
Дык ты скажаш ім такое слова: гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Кожны збан напоўніцца віном”. І скажуць яны табе: “Ці ж мы не ведаем, што кожны збан напоўніцца віном?”
Затым кажы ім гэтыя словы: "Гэтак казаў СПАДАР, Бог Ізраеляў: ’Кажны скураны мех напаўняюць віном’, і яны скажуць табе: "Хіба мы напэўна ня ведаем, што кажны скураны мех напаўняюць віном?"
А ты скажаш ім: гэта кажа Госпад: “Вось, Я напоўню п’янствам усіх жыхароў гэтай зямлі, і цароў з роду Давіда, і святароў, і прарокаў, і ўсіх жыхароў Ерузаліма,
Тады ты кажы ім: "Гэтак казаў СПАДАР: ’Вось, Я напоўню п’янчаньням усіх жыхараў гэтае зямлі, і каралёў, што сядзяць на пасадзе Давідавым, і сьвятароў, і прарокаў, і ўсіх жыхараў Ерузаліму;
ды паразбіваю іх аднаго аб аднаго, бацькоў разам з сынамі, — кажа Госпад, — не пашкадую, і не адступлю, і не злітуюся, аж пакуль не знішчу іх”».
І разаб’ю іх адзін аб адзін, нават бацькоў і сыноў разам, — агалашае СПАДАР, — ня зьмілўюся, не пажалею й ня буду мець спагады, каб ня зьнішчыць іх’"».
Слухайце і ўспрымайце вушамі; не ўзносцеся, бо Госпад сказаў гэта:
Слухайце а ўважайце; ня будзьце пыхатыя, бо СПАДАР казаў.
«Аддайце хвалу Госпаду, Богу вашаму, перш чым наступіць цемра і перш чым пачнуць спатыкацца ногі вашы каля цёмных гор; будзеце вы чакаць святла, а Ён заменіць яго на цемру смерці ды туман».
Дайце хвалу СПАДАРУ, Богу свайму, уперад чымся сьцямнее, чымся ногі вашы спатыкаюцца на цемных горах; пакуль вы спадзяіцеся сьвятліні, Ён аберне яе ў сьцень сьмерці, у вялікую цямноту.
Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.
Але, калі вы не паслухаеце гэтага, душа мая будзе плакаць у патайных месцах з прычыны пыхі, і плачма буду плакаць, і выльле вока мае сьлізу; бо ў палон ўзята чарада СПАДАРОВА.
Скажы цару і царыцы: «Сядзьце на зямлі, бо спаў з галавы вашай вянец славы вашай!»
Кажы каралю а караліцы маці: «Паніжчася, сядзьце, бо зышла з галоў вашых карона пазору вашага».
Гарады Нагэба замкнутыя, і няма, хто б адкрыў іх. Увесь Юда адведзены ў няволю, перайшоў цалкам.
Паўднявыя месты зачынены, і ніхто не адчыне; усю Юдэю завядуць у палон, чыста возьмуць у палон.
Падымі вочы свае і паглядзі на прыхадняў з Поўначы, — дзе ёсць статак, даручаны табе, цудоўная жывёла твая?
«Узьніміце вочы свае й глядзіце на йдучых із поўначы: ідзе стада, што была дана табе, драбны статак пазору твайго?
Што скажаш, калі наведаюць яны цябе? Ты бо сам прывучыў іх да сябе, прыяцеляў на галаву сваю. Ці ж не ахопяць цябе пакуты, як жанчыну парадзіху?
Што скажаш ты, як Ён пакарае цябе? бо ты прыўчыла іх за галоўных вайводцаў; ці ня схопяць цябе болі, як парадзіху ў трудненьню?
А калі ты скажаш у сэрцы сваім: «Чаму гэта ўсё напаткала мяне?» — Дзеля многіх правін тваіх былі адкрытыя полы адзення твайго і аголены ступні твае.
І калі ты скажаш у сэрцу сваім: "За што стрэла гэта мяне?" — За велічыню бяспраўя твайго раскрыты крысы твае, і над пятамі тваімі зроблена ўсілства.
Ці ж можа этыёп змяніць скуру сваю, а леапард — плямы свае? Таксама і вы, ці можаце добрае рабіць, вы, якія навучыліся паводзіць сябе крывадушна?
Ці можа Ефіоплянін адмяніць скуру сваю альбо леапард — плямы свае? ці таксама вы можаце рабіць добрае, калі вы прывучаны рабіць блага?
«Дык Я рассыплю вас, як мякіну, якую разносіць вецер пустынны.
Расьцярушу іх, як ўмецьце, разьвяванае ветрам пустыні.
Такі твой лёс і доля, адмераная Мною табе, — кажа Госпад, — бо ты забыўся пра Мяне, і паверыў у ашуканства.
Гэта доля твая, дзель, адмераная табе ад Мяне, — агалашае СПАДАР, — бо ты забылася Мяне й спадзявалася на ману.
За гэта і Я раскрыю полы адзення твайго аж да твару твайго, ды выявіцца ганьба твая,
Затым Я падыйму крысы твае на від твой, каб паказаўся сорам твой.
твае чужаложніцтвы і ржанне тваё, ліхота распусты тваёй; на ўзгорках і ў полі бачыў Я агіднасці твае. Гора табе, Ерузалім, не ачысцішся! Дакуль жа?»
Чужалоства а ірзаньне твае, жадлівае бязулства твае на ўзгорках палёў, брыды твае я бачыў. О, бяда табе, Ерузаліме! Ці ты ачысьцішся? Калі ж яшчэ пасьлей?»