Лукаша 15 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Гарошка
Наблізіліся да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
Збліжаліся да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
А фарысэі і кніжнікі наракалі, кажучы: Ён прымае грэшнікаў і есьць зь імі.
І наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: "Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі".
Але Ён сказаў ім наступную прытчу:
А Ён сказаў ім вось гэткую прыповесць кажучы:
хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяноста дзевяцёх ў пустыні і ня пойдзе па прапалую, пакуль ня знойдзе яе?
"Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну з іх, ці не пакіне дзевацьдзесят дзевяць у пустыні і ня пойдзе за прапаўшай, пакуль ня знойдзе яе?
А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасьцю;
А знайшоўшы, возьме яе з радасьцю на свое плечы
і прыйшоўшы дамоў, пакліча сяброў і суседзяў і скажа ім; парадуйцеся са мною, я знайшоў маю прапалую авечку.
і, прыйшоўшы дамоў, скліча сяброў і суседзяў ды скажа ім: "Цешцеся са мною, я знайшоў маю прапаўцую авечку".
Маўляю вам, што так на нябёсах болей радасьці будзе за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяцёх праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў каяньні.
Кажу-ж вам, што так і ў небе болей будзе радасьці з аднаго пакутуючага грэшніка, чым з дзевяцьдзесяцёх дзёвяцёх праведнінаў, што ня маюць патрэбу ў пакаяньні.
Альбо якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запаліць сьвечкі і не пачне месьці пакой і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?
Або якая жанчына, што мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, ці-ж не запаліць сьветача і не пачне мясьці пакою і пільна шукаць, пакуль ня знойдзе?
А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак і скажа: парадуйцеся са мною, я знайшла згубленую драхму,
А знайшоўшы, скліча сябровак і суседак да скажа: "Цешцеся да мною, бо я знайшла згубленую драхму".
Так, кажу вам, бывае радасьць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.
Так, кажу вам, бывае радасьць у Божых ангелаў з аднаго грэшніка, які каецца".
Яшчэ сказаў: у аднаго чалавека было два сыны;
Яшчэ сказаў: Якісьці чалавек меў двох сыноў.
і сказаў малодшы бацьку: тата! дай мне належную мне долю маёмасьці. І бацька падзяліў ім маёмасьць.
І сказаў малодшы з іх бацьку: Бацька, дай мне належную частку маемесьці. І бацька падзяліў ім маемасьць!
Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
І праз нейкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую краіну і там змарнаваў сваю маемасьць, жывучы распусна.
А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы;
Калі-ж ён пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай краіне і ён пачаў галадаваць.
і пайшоў, прыстаў да аднаго жыхара той краіны, а той паслаў яго на палі свае пасьвіць сьвіньні;
І пайшоў прыстаў да аднаго жыхара тае краіны, а той паслаў яго на сваё поле пасьвіць сьвіней.
і ён рады быў напоўніць чэрава сваё струкамі, якія елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
І ён рад быў напоўніць жывот струкамі, што елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
Апамятаўшыся, сказаў: колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішкі хлеба, а я паміраю з голаду!
І вярнуўшыся сябе сказаў: колькі наймітаў у майго бацькі маюць лішку хлеба, а я ўміраю ад голаду.
Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою,
Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: айцец, я зграшыў на неба і перад табою,
і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прымі мяне ў лік парабкаў тваіх.
і ўжо ня варты называцца тваім сынам; прыймі мяне як аднаго з тваіх наймітаў.
Устаў і пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і ўмілажаліўся; і пабегшы, упаў яму на шыю і пацалаваў яго.
І ўстаў ды пайшоў да свайго бацькі. І калі ён яшчэ быў далёка, яго ўгледзеў ягоны бацька і зьлітаваўся над ім ды пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.
А сын сказаў яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім.
Сын-жа сказаў яму: айцец, я зграшыў на неба і перад табою і ўжо ня варты называцца тваім сынам.
А бацька сказаў рабам сваім: прынясеце найлепшую вопратку і апранеце яго, і дайце пярсьцёнак на руку яму і абутак на ногі;
А бацька сказаў сваім слугам: прынясеце найлепшую вопратку і адзеньце яго і дайце пярсьцёнак на ягоную руку і абутак на ягоныя ногі,
і прывядзеце ўкормленае цяля і закалеце: будзем есьці і весяліцца,
і прывядзеце ўкормленае цяля і закалеце; і будзем есьці і весяліцца,
бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца.
бо гэты мой сын быў мёртвы і ажыў; быў прапаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца.
А старэйшы сын ягоны быў на полі; і вяртаючыся, калі наблізіўся да дома, пачуў сьпевы і весялосьць;
Старэйшы-ж ягоны сын быў на полі, і вяртаючыся, як падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі;
і паклікаўшы аднаго слугу, спытаўся: што гэта такое?
і паклікаўшы аднаго з слугаў, спутаўся: што гэта такое?
Той сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў укормленае цяля, бо прыняў яго здаровага.
Той-жа сказаў яму, брат твой прыйшоў і твой бацька закалоў кормнае цяля, бо прыняў яго здаровым.
Ён угневаўся і не хацеў увайсьці. А бацька, выйшаўшы, клікаў яго.
Ён-жа ўзлаваўся і не хацеў увайсьці. А ягоны бацька выйшаўшы прасіў яго.
Але ён сказаў у адказ бацьку: вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не пераступаў загаду твайго, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца зь сябрамі маімі;
Ён-жа сказаў у адказ бацьку: вось ужо колькі гадоў служу табе і ніколі не пярэчыў тваім прыказаньням, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца з маімі сябрамі.
а калі сын твой, вось гэты, распусьціўшы маёмасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму ўкормленае цяля.
Калі-ж гэты твой сын, марна страціўшы тваю маемасьць з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму кормнае цяля.
А ён сказаў яму: сыне мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё ёсьць тваё;
Ён-жа сказаў яму: сыне мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — ёсьць тваім,
а з таго трэба было радавацца і весяліцца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся.
а з таго трэба было цешыцца і весяліцца, што гэты твой брат быў мёртвы і ажыў; быў загінуў і знайшоўся.