Лукаша 11 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
Калі Ён маліўся ў пэўным месцы і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў».
І было: у той час, калі Ён у нейкім месцы маліўся і перастаў, хтосьці з Яго вучняў сказаў Яму: «Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Іаан навучыў сваіх вучняў».
Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: “Ойча, няхай свяціцца імя Тваё,няхай прыйдзе Валадарства Тваё.
Ён жа сказаў ім: «Калі моліцеся, кажьце: «Ойча [наш, які ў нябёсах], няхай будзе ў святасці імя Тваё; няхай прыйдзе Царства Тваё;
Хлеба нашага штодзённага давай нам кожны дзень,
хлеба нашага надзённага давай нам на кожны дзень;
і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму,і не ўводзь нас у спакусу”».
і даруй нам нашы грахі, бо і мы даруем кожнаму, хто вінаваты нам; і не дапусці нас да спакусы».
І сказаў ім: «Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: “Дружа, пазыч мне тры хлябы,
І сказаў ім: «Хтосьці з вас будзе мець сябра і прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: «Сябра, пазыч мне тры хлябы,
бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, і я не маю чаго даць яму”.
таму што мой друг прыйшоў да мяне з дарогі, а я не маю чаго падаць яму»;
А той знутры скажа яму ў адказ: “Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае ў ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе”.
І той у адказ з дому скажа: «Не рабі мне клопату; ужо зачынены дзверы, і дзеці мае са мною ў ложку; не магу я ўстаць і даць табе».
Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму праз тое, што той сябра ягоны, то праз настойлівасць ягоную ўстане і дасць яму, колькі патрабуе.
Кажу вам: калі ён і не ўстане і не дасць яму з-за дружбы з ім, то з-за назойлівасці яго падымецца і дасць яму, колькі трэба.
І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам.
І я вам кажу: прасіце і дадуць вам, шукайце і знойдзеце, стукайце і адчыняць вам;
Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена.
бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і таму, хто стукае, адчыняюць.
Калі ў кагосьці з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той дасць яму замест рыбы змяю?
І які з вас бацька, калі сын папросіць рыбу, а замест рыбы змяю падасць яму?
Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна?
Або таксама калі папросіць яйка, падасць яму скарпіёна?
Калі ж вы, будучы дрэннымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто просіць у Яго».
Дык вось калі вы, будучы ліхімі умееце даваць добрыя дары сваім дзецям, на колькі больш Нябесны Бацька дасць Святога Духа тым, што просяць у Яго.
Аднойчы Ён выгнаў злога духа нематы. І калі злы дух выйшаў, нямы чалавек загаварыў, і людзі здзівіліся.
І выганяў Ён дэмана, які быў нямы; і было: калі дэман выйшаў, нямы загаварыў і дзівіліся натоўпы.
А некаторыя з іх казалі: «Бэльзэбулам, князем злых духаў, Ён выганяе злых духаў».
А некаторыя з іх сказалі: «Вельзевулам, уладаром дэманаў, выганяе Ён дэманаў».
Іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад Яго знаку з неба.
А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад Яго знака з неба.
Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: «Усялякае валадарства, якое падзялілася само ў сабе, спусташаецца, і дом на дом падае.
Ён жа, ведаючы іх думкі сказаў ім: «Кожнае царства, само супроць сябе падзеленае, пустошыцца, і дом на дом падае.
Калі сатана ў сабе падзяліўся, як выстаіць валадарства яго? Вы кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў.
Калі ж і сатана сам супроць сябе падзяліўся, як устоіць яго царства? А вы кажаце, што я Вельзевулам выганяю дэманаў.
Калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі.
Калі ж Я Вельзевулам выганяю дэманаў, то вашы сыны кім выганяюць? Таму яны будуць вам суддзямі.
Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства.
Калі ж Божым пальцам [Я] выганяю дэманаў, то сапраўды прыйшло да вас Божае Царства.
Калі ўзброены асілак пільнуе свой дзядзінец, у бяспецы маёнтак ягоны.
Калі дужы са зброяй ахоўвае свой двор, то яго маёмасць у бяспецы.
