Лукаша 20 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні і абвяшчаў Добрую Навіну, прыйшлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі
І было: аднаго дня, калі Ён навучаў народ у святыні і дабравесціў, падышлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі
і спыталіся ў Яго: «Скажы нам, якой уладаю Ты робіш гэта? І хто даў Табе гэтую ўладу?»
І мовілі, кажучы Яму: «Скажы нам, якою ўладаю Ты гэта робіш ці хто Ён, што даў Табе гэтую ўладу?»
Ён адказаў ім: «Спытаюся ў вас і Я, а вы адкажыце мне:
У адказ жа Ён сказаў ім: «Спытаюся і я ў вас адно, і скажыце Мне:
хрост Янаў быў з неба ці ад людзей?»
Іаанава хрышчэнне з неба было ці ад людзей?»
Яны ж, разважаючы, казалі адзін аднаму: «Калі скажам: “З неба”, то спытаецца: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: «З неба», Ён скажа: «Чаму ж вы не паверылі яму?»
А калі скажам: “Ад людзей”, то ўвесь народ закідае нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — прарок».
Калі ж скажам: «Ад людзей», увесь народ каменнем паб’е нас, бо ён упэўнены, што Іаан — прарок».
Таму адказалі, што не ведаюць, адкуль.
І яны адказалі, што не ведаюць, адкуль.
Тады Езус сказаў ім: «І Я не скажу вам, якой уладай раблю гэта».
І Ісус сказаў ім: «І Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю».
І пачаў Ён расказваць людзям такую прыпавесць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.
І пачау Ён казаць народу гэтае прыпадабненне: «[Адзін] чалавек насадзіў вінаграднік і здаў яго вінаградарам і ад’ехау на доўгі час.
У свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб далі яму з пладоў вінаградніку. Але вінаградары пабілі яго і адправілі ні з чым.
І ў пэўны чае паслаў да тых вінаградараў раба, каб далі яму ад пладоў вінаградніка. А вінаградары, пабіўшы яго, адаслалі ні з чым.
Тады паслаў другога слугу, а яны і таго збілі і зняважылі, і адправілі ні з чым.
І яшчэ раз паслау ён другога раба, ды яны і таго, пабіўшы і зняважыўшы, адаслалі ні з чым.
Паслаў яшчэ трэцяга, але яны і таго паранілі і выгналі.
І яшчэ раз паслаў трэцяга, ды і гэтага, параніўшы, выкінулі.
Тады гаспадар вінаградніку сказаў: “Што мне рабіць? Пашлю свайго ўмілаванага сына, можа яго ўшануюць”.
І сказаў гаспадар вінаградніка: «Што мне рабіць? Пашлю свайго ўлюбёнага сына, можа, яго пасаромеюцца».
Убачыўшы яго, вінаградары разважалі, кажучы адзін аднаму: “Гэта спадкаемца, хадземце, заб’ем яго, каб спадчына стала нашай”.
Але, ўбачыўшы яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: «Гэта спадкаемец; заб’ём яго, каб спадчына зрабілася нашаю».
І, выкінуўшы яго з вінаградніку, забілі. Што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
І, выкінуўшы яго вон з вінаградніка, забілі. «Што ж зробіць з імі гаспадар вінаградніка?
Ён прыйдзе і знішчыць тых вінаградараў, і аддасць вінаграднік іншым». Тыя, хто слухаў, сказалі: «Няхай не будзе гэтага!»
Прыйдзе і вынішчыць гэтых вінаградараў і аддасць вінаграднік іншым». Слухачы ж сказалм: «Няхай не здарыцца».
А Ён, паглядзеўшы на іх, сказаў: «Што ж азначае напісанае: “Камень, адкінуты будаўнікамі,стаў галавою вугла”?
Ён жа паглядзеўшы на іх, сказаў: «Што ж значыць гэтае напісанае: «Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла?»
Кожны, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раструшчыць».
Кожны, хто ўпадзе на той камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, расцісне яго».
У тую гадзіну пачалі шукаць кніжнікі і першасвятары, як схапіць Яго, але пабаяліся натоўпу. Яны зразумелі, што Ён сказаў гэту прыпавесць пра іх.
А кніжнікі і першасвятары стараліся у тую ж гадзіну накласці рукі на Яго, але пабаяліся народу, — бо зразумелі, што пра іх Ён сказаў гэтае прыпадабненне.
Пачаўшы сачыць за Ім, паслалі да Яго шпегаў, каб яны, удаючы праведных, злавілі яго на слове, і каб выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
І, высочваючы, яны падаслалі сваіх нанятых, якія ўдавалі сябе за справядлівых, каб прылавіць Яго на слове і выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
І яны спыталіся ў Яго: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты добра кажаш і навучаеш, і не зважаеш на асобу, але праўдзіва вучыш шляху Божаму.
