Лукаша 17 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад В. Гадлеўскага
І сказаў вучанікам Сваім: «Нельга, каб спадманы ня прыходзілі, але бяда, каторымі яны прыходзяць:
І сказаў да сваіх вучняў: Немагчыма, каб ня прыйшлі згаршэньні, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.
Валей, каб млынавы жоран павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён быў спадманом аднаму з малых гэтых.
Карысьней яму было-б, каб млынавы камень павесіць яму за шыю і ўкінуць яго ў мора, чым каб ён згоршыў аднаго з гэтых малых
«Уважайце на самых сябе. Калі брат твой ізгрэша, згань яго; і калі пакаецца, даруй яму.
Зьвярнеце ўвагу на сябе. Калі-б саграшыў проціў цябе брат твой, напамінай яго; а калі-б пакаяўся, адпусьці яму.
І калі сем разоў у дзень ізгрэша супроці цябе, і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: «Каюся», — даруй яму».
І калі-б сем разоў у дзень саграшыў проціў цябе і сем разоў у дзень зьвярнуўся да цябе, кажучы: «Каюся», адпусьці яму.
І сказалі апосталы Спадару: «Прыспары нам веры».
І сказалі апосталы Пану: Павяліч нам веру.
І сказаў Спадар: «Калі б вы мелі веру, як гарчычнае зярнё, і сказалі дзікой фізе: "Выкараніся й перасадзіся ў мора", яна паслухае вас.
І сказаў Пан: Калі-б вы мелі веру, як гарчычнае зерне, сказалі-б гэтаму марвоваму дзераву: «Выкараніся і перасадзіся ў мора», і паслухае вас.
«Хто з вас, маючы слугу аручага або пасучага, як ён прыйдзе з поля, скажа яму: "Зараз узыйдзі і ўзьляж"?
А хто з вас, маючы аручага або пасучага слугу, сказаў-бы яму, калі ён вярнуўся з поля: «Ідзі зараз, садзіся за стол»;
Але ці ня скажа яму: "Прыгатуй імне павячэраць і, падперазаўшыся, паслугуй імне, пакуль буду есьці й піць, а потым еж і пі"?
а не сказаў-бы яму: «Прыгатуй мне вячэраць, і апаяшыся, і паслугуй мне, пакуль я зьем і вып’ю, а потым ты будзеш есьці і піць»?
Ці ўдзячны ён слузе за тое, што ён зрабіў загаданае? ня думаю.
Ці-ж дзякуе ён слузе гэнаму, што зрабіў тое, што яму быў загадаў? Ня думаю.
Дык і вы, калі зробіце ўсе, загадане вам, кажыце: "Мы бескарысныя слугі; што мелі зрабіць, мы зрабілі"».
Так і вы, калі зробіце ўсё, што вам было загадана, кажэце: «Мы слугі бязвартасныя, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць».
І сталася, як Ён ішоў да Ерузаліму, што праходзіў пераз Самару а Ґалілею.
І сталася, калі ішоў у Ерузалім, праходзіў пасярод Самарыі і Галілеі.
І, як уходзіў Ён у вадно сяло, дзесяцёх пракажаных перанялі Яго, каторыя адзяржаліся воддаль.
І калі ўваходзіў у вадно мястэчка, перанялі яго дзесяць пракажаных чалавек, каторыя сталі здалёку
І ўзьнялі голас, кажучы: «Ісусе Вучыцелю! зжалься над намі».
і паднялі голас, кажучы: Езусе, Вучыцель, зжалься над намі!
І, бачачы, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся сьвятаром». І сталася, як яны йшлі, што ачысьціліся.
Убачыўшы іх сказаў: Ідзеце, пакажэцеся сьвятарам. І сталася, калі яны ішлі, былі ачышчаны.
І адзін ізь іх, бачачы, што ён уздароўлены, зьвярнуўся, вялікім голасам хвалячы Бога,
Адзін-жа з іх, як убачыў, што быў ачышчаны, вярнуўся, вялікім голасам славячы Бога:
І паў на від у ногі Яму, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.
і ўпаў на твар ля ног ягоных, дзякуючы; а гэта быў самаранін.
І, адказуючы, сказаў Ісус: «Ці не дзесяцёх ачышчаны? ідзе ж дзевяцёх?
І адказваючы Езус сказаў: Ці-ж ня дзесяць ачышчаных, а дзе ёсьць дзевяць?
