Лукаша 9 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
Паклікаўшы Дванаццаць, Езус даў ім сілу і ўладу над усімі злымі духамі, і ўладу лячыць хваробы.
Склікаўшы ж Дванаццаць, Ён дау ім сілу і ўладу над усімі дэманамі і лячыць хваробы
Ён паслаў іх абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць хворых.
і паслаў іх абвяшчаць Божае Царства ў вылечваць [нямоглых],
Ён сказаў ім: «Нічога не бярыце ў дарогу: ні кія, ні торбы, ні хлеба, ні срэбра, не майце таксама па дзве вопраткі.
І сказаў ім: «Нічога не бярыце ў дарогу: ні кія, ні торбы, ні хлеба, ні срэбра і не майце па два ўбранні.
У які дом увойдзеце, там заставайцеся аж да свайго адыходу.
І ў які б вы дом не ўвайшлі, там аставайцеся і адтуль выходзьце далей.
Калі ж вас нехта не прыме, то, выходзячы з горада таго, абтрасіце пыл з ног вашых на сведчанне супраць іх».
А калі хто не прыйме вас, — выходзячы з таго горада, абтрасіце пыл з вашых ног у сведчанне на іх».
Пайшоўшы, яны праходзілі па вёсках, абяшчаючы Добрую Навіну і аздараўляючы ўсюды.
І, выйшаўшы, яны хадзілі па сёлах, абвяшчаючы Дабравесце і вылечваючы ўсюды.
Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася Езусам, і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян паўстаў з памерлых,
Пачуў жа пра ўсе выдарэнні Ірад чацвёртаўладнік і занепакоіўся, бо некаторыя казалі, што Іаан устаў з мёртвых,
а другія, што з’явіўся Ілля, іншыя, што ўваскрос нехта з даўніх прарокаў.
А некаторыя, што Ілля з’явіўся, а іншыя, што ажыў адзін са старажытных прарокаў.
І казаў Ірад: «Яну я адсек галаву; хто ж той, пра каго я чую такое?» І хацеў убачыць Яго.
І сказаў Ірад: «Іаана я абезгаловіў. Хто ж Гэты, пра Каго я чую такое?» І дамагаўся ўбачыць Яго.
Вярнуўшыся, Апосталы расказалі Езусу ўсё, што зрабілі. Тады Ён узяў іх з сабой і асобна адышоў да горада, званага Бэтсаіда.
І апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што зрабілі. І, узяўшы іх 3 Сабою, Ён падаўся асобна ў горад, званы Віфсаіда.
А калі людзі даведаліся, пайшлі за Ім. Ён прыняў іх, гаварыў ім пра Валадарства Божае і аздараўляў тых, каму было патрэбнае аздараўленне.
Але натоўпы, даведаўшыся, пайшлі ўслед за Ім; Ён, прыняўшы іх, казаў ім пра Божае Царства і тых, што мелі патрэбу ў лячэнні вылечваў.
Калі дзень пачаў хіліцца да вечара, падышлі да Яго Дванаццаць і сказалі Яму: «Адпусці людзей, каб яны пайшлі ў навакольныя паселішчы і вёскі, дзе знойдуць начлег і ежу, бо мы тут у пустынным месцы».
Дзень жа пачаў нікнуць; падышоўшы ж, Дванаццаць сказалі Яму: «Адпусці натоўп, каб, пайшоўшы ў навакольныя сёлы і вёскі, знайшлі прыстанішча і яду, бо мы тут у пустэчы».
Але Ён сказаў ім: «Вы дайце ім есці». Яны сказалі: «У нас няма больш пяці хлябоў і дзвюх рыбін, хіба што пойдзем купім ежы на ўвесь гэты люд».
А Ён сказаў ім: «Вы дайце ім есці». Яны ж сказалі: «Няма ў нас больш як пяць хлябоў ды дзве рыбы, хіба пайсці нам купіць яды для ўсяго гэтага народу».
Было ж каля пяці тысяч чалавек. Але Ён сказаў вучням сваім: «Загадайце ім сесці групамі па пяцьдзясят чалавек».
Бо было тысяч з пяць мужчын. Але Ён сказаў Сваім вучням: «Скажыце ўзлегчы ім групамі па пяцьдзесят».
І зрабілі так, і пасадзілі ўсіх.
І зрабимі так і казалі ўсім узлегчы.
А Ён, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, паглядзеў на неба, благаславіў іх і паламаў, і даваў вучням, каб раздавалі людзям.
Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, глянуўшы на неба, блаславіў іх і паламаў і даваў вучням, каб разносілі натоўпу.
І елі, і насыціліся ўсе, а рэшты кавалкаў сабрана было дванаццаць кашоў.
І елі і наеліся ўсе, і назбіралі пазасталых кавалкаў дванаццаць кошыкаў.
Калі Езус маліўся ў самоце, былі разам з Ім вучні. Ён спытаўся ў іх: «Кім лічаць Мяне людзі?»
І сталася: калі Ён маліўся на адзіноце, з Ім былі вучні, і Ён спытаўся ў іх, кажучы: «За каго мяне уважаюць натоўпы?»
