Лукаша 22 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

Набліжалася свята Праснакоў, якое называецца Пасхай.
 
Набліжалася ж свята Праснакоў, што называюць Пасхаю.

Першасвятары з кніжнікамі шукалі, як забіць Езуса, бо баяліся народу.
 
І шукалі першасвятары і кніжнікі, як бы забіць Яго, бо яны баяліся народу.

А сатана ўвайшоў у Юду, аднаго з Дванаццаці, якога звалі Іскарыётам.
 
Сатана ж увайшоў у Юду, званага Іскарыёт, аднаго з ліку Дванаццаці;

Ён пайшоў і дамовіўся з першасвятарамі і дазорцамі святыні, як ён ім выдасць Езуса.
 
І ён, пайшоўшы, дамовіўся з першасвятарамі і начальнікамі, як ён ім выдасць Яго.

Тыя ж узрадаваліся і згадзіліся даць яму срэбранікаў.
 
І яны абрадаваліся і згадзіліся даць яму срэбранікаў.

І ён абяцаў, і шукаў нагоды выдаць ім Яго здалёк ад народу.
 
І ён абяцаў і шукаў зручнага часу, каб выдаць Яго не пры народзе.

Настаў дзень Праснакоў, калі трэба было прыносіць пасхальную ахвяру.
 
Надышоў жа дзень Праснакоў, калі належала прыносіць у ахвяру пасху;

Тады Езус паслаў Пятра і Яна, кажучы: «Пайдзіце і прыгатуйце нам з’есці пасху».
 
і Ён паслау Пятра і Іаана, сказаўшы: «Пайдзіце, падрыхтуйце нам пасху, каб нам спажыць яе».

Тыя спыталіся: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі?»
 
Яны ж сказалі Яму: «Дзе Ты хочаш, каб мы падрыхтавалі?»

Ён адказаў ім: «Калі будзеце ўваходзіць у горад, сустрэне вас чалавек, які будзе несці збан вады. Ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.
 
А Ён сказаў ім: «Вось, калі будзеце уваходзіць у горад, сустрэнецца вам чалавек са збаном вады; ідзіце ўслед за ім у дом, куды ён увойдзе;

І скажыце гаспадару дома: “Настаўнік пытаецца ў цябе: дзе святліца, у якой Я магу з’есці пасху з вучнямі Маімі?”
 
і скажыце гаспадару дома: «Кажа табе Настаўнік: дзе пакой, у якім бы Я спажыў пасху з Маім вучнямі?»

Ён пакажа вам вялікі засланы верхні пакой; там прыгатуеце».
 
І ён вам пакажа вялікую святліцу, высланую: там падрыхтуйце».

Яны пайшлі і знайшлі так, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
 
І, пайшоўшы, яны знайшлі як Ён казаў ім, і падрыхтавалі пасху.

Калі настала гадзіна, Езус заняў месца за сталом, і Апосталы разам з Ім.
 
І калі надышоў час, Ён узлёг, і апосталы з Ім.

І сказаў ім: «Я вельмі хацеў спажыць гэтую пасху з вамі, перш чым буду цярпець,
 
І Ён сказаў ім: «Горача хацеў Я спажыць гэтую пасху з вамі, перш чым мукі прыму:

бо кажу вам, што ўжо не буду есці яе, аж пакуль яна не здзейсніцца ў Божым Валадарстве».
 
бо кажу вам: не буду спажываць яе пакуль не спраўдзіцца яна ў Божым Царстве».

І, узяўшы келіх, узнёс падзяку і сказаў: «Вазьміце гэта і падзяліце паміж сабою,
 
І, узяўшы чару. уздзякаваўшы, сказаў: «Вазьміце яе і падзяліце між сабою;

бо кажу вам, што адгэтуль не буду піць ад вінаграднага плоду, пакуль не прыйдзе Божае Валадарства».
 
бо кажу вам, [што] не буду піць Я з гэтага часу ад плоду лазы вінаграднай аж пакуль не прыйдзе Божае Царства».

І, узяўшы хлеб, узнёс падзяку, паламаў і даў ім, кажучы: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана. Гэта чыніце на Маю памяць».
 