А калі нападзе мацнейшы за яго і пераможа яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую той спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю.
Калі ж дужэйшы за яго, напаўшы, пераможа яго, то бярэ ўсю яго зброю, на якую той спадзяваўся, і раздае яго здабычу.
Хто не са Мной, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мной, той раскідае.
Хто не са Мною, той супроць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідае.
Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, ён блукае па бязводных мясцінах, шукаючы адпачынку, і, не знайшоўшы, кажа: “Вярнуся да дому свайго, адкуль выйшаў”.
Калі нячысты дух выходзіць з чалавека, то блукае бязводным мясцінамі, шукаючы спакою і не знаходзячы; [тады] кажа: «Вярнуся ў свой дом, адкуль выйшаў»;
І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.
І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.
Тады ідзе і бярэ іншых сем духаў, злейшых за сябе, і яны, увайшоўшы, жывуць там. І бывае апошняе для чалавека таго горшым за першае».
Тады ён ідзе ! бярэ іншых духаў, люцейшых за сябе, лікам сем і, увайшоўшы, яны пасяляюцца там, і апошняе таму чалавека горшае за першае.
Калі Ён прамаўляў да народу, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: «Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»
І было: калі Ён гаварыў гэта, адна жанчына, узвысіўшы гопас з натоўпу, сказала Яму: «Шчаслівае лона, якое насіла Цябе, і грудзі, якія Ты ссаў».
А Ён сказаў: «Больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго!»
А Ён сказаў: «Так, сапраўды, шчаслівыя, што слухаюць Божае слова і выконваюць яго».
Калі стаў збірацца народ, Ён пачаў гаварыць: «Пакаленне гэтае — ліхое пакаленне, яно шукае знаку, але не будзе дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны.
А калі збіраліся натоўпы, Ён пачаў казаць: «Род гэты — род ліхі, ён знаку вымагае, ды знаку яму не будзе дадзена, толькі знак Іёны.
Бо як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення.
Бо як Іёна быў знакам для ніневіцян, так будзе і Чалавечы Сын для гэтага роду.
Каралева Поўдня ўстане на судзе з людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасці Саламонавай, і вось, тут большае за Саламона.
Царыца Поўдня паўстане на судзе з людзьмі гэтага роду і асудзіць іх, таму што яна прыйшла з канцоў зямлі паслухаць Саламонаву мудрасць, і вось тут больш за Саламона.
Мужы Нінівы ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, і вось, тут большае за Ёну.
Людзі ніневійскія ўстануць на судзе з гэтым родам і асудзяць яго; бо яны пакаяліся ад Іёнавай казані, і вось тут больш за Іёну.
Ніхто, запаліўшы светач, не ставіць яго ва ўкрыцці ці пад пасудзінай, а на свечніку, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло.
Ніхто, запаліўшы каганец, не ставіць у тайніку, [ні пад пасудзіну], але на падстаўку, каб тыя, што ўваходзяць, бачылі святло.
Светачам цела ёсць тваё вока. Калі вока тваё чыстае, то і ўсё цела тваё светлае. А калі вока тваё дрэннае, то і цела тваё цёмнае.
Каганец цела — тваё вока. Калі тваё вока чыстае, то і усё тваё цела яснае; калі ж — ліхое, то і цела тваё цёмнае.
Таму глядзі, каб святло, якое ёсць у табе, не было цемрай.
Дык зважай: святло, што ў табе, ці не цемра?
Калі цела тваё ўсё светлае і не мае ніякай цемры, то ўсё будзе светлае, быццам ззянне светача асвятліла цябе».
Калі ж усё тваё цела светлае і не мае ніводнай цёмнай часцінкі, то будзе яно ўсё светлае, нібы каганец сваім бляскам асвятляе цябе».
Калі Ён сказаў гэта, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. І Ён, увайшоўшы, заняў месца за сталом.
І калі Ён гэта сказаў, просіць Яго фарысей, каб папалуднаваў у яго; і Ён, увайшоўшы, узлёг.
Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам.
