Ераміі 39 разьдзел
Кніга прарока Ераміі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
На дзевяты год Сэдэцыі, цара Юдэйскага, у дзесятым месяцы прыбыў Набукаданосар, цар Бабілона, і ўсё войска яго супраць Ерузаліма, і абклалі яго.
Дзявятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае на Ерузалім, і абляглі яго.
На адзінаццаты год Сэдэцыі, у чацвёртым месяцы, дзевятага дня горад быў адчынены.
Адзінанцатага году Сэдэкі, чацьвертага месяца, дзявятага дня месяца, быў зроблены пралом у месьце;
І ўвайшлі тады ўсе князі цара Бабілона і селі ў Сярэдняй браме: Нэргал-Сарэцэр з Самегар-Нэба, Сарсахім, кіраўнік еўнухаў, Нэргал-Сарэцэр, кіраўнік магаў, і ўсе астатнія князі цара Бабілона.
І ўвыйшлі ўсі князі караля Бабілёнскага, і селі ў сярэдняй браме: Нерґал-Шарэцэр, Самґар-Нево, Сарсэхім Рабсарыс, Нерґал-Шаэцэр Раб-маґ із усімі засталымі князьмі караля Бабілёнскага.
І калі ўбачыў іх Сэдэцыя, цар Юдэйскі, і ўсе ваяры, — то кінуліся наўцёкі, і выйшлі ноччу з горада па дарозе праз царскі сад і праз браму, якая была паміж двух муроў, ды выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.
І сталася, як Сэдэка, кароль Юдэйскі, а ўсі воі абачылі іх, тады ўцякалі й вышлі зь места ночы дарогаю каралеўскага гароду, брамаю падвойнага муру, і вышаў на дарогу, каторая ў даліне.
Але войска халдэйскае пагналася за імі і дагнала Сэдэцыю ў лагчыне Ерыхона. І, схапіўшы, прывялі ў Рэблу, што ў зямлі Эмат, да Набукаданосара, цара Бабілона, і той абвясціў на яго прысуд.
Але войска хальдэйскае пагналася за імі; і насьпела Сэдэку ў даліне Ерыхонскай, і ўзялі яго, прывялі яго да Невухаднецара, караля Бабілёнскага, да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго.
І цар Бабілона забіў сыноў Сэдэцыі ў Рэблі на яго вачах, таксама ўсіх магнатаў юдэйскіх забіў цар Бабілона.
І зарэзаў кароль Бабілёнскі ў Рыўле сыноў Сэдэчыных перад ачыма ягонымі, і ўсіх паноў Юдэйскіх зарэзаў кароль Бабілёнскі;
А пасля вырваў вочы Сэдэцыі, закаваў яго ў падвоеныя кайданы, каб завесці яго ў Бабілон.
І асьляпіў вочы Сэдэку, і слугаў яго зялезьзям, каб завесьці яго да Бабілёну.
І спалілі халдэі дом цара, таксама дамы народа, а муры Ерузаліма зруйнавалі.
І дом каралеўскі і дамы люду спалілі Хальдэі цяплом, і сьцены Ерузалімскія абурылі.
А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да яго, і ўсіх, хто застаўся з майстроў, Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, павёў у няволю ў Бабілон.
І засталых ізь люду, што засталіся, вывеў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у палон да Бабілёну.
А частку ўбогіх людзей, у якіх не было аніякай маёмасці, пакінуў Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды, і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень.
А зь люду бедных, што нічога ня мелі, пакінуў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у зямлі Юдэйскай і даў ім таго дня вінішчы а полі.
Адносна ж Ярэміі загадаў Набукаданосар, цар Бабілона, Набузардану, кіраўніку целаахоўнікаў, кажучы:
І расказаў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, Невузар-Адану, начэльніку катаў, узглядам Ярэмы, кажучы:
«Вазьмі яго, і ўскладзі на яго вочы свае, і не рабі яму нічога благога, і выконвай тое, што ён захоча».
«Вазьмі яго й май вока над ім, і не рабі яму ніякага ліха, але, як ён скажа табе, так і рабі зь ім».
І Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, і Набусазбан, кіраўнік еўнухаў, і Нэргал-Сарэцэр, кіраўнік магаў, і ўсе князі цара Бабілона,
Дык паслаў Невузар-Адан, начэльнік катаў, а Невушазван Рабсарыс а Нерґал-Шарэцэр Раб-маг а ўсі князі караля Бабілёнскага,
паслалі прывесці Ярэмію з панадворку варты і перадалі яго Гадаліі, сыну Ахікама, сына Сафана, каб той адпусціў яго дадому. Такім чынам абжыўся ён сярод народа.
Нават яны паслалі і ўзялі Ярэму з панадворку вязьніцы, і паручылі яго Ґедалі, сыну Агікама Шафанёнка, завесьці яго двору; дык ён жыў сярод люду.
А да Ярэміі, калі быў ён яшчэ ўвязнены на панадворку варты, было слова Госпада наступнае:
А да Ярэмы было слова СПАДАРОВА, як ён быў замкнёны на панадворку вязьніцы, кажучы:
«Ідзі, так скажы Абэд-Мэлеку з Этыёпіі: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я здзейсню Свае словы супраць гэтага горада на ліха, а не на дабро;
«Пайдзі й гукай Евед-Мелеху, Ефіопляніну, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Вось, Я спраўджу словы Свае над гэтым местам на ліха, а не на дабро, і яны будуць перад табою таго дня.
у гэты ж дзень, калі збудзецца гэта на тваіх вачах, Я вызвалю цябе, — кажа Госпад, — і ты не будзеш выдадзены ў рукі людзей, якіх ты баішся.
Але цябе выбаўлю тады, — агалашае СПАДАР, — і ты ня будзеш адданы ў руку людзёў, каторых ты баішся;
Але, вырваўшы, вызвалю цябе, і не ўпадзеш ты ад меча, але будзе ў цябе душа твая за здабычу, бо на Мяне ты ўсклаў спадзяванне,”» — кажа Госпад.
Бо я напэўна выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад мяча, і будзе душа твая за здабытак, бо ты спадзяваўся на Мяне’, — агалашае СПАДАР"».