І, узяўшы хлеб, уздзякаваўшы, пераламаў яго і падау ім, кажучы: «Гэта цела Маё, што за вас аддаецца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».

Таксама ўзяў і келіх пасля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта.
 
Гэтак жа — і чару пасля вячэры, кажучы: «Гэтая чара — Новы Запавет у Маёй крыві, што за вас праліваецца.

Аднак вось рука таго, хто выдасць Мяне, на стале са Мною.
 
Ды вось рука прадажніка Майго са Мною за сталом,

Бо сапраўды, Сын Чалавечы ідзе як вызначана, але гора таму чалавеку, які выдае Яго!»
 
бо Чалавечы Сын ідзе, як вызначана, але бяда таму чалавеку, праз якога Ён выдаецца».

І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто з іх збіраецца ўчыніць гэта.
 
І яны пачалі пытацца адзін у аднаго: «Хто ж з іх меўся б зрабіць гэта?»

Узнялася спрэчка паміж імі, хто з іх павінен лічыцца большым.
 
І ўсчалася і спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.

А Езус адказаў ім: «Каралі народаў пануюць над імі, і валадары іх называюцца дабрадзеямі.
 
Ён жа сказаў ім: «Цары народаў пануюць над імі, а тыя, што імі валодающь, называюцца «дабрачынцамі».

У вас жа няхай будзе не так, але большы сярод вас няхай будзе як меншы, а правадыр — як слуга.
 
Але вы не так: і хто большы між вас, няхай будзе як меншы, а начальнік — як слуга.

Бо хто большы? Той, хто сядзіць за сталом, ці той, хто служыць? Ці ж не той, хто сядзіць за сталом? Я сярод вас як той, хто служыць.
 
Бо хто большы: ці той, хто ўзлягае, ці той, хто слугуе? Ці не той, хто ўзлягае? А Я сярод вас — як Той, Хто слугуе.

Вы тыя, хто вытрываў са Мною ў Маіх выпрабаваннях.
 
Вы ж тыя, што ператрывалі са Мною ў Маіх выпрабаваннях;

Я перадаю вам у спадчыну Валадарства, як Мне перадаў яго Айцец Мой,
 
і Я прызначаю вам, як прызначыў Мне Мой Бацька, Царства,

каб вы елі і пілі за Маім сталом у Валадарстве Маім, і каб сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля.
 
каб вы елі і пілі за Маім сталом у Маім Царстве, і сядзеце вы на пасадах і будзеце судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых».

Сымоне, Сымоне, вось сатана дамагаўся прасеяць вас, як пшаніцу,
 
[І сказаў Госпад:] «Сімане, Сімане, вось сатана дамогся таго, каб прасеяць вас, як пшаніцу;

але Я папрасіў за цябе, каб не знікла твая вера. І ты, калі вернешся, умацуй братоў сваіх».
 
Я ж маліўся за цябе, каб не паслабела твая вера; і ты некалі, навярнуўшыся, умацуй сваёх братоў».

Той адказаў Яму: «Пане, я гатовы ісці з Табою і ў вязніцу, і на смерць».
 
А той сказаў Яму: «Госпадзе, з Табою гатовы я і ў цямніцу і на смерць ісці».

Але Ён сказаў: «Кажу табе, Пётр, не заспявае сёння певень, як ты тройчы адрачэшся, кажучы, што не ведаеш Мяне».
 
Ён жа сказаў: «Кажу Табе, Пятро: не прапяе сёння певень, як ты тройчы адрачэшся, што не ведаеш Мяне».

І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас без каліты і торбы, і абутку, ці неставала вам чаго-небудзь?» Яны адказалі: «Нічога».
 
І Ён сказаў ім: «Калі Я вас пасылаў без кашалька, і торбы, і сандаляў, ці вам не ставала чаго?» Яны ж сказал: «Нічога».

Тады сказаў ім: «Але цяпер, хто мае каліту, няхай яе возьме, таксама і торбу, а хто не мае, няхай прадасць адзенне сваё і купіць меч.
 
І Ён сказаў ім: «Але цяпер хто мае кашалёк, хай возьме, таксама і торбу, а хто не мае, хай прадасць сваё адзенне і купіць меч.

