Лукаша 15 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб слухаць Яго.
Прыбліжаліся ж да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі, каб слухаць Яго.
А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: «Ён прымае грэшнікаў і есць з імі».
І наракалі фарысеі і кніжнікі, кажучы: «Гэты прымае грэшнікаў і есць з імі».
Тады Ён расказаў ім наступную прыпавесць, кажучы:
«Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе шукаць згубленую, пакуль не знойдзе яе?
«Хто з вас, маючы сто авечак и згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяці ў пустэльні і не ідзе за загубленаю, аж пакуль не знойдзе яе?
А знайшоўшы, бярэ яе на плечы свае з радасцю
І, знайшоўшы, кладзе на свае плечы, радуючыся,
і, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Радуйцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку”.
и, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: «Парадуйцеся са мною, бо я знайшоў сваю згубленую авечку».
Кажу вам, што таксама на нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не патрабуюць пакаяння.
Кажу вам, што гэтак радасць на небе будзе большая з аднаго грэшніка, які каецца, чым з дзевяноста дзевяці справядлівых, што не маюць патрэбы ў пакаянні.
Або якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў і згубіўшы адну драхму, не запальвае свечкі і не вымятае дом, і не шукае пільна, пакуль не знойдзе?
Або якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, ці не запальвае каганец і не мяце дом, і не шукае рупна, аж пакуль не знойдзе?
А знайшоўшы, склікае сябровак і суседак ды кажа: “Цешцеся са мною, бо я знайшла згубленую драхму”.
І знайшоўшы, склўкае сябровак і суседак, кажучы: «Парадуйцеся са мною, бо знайшла драхму, якую згубіла».
Так, кажу вам, бывае радасць у анёлаў Божых за аднаго грэшніка, які каецца».
Гэтаксама, кажу вам, бывае радасць перад Божымі анёламі з аднаго грэшніка, што каецца».
І сказаў: «У аднаго чалавека было два сыны.
І Ён сказаў: «У аднаго чалавека было два сыны.
Малодшы з іх сказаў бацьку: “Ойча, дай належную мне частку маёмасці”. І той падзяліў паміж імі маёмасць.
І сказаў малодшы з іх бацьку: «Бацька, дай мне належную частку маемасці». І той падзяліў паміж імі дабро.
Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё, ад’ехаў у далёкі край і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна.
І як мінула трохі дзён, малодшы сын, сабраўшы ўсё, ад’ехау у далёк край і там спусціў сваю маёмасць, жывучы марнатраўна.
А калі выдаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы.
А калі ўсё прагойшыў, настаў моцны голад у тым краі, і ён пачаў цярпець нястачу.
Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней.
І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзян таго краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней,
Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў яму.
і ён рад быў бы напоўніць свой жывот стручкамі, якія елі свінні, ды ніхто не даваў яму.
Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі наймітаў у майго бацькі маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду.
І, адумаўшыся, ён сказаў: «Колькі наймітаў у майго бацькі маюць хлеба аж надта, а я гіну тут з голаду.
Устану і пайду да айца майго, і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою.
Устану, пайду да свайго бацькі і скажу яму: «Бацька, саграшыў я супроць неба ў перад табою,
Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх”.
больш я не годны звацца тваўм сынам; вазьмў мяне як аднаго свайго найміта».
І ён ўстаў, і пайшоў да свайго бацькі.А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся; і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго.
І, устаўшы, пайшоў да свайго бацькі. І калі яшчэ далёка ён быў, яго ўбачыў бацька яго і злітаваўся і, пабегшы, упаў на шыю яму і пацалаваў яго.
А сын сказаў яму: “Ойча, зграшыў я супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам”.
І сказаў сын яму: «Бацька, саграшыў я супроць неба і перад табою, больш я не годны звацца тваім сынам».
Бацька ж сказаў слугам сваім: “Прынясіце хутчэй найлепшую вопратку і апраніце яго, і надзеньце пярсцёнак на руку яго і сандалі на ногі.
І сказаў бацька сваім рабам: «Хутка прынясіце найлепшыя шаты і ўбярыце яго і дайце пярсцёнак яму на руку і сандалі на ногі,
Прывядзіце адкормленае цяля і зарэжце. Будзем есці і весяліцца,
і прывядзіце адкормленае цяля, закаліце, будзем есці і весяліцца,
бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
бо гэты мой сын быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся». І пачалі яны весяліцца.
А яго старэйшы сын быў на полі. Калі, вяртаючыся, падышоў да дому, пачуў музыку і танцы.
А яго старэйшы сын быў на полі; і калі, ідучы, наблізіўся да дому, пачуў ён музыку і скокі,
Паклікаўшы аднаго са слугаў, спытаўся, што гэта такое.
і, паклкаўшы аднаго са слуг, пытаўся, што магло б гэта значыць.
Той адказаў яму: “Брат твой вярнуўся, і бацька твой зарэзаў адкормленае цяля, бо атрымаў яго назад здаровым”.
І той сказаў яму: «Твой брат прыйшоў, і закалоў твой бацька адкормленае цяля, бо здаровым яго зноў сустрэў».
Ён жа разгневаўся і не хацеў уваходзіць. Тады выйшаў бацька ягоны і пачаў прасіць яго.
І разгневаўся той і увайсці не хацеў, і яго бацька, выйшаўшы, пачаў прасіць яго.
Але ён адказаў свайму бацьку: “Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне нават казляняці, каб я павесяліўся з маімі сябрамі.
І ў адказ ён сказаў свайму бацьку: «Вось гэтулькі гадоў я служу табе і ніколі ж твайго загаду не пераступіў, а мне ты ніколі не даў казляняці, каб я са сваімі сябрамі павесяліўся;
А калі вярнуўся гэты сын твой, які змарнаваў тваю маёмасць з распусніцамі, ты зарэзаў для яго адкормленае цяля”.
а калі гэты твой сын, што з блудніцамі праеў тваё дабро, прыйшоў, ты закалоў яму адкормленае цяля».
Ён жа адказаў яму: “Дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё.
Ён жа сказаў яму: «Сыне, ты заусёды са мною і усё маё — тваё;
А цешыцца і весяліцца трэба было таму, што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся”».
але трэба было весяліцца і ўзрадавацца, бо гэты твой брат мёртвы быў і ажыў, прападаў і знайшоўся».