Яны сказалі ў адказ: «Янам Хрысціцелем, іншыя — Іллёю, яшчэ іншыя кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос».
Яны ж у адказ сказалі: «За Іаана Хрысціцеля, іншыя ж за Іллю, яшчэ іншыя, што ўваскрос адзмн са старажытных прарокаў».
Тады Ён спытаўся ў іх: «А вы кім лічыце Мяне?» Пётр, адказваючы, сказаў: «Месіяй Божым».
І сказаў ім: «А вы за каго мяне ўважаеце?» Пятро ж у адказ сказаў: «За Месію Божага».
Але Ён, забараніўшы ім, загадаў нікому не казаць пра гэта,
Ён жа, забараніўшы ім, загадаў нікому не казаць пра гэта,
кажучы, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
сказаўшы, што трэба Чалавечаму Сыну шмат выцерпець, і Яго адкінуць старэйшыны, і першасвятары, і кніднікі і будзе Ён забіты, а ў трэці дзень паўстане.
А ўсім сказаў: «Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною.
А да ўсіх казаў: «Калі хто хоча ісці за Мною, хай адрачэцца ад самога сябе і бярэ свой крыж штодня і ідзе ўслед за Мною.
Бо, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго.
Бо хто хоча сваё жыццё ўратаваць, той загубіць яго; а хто загубіць сваё жыццё дзеля Мяне, той уратуе яго.
Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а сябе загубіць ці пашкодзіць сабе?
Бо што выгадае чалавек, здабыўшы увесь свет, а сябе самога загубіўшы ці пашкодзіўшы сабе?
Хто ж будзе саромецца Мяне і Маіх словаў, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе сваёй, Айца і святых анёлаў.
Бо хто пасаромеецца Мяне і Маіх слоў, таго Чалавечы Сын пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй і Бацькавай святых анёлаў.
Праўдзіва кажу вам: некаторыя з тых, хто тут стаіць, не зазнаюць смерці, пакуль не ўбачаць Валадарства Божага».
Кажу ж вам праўдзіва: «Некаторыя з тых, што стаяць тут, не зазнаюць смерці, аж пакуль не ўбачаць Божага Царства».
Пасля гэтых словаў дзён праз восем, узяўшы з сабою Пятра, Яна і Якуба, Ён узышоў на гару памаліцца.
І было пасля гэтых слоў дзён праз восем: Ён, узяўшы Пятра, і Іаана, і Якава, узышоў на гору памаліцца.
Калі маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і адзенне Ягонае стала бліскуча-белым.
І калі Ён маліўся, зрабіўся выгляд Яго твару іншым, Яго ўбранне белым, бліскучым.
І вось, два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля.
І вось два мужы размаўлялі з Ім, гэта былі Майсей і Ілля,
Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме.
што паказаўшыся ў славе, казалі пра Яго адыход, які трэба Яму было здзейсніць у Ерусаліме.
Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім.
Пятра ж і тых, хто быў з ім, змарыў сон; але, прабудзіўшыся, убачылі Яго славу і двух мужоў, што стаялі з Ім.
А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: «Настаўнік, добра нам тут быць. Таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі». Не ведаў ён, што кажа.
І было: калі тыя адыходзілі ад Яго, сказаў Пятро Ісусу: «Майстру, добра нам тут быць, і зробім тры буданы, адзін табе, і адзін Майсею, а адзін Іллі», — не ведаючы, што кажа.
Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся яны, калі тыя ўвайшлі ў воблака.
І калі ён казаў гэта, паўстала воблака і ахінула іх; яны ж спалохаліся, калі тыя ўвайшлі ў воблака.
А з воблака пачуўся голас, які казаў: «Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце».
І голас пачуўся з воблака, кажучы: «Гэта Мой Сын, Абраны; Яго слухайце!»
Калі гучаў гэты голас, Езус застаўся адзін. А яны маўчалі і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.
І калі голас прагучаў, апынуўся Ісус адзін. І яны прамаўчалі і нікому нічога ў тыя дні не расказвалі, што бачылі.
У наступны дзень, калі яны сышлі з гары, вялікі натоўп выйшаў насустрач Яму.
І было: на другі дзень, калі яны спусціліся з гары, сустрэў Яго вялікі натоўп.
І вось, адзін чалавек з натоўпу закрычаў: «Настаўнік, прашу Цябе, паглядзі на майго сына, бо ён у мяне адзін.
І вось, чалавек з натоўпу закрычау, кажучы: «Настаунку, прашу Цябе, паглядз! на майго сына, бо ён адзны ў мяне,
Хапае яго дух, і ён раптам крычыць, і трасе яго, аж пускае пену. І з цяжкасцю адпускае, змучаўшы яго.
ды вось дух хапае яго і ён раптам крычыць, і курчыць яго, аж той пену пускае, і ледзь адступае ад яго, змучыўшы яго.
Я прасіў Тваіх вучняў выгнаць яго, але яны не змаглі».