Не знайшліся, каб зьвярнуцца даць хвалу Богу, адно гэты чужаземец».
Не знайшоўся, хто-б вярнуўся і аддаў хвалу Богу, апроч гэтага чужынца.
І сказаў яму: «Устань а йдзі; вера твая ўздаравіла цябе».
І сказаў яму: Устань, ідзі, бо вера твая цябе аздаравіла.
І быўшы папытаны фарысэямі, калі прыйдзе гаспадарства Божае, адказаў ім і кажа: «Ня прыйдзе гаспадарства Божае цямка;
Спытаны-ж фарызэямі, калі прыйдзе каралеўства Божае, адказваючы ім, сказаў: Ня прыходзіць каралеўства Божае з відавочнасьцяй,
Ані скажуць: "Гля тут" альбо: "Гля там", бо, вось, гаспадарства Божае ўнутры вас».
і ня скажуць: «вось тут», або «вось там». Бо вось каралеўства Божае паміж вас ёсьць.
І сказаў вучанікам: «Прыйдуць дні, калі будзеце жадаць бачыць аднаго дня Сына Людзкога, і не абачыце.
І сказаў да сваіх вучняў: Прыйдуць дні, калі будзеце жадаць відзець адзін дзень Сына чалавечага, і ня ўвідзіце.
І скажуць вам: «Гля, тут» альбо: «Гля, там», не хадзіце ані йдзіце за імі;
І будуць вам казаць: «Вось тут» і «вось там». Ня ідзеце і не прыставайце да іх.
Бо, як маланка мільганець з пад неба і зіхаціць да другога канца неба, так будзе Сын Людзкі таго дня.
Бо як маланка, бліснуўшы з-пад неба, асьвячае тое, што пад небам ёсьць, так будзе Сын чалавечы ў дзень свой.
Але перш мае цярпець шмат і быць адхіненым родам гэтым.
Але перш тэба яму многа цярпець і быць узгарджаным ад гэтага роду.
«І як было за дзён Ноя, так будзе й за дзён Сына Людзкога:
А як сталася ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына чалавечага:
Елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж, аж да тога дня, што Ной увыйшоў у караб, і прышла патопа, і загубіла ўсіх.
елі і пілі, жанкі бралі і замуж выдавалі аж да дня, калі Ной увайшоў у карабель; і прыйшоў патоп і загубіў усіх.
І таксама, як было за дзён Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
Таксама як сталася ў дні Лота: елі і пілі, куплялі і прадавалі, садзілі і будаваліся;
Але дня таго, каторага вышаў Лот із Садомы, лінуў зь неба дождж агняны а серкавы й загубіў усіх.
а ў день, у каторы Лот выйшаў з Садому, лінуў з неба агонь і серка і выгубіў усіх.
«Подле гэтага будзе таго дня, калі Сын Людзкі аб’явіцца.
Паводле гэтага будзе ў дзень, у каторы аб’явіцца Сын чалавечы.
Таго дня, хто будзе на страее, а рэчы ягоныя ў доме, ня зыходзь узяць іх; і хто ў полю, таксама не зварачайся назад па засталыя рэчы.
У тую часіну хто будзе на даху, а рэчы яго ў доме, няхай ня зыходзіць узяць іх; а хто на полі, няхай таксама не варочаецца назад.
Памятуйце жонку Лотаву.
Помніце аб жонцы Лота.
Хто будзе глядзець жыцьцё свае захаваць, загубе яго; а хто загубе яго, захавае яго.
Хто-б стараўся захаваць жыцьцё сваё, загубіць яго; а хто-б загубіў яго, ажывіць яго.
«І кажу вам: тае ночы будзе двух у вадным ложку; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены.
Кажу вам, у тую ноч будзе двох на аднэ пасьцелі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены;
Дзьве будуць малоць разам; адна будзе ўзята, а другая пакінена.
дзьве будуць мелючы разам: адна будзе ўзята, а другая пакінена; двух на полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены.
Двух будзе на полю; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены».
Адказваючы сказалі яму: Дзе, Пане?
І, адказуючы, сказалі яму: «Ідзе, Спадару?» Ён жа сказаў ім: «Ідзе цела, там арлы зьбяруцца».
Ён сказаў ім: Дзе-колечы будзе цела, там зьбяруцца і арлы.