І яны спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўніку, мы ведаем, што Ты правільна кажаш, і навучаеш, і не зважаеш на асобы, але праўдзіва Божай дарозе вучыш;
Ці належыць нам плаціць падатак цэзару, ці не?»
ці выпадае нам плаціць падатак кесару, ці не?»
Зразумеўшы іх хітрасць, Ён сказаў ім:
Ён жа, зразумеўшы іх падступнасць, сказаў ім: [Што вы Мяне выпрабоўваеце?]
«Пакажыце мне дынар. Чыя на ім выява і надпіс?»
Пакажыце Мне дынарый: чыя на ім выява і надпіс?» Яны ж сказалі: «Кесарава».
Яны адказалі: «Цэзара». Тады Ён сказаў ім: «Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу».
І Ён сказаў ім: «Значыць, аддавайце кесарава кесару, а Божае — Богу».
І не маглі перад народам падлавіць Яго на слове, і, здзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.
І не змаглі яны прылавіць Яго на слове перад народам і, здзівіўшыся Яго адказу, змоўклі.
Тады падышлі некаторыя з садукеяў, якія казалі, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго:
І падышлі некаторыя з саддукеяў, што сцвярджаюць, нібыта няма ўваскрэсення, і спыталіся ў яго,
«Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату.
кажучы: «Настаўніку, Майсей напісаў нам: «Калі ў каго памрэ брат, што мае жонку, і сам ён бяздзетны, хай возьме яго брат жонку і ўзновіць патомства свайму брату».
Было ж сем братоў. Першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны.
Дык было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны;
і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі.
І трэці ўзяў яе, гэтак жа і ўсе сямёра не пакінулі дзяцей і памерлі.
Урэшце, памерла і жонка.
Урэшце памерла і жонка.
Дык вось, пасля ўваскрашэння, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю».
Дык пры ўваскрэсенні каторага з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».
Езус сказаў ім: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж.
І сказаў ім Ісус: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж,
А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрашэння з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж;
а тыя, што будуць ушанаваныя, дасягнуць таго веку і ўваскрашэння з мёртвых, не жэняцца і замуж не выходзяць;
і памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрашэння.
бо і памерці ўжо не могуць: бо яны роўныя анёлам і Божыя дзеці яны, будучы дзецьмі ўваскрашэння.
А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра палаючы куст, калі назваў Пана Богам Абрагама, Богам Ісаака і Богам Якуба.
А што мёртвыя ўстаюць, і Майсей паказаў — пры кусце, — калі ён называе Госпада Богам Аўраамавым і Богам Ісакавым і Богам Якавым.
Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць».
Ён жа Бог не мёртвых, а жывых, бо ўсе ў Яго жывыя».
На гэта сказалі некаторыя з кніжнікаў: «Настаўнік, Ты добра сказаў».
Некаторыя ж з кніжнікаў у адказ сказалі: «Настаўніку, Ты добра сказаў».
І ўжо ні пра што не адважваліся распытваць Яго.
Бо яны ўжо не важыліся пытацца ў Яго ні пра што.
Тады Ён сказаў ім: «Як могуць казаць, што Месія — сын Давіда?
І сказаў Ён ім: «Як жа называюць Месію Давідавым сынам?
Бо сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Пан Пану майму: сядзь праваруч Мяне,
Бо сам Давід кажа ў кнізе Псалмаў: «Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзь праваруч Мяне,
пакуль не пакладу ворагаў Тваіх як падножжа для ног тваіх”.
пакупь Я не пакладу Тваіх ворагаў у падножжа Тваіх ног».
Калі Давід называе Яго Панам, то які ж Ён яму сын?»
Значыць, Давід называе Яго Госпадам, дык як жа Ён яго сын?»
І калі ўвесь народ слухаў, Езус сказаў сваім вучням:
А калі спухаў ўвесь народ, Ён сказаў [Сваім] вучням:
«Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, любяць прывітанні на рынках, першыя лавы ў сінагогах і першыя месцы на гасцінах.
«Сцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у доўгай вопратцы і якім падабаюцца прывітанні на рынках і першыя лаўкі ў сінагогах, і першыя месцы на банкетах,
Яны аб’ядаюць дамы ўдоў і доўга моляцца напаказ; яны атрымаюць найбольшы прысуд».
што ўдовіны дамы праядаюць, і напаказ доўга моляцца; яны больш суровы прысуд атрымаюць».