Лукаша 1 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
Паколькі ўжо многія імкнуліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас,
Як ужо многія ўзяліся складаць апавяданне пра падзеі, што адбыліся між нас,
як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі відавочцамі і слугамі слова,
Як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі навочнымі сведкамі і спужкамі Слова,
вырашыў і я дакладна даследаваць усё ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, дастойны Тэафіле,
Намерыўся і я, дакладна даследаваўшы ўсё з самога пачатку, апісаць па парадку табе, найшаноўнейшы Феафіле,
каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму быў навучаны.
Каб ты пераканаўся ў непарушнасці тых звестак, якім навучаўся.
У дні Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар, па імені Захарыя, з роду Абія. Ён меў жонку з дачок Аарона, а імя яе было Альжбета.
Быў у дні Ірада, іудзейскага цара, адзін святар на імя Захары, з Авіевай чаргі набажэнстваў, а жонка ў яго была з дачок Ааронавых і імя ёй Елісавета.
Абое былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзяў і наказаў Пана.
Былі ж яны абое справядлівыя перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх Гасподніх запаведзяў і загадаў.
Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплоднай; і абое былі ўжо ў старым узросце.
Ды не мелі дзіцяці, бо Елісавета была няплодная, і абое яны быті ў гадах.
Калі Захарыя ў парадку сваёй чаргі выконваў святарскае служэнне перад Богам,
Было ж: калі ў парадку свае чаргі ён адпраўляў службу перад Богам,
яму паводле святарскага звычаю выпаў лёс увайсці ў святыню Пана, каб прынесці ахвяру каджэння.
паводле звычаю святарства, выпала яму жэрабя кадзіць, увайшоўшы ў Гасподні храм,
Усё ж мноства народу малілася звонку падчас каджэння.
а ўсё мноства народу малілася знадворку ў час кадзення.
І з’явіўся яму анёл Пана, які стаяў з правага боку кадзільнага ахвярніка.
І паказаўся яму Гасподі Анёл, стаўшы праваруч кадзільнага ахвярніка.
Захарыя збянтэжыўся, калі ўбачыў анёла, і страх ахапіў яго.
І Захары, убачыўшы, збянтэжыўся і страх напаў на яго.
Анёл жа сказаў яму: «Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, а ты назавеш яго імем Ян.
А Анёл сказаў яму: «Не бойся, Захары, бо выслухана твая малітва, і твая жонка Елісавета народзіць табе сына, і назавеш яго імем Іаан.
Будзе табе радасць і весялосць, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму.
І будзе табе радасць і ўцеха і многія нараджэнню яго ўсцешацца.
Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана, не будзе піць ні віна, ні сіцэры і напоўніцца Духам Святым яшчэ ва ўлонні сваёй маці.
Бо ён будзе вялкі перад Госпадам, ні віна, ні сікеры піць не будзе і Святым Духам напоўнцца яшчэ ў лоне майі сваей,
Многіх з сыноў Ізраэля наверне да іхняга Пана Бога.
і многіх з Ізраілевых сыноў скіруе да Госпада Бога іх.
І сам пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, і непаслухмяных — да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць Пану народ дасканалы».
І ён будзе ісці перад Ім у духу і сіле Іллі, каб сэрцы бацькоў скіраваць да дзяцей, і непаслухмяных да мудрасці справядлівых, каб падрыхтаваць Госпаду народ гатовы.
Тады сказаў Захарыя анёлу: «Па чым я пазнаю гэта? Бо я стары і жонка мая ў старым узросце».
І сказаo Захары Анёлу: «Па чым я пазнаю гэта? Бо я стары і мая жонка ў гадах».
Анёл сказаў яму ў адказ: «Я Габрыэль, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою, і абвясціць табе добрую навіну пра гэта.
І ў адказ яму Анёл сказаў: «Я Гаўрыіл, што перад Богам стаю, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе гэтую добрую вестку;
І вось, ты будзеш маўчаць і не зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што не паверыў словам маім, якія збудуцца ў свой час».
і вось, будзеш маўчаць і не зможаш гаварыць аж да дня, калі збудзецца гэта, за тое, што ты не паверыў маім словам, якія спраўдзяцца ў свой час.
Народ жа чакаў Захарыю і дзівіўся, што ён затрымліваецца ў святыні.
І чакаў народ Захарыя і дзівіўся, што ён марудзіў у храме.
А калі выйшаў, не мог гаварыць з імі; і яны пазналі, што ён бачыў з’яўленне ў святыні. А ён гаварыў з імі на мігах і заставаўся нямым.
