Мацьвея 14 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
У той час тэтрарх Ірад пачуў пагалоску пра Езуса
У той час пачуў Ірадтэтрарх погалас пра Ісуса,
і сказаў слугам сваім: «Гэта Ян Хрысціцель. Ён паўстаў з памерлых, і таму цуды здзяйсняюцца ім».
I сказаў Ен сваім слугам: гэта Іаан
Бо Ірад схапіў Яна, закаваў яго і кінуў у вязніцу з-за Ірадыяды, жонкі брата свайго Філіпа,
бо Ян казаў яму: «Недазволена табе мець яе».
Бо Ірад, схапіўшы Іаана, звязаў. і зняволіў яго ў цямніцу з-за Ірадыяды, жонкі Філіпа, свайго брата;
Ён хацеў забіць яго, але баяўся народу, які лічыў яго прарокам.
Таму што Іаан казаў яму: нельга табе мець яе.
Калі былі народзіны Ірада, дачка Ірадыяды танцавала перад усімі і спадабалася Іраду.
I хацеў яго забіць, але баяўся народу, бо лічылі яго за прарока.
Таму ён пакляўся даць ёй усё, чаго толькі папросіць.
А калі быў Ірадаў дзень нараджэння, Ірадыядзіна дачка танцавала перад гасцямі і спадабалася Іраду;
А яна, падбухтораная сваёй маці, сказала: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысціцеля».
Таму ён з клятваю абяцаў ёй даць, чаго б яна ні папрасіла.
І кароль засмуціўся, але дзеля клятвы і тых, хто быў за сталом, загадаў даць.
А яна, падвучаная сваёю маці: дай мне, — сказала, — тут на талерцы галаву Іаана Хрысціцеля.
Таму паслаў у вязніцу адсячы галаву Яну.
I засмуціўся цар, але дзеля клятвы і тых, што ўзлягалі з ім, загадаў даць ёй;
І прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй маці.
I, паслаўшы, абезгаловіў Іаана ў цямніцы.
Тады вучні Янавы прыйшлі, забралі цела і пахавалі яго. Потым пайшлі расказаць Езусу.
I прынеслі яго галаву на талерцы і аддалі дзяўчыне; і яна аднесла сваёй маці.
Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца адзін, а людзі, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў.
Вучні ж яго, прыйшоўшы, узялі цела і пахавалі яго і, пайшоўшы, расказалі Ісусу.
Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх.
I, пачуўшы, адплыў Ісус самотна чоўнам у пустэльнае месца. I, прачуўшы, народ пайшоў услед за ім пешкі з горада.
Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі: «Пустыннае гэтае месца і гадзіна ўжо позняя; адпусці людзей, каб яны пайшлі ў паселішчы і купілі ежы сабе».
I, калі выйшаў Ісус, убачыў шмат народу і злітаваўся над імі і вылечыў іх хворых.
Ён сказаў ім: «Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці».
А калі настаў вечар, падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: пустэльнае гэта месца, і ўжо час позні; адпусці народ, каб пайшлі ў вёскі і купілі сабе яды.
Яны ж сказалі яму: «У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбіны».
А Ісус сказаў ім: не трэба ім адыходзіць; дайце вы ім паесці.
Ён сказаў: «Прынясіце іх Мне сюды».
А яны кажуць Яму: не маем тут, толькі пяць хлябоў і дзве рыбы.
І, загадаўшы народу сесці на траву, Ён узяў пяць хлябоў і дзве рыбіны, паглядзеў на неба, благаславіў і, разламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні — людзям.
Ен жа сказаў: прынясіце Мне іх сюды.
І ўсе елі, і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў.
I, загадаўшы натоўпу ўзлегчы на траву, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы і, паглядзеўшы на неба, блаславіў і, ламаючы, даваў вучням хлябы, а вучні — народу.
А тых, хто еў, было каля пяці тысяч чалавек, не лічачы жанчын і дзяцей.
I елі ўсе і наеліся; а з пазасталых кавалкаў назбіралі дванаццаць поўных кошыкаў.
Адразу пасля гэтага Ён загадаў вучням сесці ў човен і плысці ўперад Яго на другі бераг, пакуль Ён адпусціць людзей.
А тых, што елі, было каля пяці тысяч мужчын, апроч жанчын і дзяцей.
Адпусціўшы народ, Езус падняўся на гару памаліцца асобна. Калі настаў вечар, заставаўся там адзін.
I зараз жа загадаў Ен Сваім вучням увайсці ў човен і плысці раней за Яго на другі бок, пакуль Ен не адпусціць народ.
Тым часам човен ужо адплыў шмат стадыяў ад берага. І кідалі яго хвалі, бо вецер быў супраціўны.
I, адпусціўшы народ, Ен узышоў на гару ў адзіноце памаліцца, і, калі настаў вечар, адзін быў там.
У чацвёртую ж варту ночы Ён пайшоў да іх, ідучы па моры.
А човен ужо быў на сярэдзіне мора, і яго кідала хвалямі, бо вецер быў супроцьны.
Калі ж вучні ўбачылі, як Ён ідзе па моры, спалохаліся і казалі: «Гэта прывід». І ад страху закрычалі.
У чацвёртую ж начную варту падышоў да іх Ісус, ступаючы па моры.
Але Ён адразу загаварыў з імі і сказаў: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!»
I, убачыўшы, як Ен ідзе па моры, вучні ўстрывожыліся, кажучы: гэта здань; і са страху закрычалі.
Пётр сказаў Яму ў адказ: «Пане, калі гэта Ты, загадай мне ісці да Цябе па вадзе».
Але Ісус зараз жа загаварыў з імі, кажучы: супакойцеся; гэта Я, не бойцеся.
Ён жа сказаў: «Ідзі!» Выйшаўшы з чоўна, Пётр пачаў ісці па вадзе і падышоў да Езуса.
У адказ жа яму Пётр сказаў: Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне ісці да Цябе па вадзе.
Але, адчуўшы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: «Пане, ратуй мяне!»
А Ен сказаў: ідзі. I, ступіўшы з чоўна, Пётр пайшоў па вадзе, каб падысці да Ісуса.
Езус адразу ж працягнуў руку, схапіў яго і сказаў: «Малаверны, чаму засумняваўся ты?»
Але, бачачы моцны вецер, спалохаўся; і, пачаўшы тапіцца, закрычаў, кажучы: Госпадзе, ратуй мяне!
Калі яны ўвайшлі ў човен, вецер сціх.
I зараз жа Ісус працягнуў руку, схапіў яго і кажа яму: малаверны, навошта засумняваўся?
А тыя, хто быў у чоўне, пакланіліся Яму і сказалі: «Ты сапраўды Сын Божы!»
I, калі яны ўвайшлі ў човен, вецер суняўся.
Пераправіўшыся, яны прыбылі ў зямлю Генэзарэт.
А тыя, што былі ў чоўне, падышоўшы, накланіліся Яму, кажучы: Ты сапраўды Сын Божы.
Калі ж людзі той мясцовасці пазналі Езуса, яны разнеслі вестку па ўсёй той ваколіцы. І прыносілі да Яго ўсіх хворых,
I, пераправіўшыся, прыбылі яны ў зямлю Генісарэцкую.
і прасілі Яго, каб хоць дакрануцца да краю плашча Ягонага. І тыя, што дакрануліся, былі аздароўлены.
I жыхары тае мясцовасці, пазнаўшы Яго, наказалі па ўсёй той ваколіцы; і прынеслі да Яго ўсіх хворых;