Бо кажу вам: тое, што напісана пра Мяне: “І да злачынцаў быў залічаны”, павінна збыцца. Бо ўсё, што датычыць Мяне, спаўняецца».
 
Бо кажу вам: трэба, каб на Мне збылося гэтае напісанае: «І да беззаконных залічаны», бо і тое, што пра Мяне, падыходзіць да канца».

Яны сказалі: «Пане, вось тут два мячы». А Ён адказаў ім: «Дастаткова».
 
Яны ж сказалі: «Госпадзе, вось тут два мячы». А Ён сказаў ім: «Даволі».

Выйшаўшы, Ён пайшоў, як звычайна, на Аліўную гару. За Ім пайшлі таксама вучні.
 
І, выйшаўшы, Ён пайшоў, як звычайна, на Аліўную гару, а ўслед за ім пайшлі і вучні.

Калі прыйшоў на месца, сказаў ім: «Маліцеся, каб не паддацца спакусе».
 
А прыйшоўшы на месца, Ён сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўпасці ў спакусу».

А сам адышоў ад іх, як кінуць камень, укленчыў і маліўся,
 
А Сам Ён адышоў ад іх, як дакінуць каменем, і, прыпаўшы на калені, маліўся,

кажучы: «Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца».
 
кажучы: «Татухна, калі хочаш, аднясі гэтую чашу ад Мяне; аднак не Мая воля, але Твая хай будзе».

З’явіўся Яму анёл з неба, суцяшаючы Яго.
 
І паказаўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго.

І, моцна пакутуючы, Ён маліўся яшчэ больш. А пот Ягоны быў, быццам кроплі крыві, што падалі на зямлю.
 
І, будучы ў смяротнай трывозе, шчырэй маліўся; і зрабіўся Яго пот, як кроплі крыві, што спадаюць на зямлю.

Калі ўстаў пасля малітвы і прыйшоў да вучняў, убачыў, што яны заснулі, змучаныя тугою.
 
І, устаўшы ад малітвы, прыйшоўшы да вучняў, знайшоу іх у сне ад гора,

І сказаў ім: «Чаму вы спіце? Устаньце і маліцеся, каб не паддацца спакусе».
 
і сказаў ім:. «Што вы спіце? Уставайце і маліцеся, каб не ўпасці вам у спакусу».

Калі Ён яшчэ гаварыў, з’явіўся натоўп, а наперадзе ішоў адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда. Ён падышоў да Езуса, каб пацалаваць Яго.
 
Кам Ён яшчэ гаварыў, вось натоўп і той, каго звапі Юда, адзін з Дванаццаці, ішоў наперадзе іх. І ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго, [бо так знак ён даў ім: каго я пацалую, той і ёсць].

А Езус сказаў яму: «Юда, пацалункам выдаеш Сына Чалавечага?»
 
Ісусе жа сказаў яму: «Юда, пацалункам выдаеш Чалавечага Сына»

Тыя, хто быў з Езусам, убачылі, што можа стацца, і сказалі: «Пане, ці не ўдарыць нам мячом?»
 
Тыя ж, якія быпі з Ім, убачыўшы, што будзе, сказалі: «Госпадзе, ці не ўдарыць нам мячом?»

Адзін з іх ударыў слугу першасвятара і адсек яму правае вуха.
 
І адзін з іх ударыў першасвятаровага раба і адцяў яму правае вуха.

Тады Езус сказаў: «Пакіньце, даволі!» І, дакрануўшыся да вуха, вылечыў яго.
 
У адказ жа Ісус сказаў: «Пакіньце, даволі». І, дакрануўшыся вуха, загаіў яго.

А першасвятарам, дазорцам святыні і старэйшынам, якія выйшлі супраць Яго, Езус сказаў: «Як на злачынцу выйшлі вы з мячамі і кіямі.
 
І сказаў Ісус першасвятарам, і начальнікам аховы святыні, і старэйшынам, што сабраліся супроць Яго: «Як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі?

Кожны дзень, калі Я быў з вамі ў святыні, вы не падымалі рук на Мяне, але цяпер — ваша гадзіна і ўлада цемры».
 
Калі штодня бываў Я з вамі ў святыні, вы не паднялі рук на Мяне, але гэта — ваша гадзіна, і ўлада цемры».