А, выйшаўшы, той не мог гаварыць з імі, і яны зразумелі што ён бачыў з’яву ў храме; а ён рабіў ім знакі і аставаўся нямы.
Калі скончыліся дні служэння ягонага, ён вярнуўся ў свой дом.
І было: калі скончыліся дні яго службы, адышоў ён у свой дом.
І пасля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная, і ўкрывалася пяць месяцаў, кажучы:
Пасля ж гэтых дзён зачала яго жонка Елісавета і таілася пяць месяцаў, кажучы:
«Так учыніў мне Пан у тыя дні, калі глянуў на мяне, каб зняць з мяне ганьбу перад людзьмі».
«Так мне зрабіў Госпад у дні, калі была Яго ласка зняць з мяне ганьбу сярод людзей».
У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт,
А ў шосты месяц быў пасланы ад Бога Анёл Гаўрыіл у галілейскі горад, на імя Назарэт,
да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.
да дзевы, заручанай з мужам на імя Іосіф, з дому Давідавага; і імя дзевы — Марыя.
Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою».
І, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Радуйся, Жыватворная! Госпад з Табою! [Блаславёная Ты між жанчын!]»
Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.
Яна ж збянтэжылася ад гэтага слова і разважала: «Што гэта за прывітанне!»
І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана.
І сказаў ёй Анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога.
Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус.
І вось, Ты зачнеш у лоне і народзіш Сына і назавеш Яго імем Ісус.
Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага,
Ён будзе вялікі, і Сынам Найвышэйшага будзе названы, і дасць Яму Госпад Бог трон Давіда, Яго бацькі,
і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца».
І будзе цараваць Ён над домам Якава навек, і Яго Царству не будзе канца».
І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?»
А Марыя сказала Анёлу: «Як жа будзе гэта, калі мужа не знаю?»
Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым.
І ў адказ Анёл сказаў Ёй: «Святы Дух найдзе на Цябе, і сіла Найвышэйшага агорне Цябе; таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Божым Сынам.
Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай,
І вось, Твая сваячка Елісавета і тая зачала сына ў старасці сваёй, і гэта шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай,
бо для Бога няма нічога немагчымага».
бо для Бога няма ніводнага немажлівага слова».
Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». І адышоў ад Яе анёл.
А Марыя сказала: «Вось, Я — раба Гасподня; няхай будзе Мне згодна з сповам тваім.» І адышоў ад Яе Анёл.
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды.
І выбралася Марыя і тыя дні і пайшла з паспешнасцю ў горы, у горад Юды,
Яна ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.
і ўвайшла ў Захарыеў дом і прывітала Елісавету.
Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым.
І было: калі пачула Елісавета Марыіна прывітанне, падскочыла дзіця ў яе лоне, і Елісавета напоунілася Святога Духа,
Яна ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго.
і ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Блаславёная Ты між жанчын і блаславёны плод Твайго лона!
Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне?
І адкуль мне гэта, што Маці Госпада Майго прыйшла да мяне?
Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася радасна дзіцятка ва ўлонні маім.
Бо калі дайшоў голас Твайго прывітання да маіх вушэй, падскочыла ад радасці дзіцятка ў маім лоне,
І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам».
і шчаслівая Тая, што паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада!»
І сказала Марыя: «Велічае душа мая Пана,
І сказала Марыя: «Узвелічае Мая душа Госпада,
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,
і радуецца Мой дух у Богу, Збаўцы Маім,
бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі.І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
што ўгледзеў Ён паніжэнне Свае рабы. Бо вось з гэтага часу будуць мяне ўслаўляць ўсе пакаленні,
Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны,а імя Яго святое.
бо стварыў Мне вялікае Моцны, і святое імя Яго;
І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленненад тымі, хто Яго баіцца.
І Яго міласэрнасць на пакаленні і пакаленні тых, што Яго баяцца.
Паказаў моц сваёй правіцы,рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.
Ён паказаў моц Сваёй рукі, раскідаў пыхлівых думкамі сэрца іх;
Скінуў магутных з тронаі ўзвысіў пакорных.
скінуў магутных з тронаў і ўзвысіў пакорлівых,
Дабром галодных насыціў,а багатых ні з чым адправіў.
згаладалых здаволіў дабром, багатых адсылае ні з чым.
Прыняў свайго слугу Ізраэля,памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Ён падтрымаў Ізраля, Свайго слугу, каб напомніць міласэрнасць, —
як абяцаў бацькам нашым,Абрагаму і яго патомству навекі».
як сказаў Ён нашым бацькам, — да Аўрама і яго нашчадкаў навекі».
Прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў свой дом.
Прабыла ж Марыя з ёю месяцаў са тры і вярнулася ў Свой дом.
Альжбеце ж надышоў час нараджаць, і яна нарадзіла сына.
А Елісавеце надышоў час радзіць, і яна нарадзіла сына.
Калі пачулі суседзі і сваякі яе, што Пан учыніў вялікай міласэрнасць сваю да яе, радаваліся разам з ёю.
І пачулі яе суседзі і сваякі што прымножыў Госпад Сваю міласэрнасць да яе і усцешыліся разам з ёю.
На восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіця і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарыем.
І было: у восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіцятка, і хацелі назваць яго імем бацькі яго Захарыем.
Але, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але будзе названы Янам».
І, азваўшыся, яго маці сказала: «Не-не, а будзе названы ён Іаанам».
Тады сказалі ёй: «Няма нікога з тваёй радні, хто б называўся такім імем».
І сказалі ёй: «Нікога няма з твае радні, хто называўся гэтым імем».
У бацькі ж ягонага пыталіся на мігах, як бы хацеў назваць яго.
І паказвалі знакамі да яго бацькі, як хацеў бы, каб называлі яго.
Ён, папрасіўшы таблічку, напісаў: «Ян — імя яго». І ўсе здзівіліся.
І, папрасіўшы таблічку, ён напісаў, паведамляючы: «Ёсць яму імя — Іаан». І ўсе здзівіся.
У гэты момант адразу адкрыліся вусны ягоныя і развязаўся язык ягоны, і ён загаварыў, праслаўляючы Бога.
І зараз жа расчыніліся яго вусны і язык яго, і ён загаварыў, бласлаўляючы Бога.
Ахапіў страх усіх суседзяў іхніх, і па ўсёй горнай краіне Юдэі яны расказвалі пра ўсё гэта.
І ахапіў страх ўсіх, што жылі наўкола, і па ўсіх гарах Іудзеі разыходзілася вестка пра ўсё гэта,
Усе, хто чуў, разважалі пра гэта ў сэрцах сваіх і казалі: «Што ж гэта будзе за дзіця?» Бо рука Пана была з ім.
І ўсе, што чулі, бралі сабе да сэрца, кажучы: «Што ж будзе з гэтага дзіцяткі?» Бо Гасподняя рука была з ім.
А Захарыя, бацька яго, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы:
І яго бацька Захары напоўніўся Святога Духа і прарочыў, кажучы:
«Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля,бо наведаў і адкупіў народ свой,
«Блаславёны Госпад Бог Ізраілеў, што наведаў і выкупіў Свой народ,
і ўзняў моц збаўлення для насу доме Давіда, слугі свайго.
І падняў нам рог збавення ў доме Давіда, Свайго слугі, —
Як абвясціў спрадвекувуснамі сваіх святых прарокаў,
як сказаў адвеку вуснамі Сваіх святых прарокауў, —
што збавіць нас ад ворагаў нашыхі ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.
збавенне ад нашых ворагаў і ад рукі усіх, што ненавідзяць нас,
Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашыхі нагадаць пра святы запавет свой.
што Ён зробіць міласэрнасць нашым бацькам і ўспомніць Свой святы запавет,
Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму,дасць нам.
кпятву, якой прысягаў нашаму бацьку Аўрааму, што дасць нам,
Каб, выбаўленыя з рук ворагаў,мы без страху служылі Яму
бясстрашна, вызваліўшыся з рукі ворагаў, служыць Яму
ў святасці і справядлівасці перад Імва ўсе дні нашыя.
у святасці і справядлівасці перад ім па ўсе нашы дні.
А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа,бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму;
І ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш звацца, бо ты пойдзеш перад Госпадам, каб падрыхтаваць Яму дарогі,
каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленнепраз адпушчэнне яго грахоў,
каб даць пазнаць збавенне Яго народу ў адпушчэнні іх грахоў,
дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,у якой наведаў нас Усход з вышыні;
праз сардэчную літасць нашага Бога, у якой наведаў нас Усход з вышыні,
каб асвятліць тых, хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным;каб накіраваць ногі нашыя на шлях спакою».
каб засвяціць тым, што сядзяць у цемры і смяротным цені, і скіраваць нашы ногі на дарогу міру.»
А дзіця расло і ўзмацнялася духам, і заставалася на пустыні да дня свайго з’яўлення перад Ізраэлем.
Хлопчык жа рос і ўмацоўваўся духам, і быў ён у пустэльнях аж да дня свайго з’яулення перад Ізраілем.