Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СЫНЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «Сыны» сустракаецца 53 разы у 49 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЫНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Сыны людзей: дакуль слава мая зьняважацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаці? (Зэля)

Па слыху толькі аба мне яны слухаюцца мяне; сыны чужакоў падлыгіваюць мне.

Сыны чужацкія ныюць і дрыжаць у замках сваіх.

Псальм Давідавы. (Пасьля сканчэньня сьвята Кучак.) Аддайце Госпаду, вы, сыны Божыя, аддайце Госпаду хвалу і чэсьць!

Як дорага, Божа, ласкавасьць Твая! Сыны чалавечыя супачынак маюць у цяню Тваіх крыльляў;

Заміж айцоў Тваіх будуць сыны Твае; іх князямі па ўсенькай паставіш зямлі.

Усе вы сыны чалавечыя — і багачы, і ўбогія.

Але: сыны чалавечыя — подмух, людзі — мана; калі пакладзеш на вагу, яны разам лягчэй за подмух!

Сыны Яхрэмавы, уваружаныя лукамі, у дзень бітвы назад павярнулі.

Хоць і сказаў Я: вы — багі, ўсе вы сыны Найвышэйшага, —

Калі сыны яго кінуць закон Мой і ня будуць хадзіць водле запаведзяў Маіх,

Ты йзноў вяртаеш у пыл чалавека ды кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!

Сыны рабоў Тваіх будуць жыці, і насеньне іх будзе ўсьцяж прад Табою.

Вы, Аўраамава семя, рабы Яго, сыны Якубавы, выбранцы Яго!

Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак — сыны маладыя.

Жонка твая ў хаце тваёй будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны тваі, як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

І калі будуць сыны Тваі пілнавацца Майго запавету ды аб’яваў Маіх, што буду іх навучаць, дык і іх сыны будуць навекі сядзець на пасадзе тваім.

Хай сыны нашы будуць, як саджанцы, узрашчоныя ў іх маладосьці; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя ў палацы, што штучна высечаны.

Весяліся, Ізраілю, ў Тварцу тваім; радуйцеся, сыны Сыону, у Цару вашым!

а сыны царства будуць укінены ў це́мру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.

І сказаў ім Ісус: ці-ж могуць сумаваць сыны́ вясе́льнага дому, пакуль з імі жаніх? Але настануць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць.

І, калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю нячыстых духаў, то чы́ею сілаю сыны вашыя выганяюць? Вось чаму яны будуць вам судзьдзямі.

Поле ёсьць сьве́т, добрае насе́ньне — гэта сыны царства, а ку́каль — сыны́ благога;

Пётр кажа Яму: з чужых. Ісус сказаў яму: значыць, сыны вольныя;

Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны маі се́лі ў Цябе́ адзін з правага боку, а другí з ле́вага ў царстве Тваім.

А як вам здае́цца? У аднаго чалавека былі два сыны; і ён, падыйшоўшы да пе́ршага, сказаў: сын, пайдзі сяньня рабіць у вінаградніку маім.

Гэткім чынам вы самыя проці сябе́ сьве́дчыце, што вы — сыны тых, якія забівалі прарокаў.

Тады збылося ска́занае праз прарока Ерамію, які кажа: і ўзялі трыццаць срыбнякоў, цану Ацэненага, што ацанілі сыны́ Ізраіля,

І сказаў ім Ісус: ці могуць пасьцíць сыны вясе́льля, калі з імі жаніх? Пакуль маюць сярод сябе́ жаніха́, ня могуць пасьцíць.

і Якава Завядзе́явага і Іоана, брата Якава, ім даў іме́ньні Боанэрге́с, што значыць — сыны громавы,

Тады падыйшлí да Яго Якаў і Іоан, сыны́ Завядзе́явы, ды сказалі: Вучыцель! мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім.

і калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю чартоў, то сыны вашыя кім выганяюць іх? Затым яны будуць судзьдзямі вам.

Яшчэ сказаў: у аднаго чалаве́ка былі два сыны;

І пахваліў гаспадар эканома няве́рнага, што дага́дліва ўчыніў; бо сыны ве́ку гэтага дага́длівей за сыноў сьвятла́ ў родзе сваім.

і паме́рці ўжо ня могуць, бо яны роўны ангелам і сыны Бога, раз былі сынамі ўваскрасе́ньня.

былі разам Сымон Пётр і Хама́, званы Блізьнюк, і Натанаіл з Каны Галіле́йскай, і сыны Завядзе́явы, і двое другіх з вучняў Яго.

І будзе ў апошнія дні, кажа Бог: выльлю Духа Майго на кожнае цела; і будуць прарочыць сыны вашыя й дачкі вашыя; і дзяцюкі вашыя будуць бачыць зьявы, і старшым вашым сны сьніцца будуць;

Вы — сыны Прарокаў і тае́ запаведзі, што даў Бог бацьком нашым, кажучы да Аўраама: І ў насе́ньні тваім багаслаўлёны будуць усе́ народы зямлі.

Мужы браты, сыны роду Аўраамавага і тыя, што Бога баяцца сярод вас! Вам паслана слова спасе́ньня гэтага.

вочы маюць поўныя юрнасьці й нясупыннага грэху; яны душы няцьвёрдыя прывабліваюць; яны маюць сэрцы, прывучаныя да нажывы: гэта сыны праклёну.

Бо ўсе́, Духам Божым ве́дзеныя, ёсьць Сыны Божыя;

Калі-ж служэньне сьме́рці ў літарах, выкаванае на камнях, было ў слове, ажно сыны Ізраілявы не маглі глядзе́ць на аблічча Майсе́явае праз славу аблічча яго, якая мінае,

Але ня так, як Майсе́й, які пакрываў аблічча свае́, каб сыны Ізраілявы не пазіралі на канец таго, што мінае.

Ве́дайце-ж, што, хто ад ве́ры, гэтыя есьць сыны Аўраамавы.

бо ўсе́ вы — сыны Божыя праз ве́ру ў Хрыста Ісуса.

А як вы — сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, які галосе: Авва, Ойча!

усе́ вы — сыны сьвятла́ і сыны дня: мы — ня (сыны) ночы, ані це́мры.

Мы-ж, сыны дня, будзьма цьвярозымі, апрануўшыся збро́яй ве́ры і любві і (узьдзе́ўшы) шалом надзе́і збаўле́ньня,

Калі-ж астаецёся бяз кары, супольнікамі якое сталіся ўсе́, дык вы байструкі, а не сыны́.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← СЫНУ