Схапіўшы, павялі Яго і прывялі ў дом першасвятара. А Пётр ішоў следам за Ім зводдаль.
 
І, скапіўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара; Пятро ж ішоў зводдаль следам.

Калі яны распалілі агонь сярод дзядзінца і селі разам, Пётр сеў паміж імі.
 
Калі ж расклалі агонь сярод двара і селі разам, сядзеў і Пятро між імі.

Адна служанка ўбачыла, што ён сядзеў каля агня, прыгледзелася да яго і сказала: «І гэты быў з Ім!»
 
І адна спужанка, убачыўшы, што ён сядзіць пры агні, і, прыгледзеўшыся да яго, сказала: «І гэты быў з Ім».

Але ён адрокся, кажучы: «Жанчына, я не ведаю Яго!»
 
Ён жа адрокся, кажучы: «Не ведаю Яго, жанчына».

Неўзабаве другі ўбачыў яго і сказаў: «І ты з іх!» Але Пётр адказаў: «Чалавеча, гэта не я!»
 
І неўзабаве другі, убачыўшы яго, сказаў: «І ты з іх». Але Пятро сказаў: «Не, чалавеча».

Мінула каля адной гадзіны часу, і яшчэ нехта пачаў казаць: «Сапраўды, і гэты быў з Ім, бо ён галілеец!»
 
І праз нейкую гадзіну хтосьці іншы настойваў, кажучы: «Сапраўды, і гэты быў з ім; бо і ён галілеянін».

Але Пётр адказаў: «Чалавеча, не ведаю, што ты кажаш!» І адразу, калі ён яшчэ гаварыў, заспяваў певень.
 
А Пятро сказаў: «Чалавеча, я не ведаю, што ты кажаш». І зараз жа, пакуль ён яшчэ гаварыў, прапяяў певень.

А Пан абярнуўся і паглядзеў на Пятра. І ўспомніў Пётр слова Пана, калі сказаў яму: «Перш чым сёння заспявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне».
 
І, абярнуўшыся, Госпад паглядзеў на Пятра. І ўспомніў Пятро Гасподняе слова, як Ён казаў яму: «Перш чым прапяе сёння певень, ты тройчы адрачэшся ад Мяне».

І, выйшаўшы вонкі, горка заплакаў.
 
І, выйшаўшы адтупь, ён горка заплакаў.

А людзі, якія трымалі Езуса, насміхаліся над Ім і білі Яго.
 
А людзі, што разам трымалі Яго, насміхаліся з Яго, б’ючы;

І, закрываючы Яго, пыталіся: «Прароч, хто ўдарыў Цябе?»
 
і, закрыўшы Яго, пыталіся, кажучы: «Прароч, хто ўдарыў Цябе?»

І шмат іншых блюзнерстваў казалі супраць Яго.
 
І шмат іншых блюзнерстваў казалі яны на Яго.

А калі настаў дзень, сабраліся старэйшыны народу, першасвятары і кніжнікі і павялі Яго на месца сваіх пасяджэнняў,
 
І калі надышоў дзень, сабралася рада старэйшын народа: першасвятары і кніжнікі — і прывялі Яго ў свой сінедрыён,

кажучы: «Калі Ты Хрыстус, скажы нам». Ён сказаў ім: «Калі вам скажу, не паверыце,
 
кажучы: «Калі ты Месія, скажы нам». Ён жа сказаў ім: «Калі Я вам скажу, вы не паверыце;

а калі спытаюся ў вас, вы не адкажаце.
 
а калі спытаюся, не адкажаце.

Адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець праваруч моцы Божай».
 
3 гэтага часу ж Чалавечы Сын будзе сядзець праваруч Божай сілы».

І ўсе сказалі: «Дык Ты Сын Божы?» Ён жа адказаў ім: «Вы кажаце, што Я».
 
І сказалі ўсе: «Дык Ты Божы Сын?» Ён жа сказаў ім: «Вы кажаце, што Я».

А яны сказалі: «Навошта яшчэ нам сведчанне? Самі пачулі з вуснаў Ягоных!»
 
Яны ж сказалі: «Якая яшчэ нам патрэба ў сведчаннях? Бо мы самі чулі з Яго вуснаў».