І прасіў я Тваіх вучняў, каб выгналі яго, ды яны не змаглі».
Адказваючы, Езус сказаў: «О пакаленне нявернае і распуснае, дакуль буду з вамі і дакуль буду цярпець вас? Прывядзі сюды свайго сына».
У адказ жа Ісус сказаў: «О племя бязвернае і разбэшчанае, дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды свайго сына!»
А калі ён падыходзіў, злы дух кінуў яго на зямлю і пачаў трэсці. Але Езус забараніў нячыстаму духу, вылечыў хлопца і аддаў яго бацьку.
І калі яшчь той падыходзіў, дэман кінуў яго вобземлю і скурчыў; але Ісус забараніў нячыстаму духу і вылечыў хлопца і аддаў яго бацьку.
І ўсе дзівіліся велічы Божай.Другое прадказанне мукі і ўваскрасення Калі ўсе здзіўляліся ўсяму, што рабіў Езус, Ён сказаў сваім вучням:
І ўсе ўразўлўся Божай велічы. Калі ж усе дзівіліся ўсяму таму, што рабіў Ісус, Ён сказаў Сваім вучням:
«Укладзіце сабе ў вушы словы гэтыя, бо Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей».
«Укладзіце сабе ў вушы гэтыя словы: «Чалавечы Сын будзе выданы ў людскія рукі».
Але вучні не зразумелі сказанага, таму што гэта было ўкрыта ад іх, каб яны не зразумелі. А спытацца ў Яго пра сказанае баяліся.
Яны ж не разумелі гэтага слова. Было яно закрыта ад іх, каб яны не спазналі яго, а яны баяліся спытацца ў Яго аб гэтым слове.
Паўстала між вучняў пытанне: хто з іх быў бы большы?
І прыйшло ім на думку, хто з іх большы.
Але Езус, пазнаўшы задуму іх сэрца, узяў дзіця, паставіў яго перад сабою
Ісус жа, ведаючы думку іх сэрца, узяў дзіцятка і паставіў яго каля Сябе
і сказаў ім: «Хто прыме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, прымае таго, хто паслаў Мяне. Бо, хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі».
і сказаў ім: «Хто прыйме гэтае дзіцятка ў Маё імя, Мяне прыймае; і хто Мяне прыйме, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне. Бо хто меншы між ух вас, той вялікі».
Ян сказаў у адказ: «Настаўнік, мы бачылі кагосьці, хто ў імя Тваё выганяе злых духаў, і забаранялі яму, бо ён не ходзіць з намі».
У адказ жа Іаан сказаў: «Майстру, мы бачылі аднаго, што Тваім імем выганяў дэманаў, і мы забаранялі яму, бо не ідзе ўслед з намі».
А Езус сказаў яму: «Не забараняйце; бо хто не супраць вас, той за вас».
Яму ж сказаў Ісус: «Не забараняйце; бо хто не супроць вас, той за вас».
Калі надышлі дні Яго ўзнясення, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем
І было: калі набліжаліся дні Яго ўзнясення, Ён вырашыў ісці ў Ерусалім.
і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт.
І выслаў перад Сабою пасланцоў. І, выправіўшыся, тыя ўвайшлі ў самаранскае сяло, каб падрыхтаваць для Яго.
Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем.
Ды не прынялі Яго, бо меў выгляд паломніка ў Ерусалім.
Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: «Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх?»
Убачыўшы ж гэта, вучні Якаў і Іаан сказалі: «Госпадзе, хочаш, мы скажам, каб агонь спаў з неба і знішчыў іх, [як і Ілля зрабіў?]».
Але Ён, абярнуўшыся, забараніў ім.
Але павярнуўшыся, Ён забараніў ім, [кажучы: «Не ведаеце якога вы Духа.
І пайшлі ў іншую вёску.
Бо Чалавечы Сын не прыйшоў губіць людское жыццё, але ратаваць».] І яны падаліся ў другое сяло.
Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: «Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў».
І, калі яны ішлі, хтосьці ў дарозе сказаў Яму: «Я пайду ўслед за Табою, куды б Ты ні ішоў».
А Езус сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву».
І сказаў яму Ісус: «Лісіцы маюць норы, а нябесныя птушкі — гнёзды, а Чалавечаму Сыну няма дзе галаву прыхіліць».
Тады сказаў другому: «Ідзі за Мною». Але той адказаў: «Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго».
І сказаў другому: «Ідзі ўслед за Мною». Ён жа сказаў: «Госпадзе, дазволь мне пайсці спярша пахаваць майго бацьку».
А Ён сказаў яму: «Пакінь памерлым хаваць сваіх памерлых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае».
Але Ён сказаў яму: «Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых. Ты ж ідзі абвяшчаць Божае Царства».
Яшчэ іншы сказаў: «Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі».
Сказаў жа і другі: «Я пайду ўслед за Табою, Госпадзе: спярша ж дазволь мне развітацца з маімі дамашнімі».
А Езус сказаў яму: «Ніхто з тых, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага».
Сказаў жа [яму] Ісус: «Хто кладзе сваю руку на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Божага Царства».