Фарысей жа, убачыўшы, здзівіўся, што Ён найперш не памыўся перад абедам.
Але Пан сказаў яму: «Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубак і місу, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю.
Госпад жа сказаў яму: «Цяпер вы, фарысеі чару і міску ачышчаеце звонку, а ваша нутро поўнае хцівасці і зласлівамці.
Неразумныя! Ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры?
Неразумныя! Хто стварыў вонкавае ці не стварыў і ўнутранае?
Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае.
Лепей дайце тое, што ўсярэдзіне, на міласціну і вось, усё ў вас — чыстае.
Гора вам, фарысеям, што даеце дзесятую частку з мяты, руты і ўсякай гародніны, а абмінаеце суд і любоў Божую! І гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць.
Але бяда вам, фарысеям, што даяце дзесяціну з мяты, руты і ўсялякай агародніны, а абмінаеце суд і Божую любоў; і гэта належала рабіць, і таго не апусцщіць.
Гора вам, фарысеям, бо любіце першыя месцы ў сінагогах і прывітанні на рынках!
Бяда вам, фарысеям, што любіце першыя месцы у сінагогах і прывітанні на рынках.
Гора вам, бо вы, быццам магілы нябачныя, па якіх ходзяць людзі і не ведаюць гэтага!»
Бяда вам, што вы — як магілы невідочныя, людзі ходзяць зверху, ды не ведаюць».
У адказ нехта з кніжнікаў сказаў Яму: «Настаўнік, кажучы гэта, Ты абражаеш нас».
І, адазваўшыся, хтосьці з законнікаў казаў Яму: «Настаўніку, кажучы гэта, Ты і нас зневажаеш».
А Ён сказаў: «І вам, кніжнікам, гора, бо ўскладаеце на людзей нязносныя цяжары, хоць самі і адным пальцам не кранаеце гэтых цяжараў.
А Ён сказаў: «І вам, законнікам, бяда, што ўскладаеце на людзей непамерныя цяжары, а самі ні адным свай пальцам не дакранаецеся да гэтых цяжараў.
Гора вам, бо вы будуеце грабніцы прарокам, якіх забілі айцы вашы!
Бяда вам, што ўзводзіце помнкі прарокам, — вашы ж бацькі забілі іх.
Так вы сведчыце пра справы айцоў вашых і згаджаецеся з гэтым, бо яны пазабівалі іх, а вы будуеце ім грабніцы.
Значыць, вы сведкі і ўхваляеце ўчынкі сваіх бацькоў, бо яны забілі іх, вы ж узводзіце.
Таму і сказала мудрасць Божая: пашлю ім прарокаў і апосталаў, а яны некаторых з іх пазабіваюць ці пераследаваць будуць.
Таму і Божая мудрасць сказала: «Пашлю ім прарокаў і апосталаў, і некаторых з іх заб’юць і будуць і будуць гнаць,
Няхай будзе спагнаная з пакалення гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэння свету,
каб кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэння свету, была спагнана з гэтага роду,
ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі, забітага паміж ахвярнікам і святыняй. Так, кажу вам, спагнана будзе з пакалення гэтага.
Ад крыві Авеля да крыві Захарыя, які загінуў між ахвярнікам і святыняю. Так, кажу вам: яна будзе спагнана з гэтага роду.
Гора вам, кніжнікам, бо вы забралі ключ пазнання! Самі не ўвайшлі, і тым, хто ўваходзіў, перашкодзілі».
Бяда вам, законнікам, што вы ўзялі ключ ведаў: самі не увайшлі і перашкодзілі тым, што хацелі ўвайсці».
Калі выйшаў адтуль, моцна пакрыўджаныя кніжнікі і фарысеі выпытвалі ў Яго пра многае,
І калі Ён выйшаў адтуль, пачалі кніжнікі і фарысеі моцна наступаць на Яго і выпытваць у Яго шмат пра што,
выпрабоўваючы Яго і жадаючы падлавіць на нечым з вуснаў Ягоных.
ставячы Яму пасткі, каб прылавіць на чым-небудзь з Яго вуснаў.