Адкрыцьцё 7 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
І пасьля гэтага бачыў я чатырох анёлаў, якія стаялі на чатырох кутах зямлі і трымалі чатыры вятры зямлі, каб ня веяў вецер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
Пасьля гэтага бачыў я чатырох анёлаў, стаячых на чатырох вуглах зямлі. Яны трымалі чатыры ветры зямлі, каб вецер не дзьмуў на зямлю, ні на мора, ні на якое-небудзь дрэва.
І бачыў я іншага анёла, што ўзыходзіў з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. І ўсклікнуў ён гучным голасам да чатырох анёлаў, якім дадзена шкодзіць зямлі і мору, кажучы:
Потым угледзіў я іншага анёла, які падымаўся з усходу і нёс пячаць Бога Жывога і гаманіў гучным голасам чатыром анёлам, каторым даручана было шкодзіць зямлі і мору,
не рабеце шкоды ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль не накладзём пячаткі на ілбы рабам Бога нашага.
кажучы: ня шкодзьце зямлі і мору, ані дрэвам, пакуль ня выцісьнем пячаці слугам Бога нашага на чолах іхніх.
І я чуў лік запячатаных: запячатаных было сто сорак чатыры тысячы з усіх каленаў сыноў Ізраілевых.
І пачуў я лік тых, якія трымалі знак пячаці: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячацьцю з усіх пакаленьняў сыноў Ізраеля:
З калена Юды запячатана дванаццаць тысяч; з калена Рувімавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Гадавага запячатана дванаццаць тысяч;
З пакаленьня Юды дванаццаць тысяч пазначаных. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Рубена. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Гада.
з калена Асіравага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Нефалімавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Манасіінага запячатана дванаццаць тысяч;
Дванаццаць тысяч з пакаленьня Асэра. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Нафталі. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Манасіна.
з калена Сымонавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Левія запячатана дванаццаць тысяч; з калена Ісахаравага запячатана дванаццаць тысяч;
Дванаццаць тысяч з пакаленьня Сымона. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Леві. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Іссахар.
з калена Завулонавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Язэпавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Веньямінавага запячатана дванаццаць тысяч.
Дванаццаць тысяч з пакаленьня Завулона. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Язэпа. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Бен'яміна.
Пасьля гэтага зірнуў я, і вось, вялікае мноства людзей, якога ніхто ня мог палічыць, з усіх плямёнаў і каленаў, і народаў і родаў стаяла перад тронам і перад Ягнём у белым адзеньні і з пальмавымі галінкамі ў руках сваіх.
Пасьля ўбачыў я вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто ня змог, з усіх народаў і пакаленьняў, народнасьцяў і моваў. Стаялі яны перад тронам і перад Ягнём, адзетыя ў белыя вопраткі, і пальмы трымалі ў руках сваіх.
І ўсклікалі гучным голасам, кажучы: збавеньне Богу нашаму, Які сядзіць на троне, і Ягняці!
І гаманілі яны моцным голасам, кажучы: "Збаўленьне ад Бога нашага, які сядзіць на троне і ад Ягняці!"
І ўсе анёлы стаялі вакол трона і старцаў і чатырох жывых істотаў, і ўпалі ніцма перад тронам, і пакланіліся Богу,
Усе анёлы стаялі вакруг трона і старцаў, і чатырох жывёлін. І ўпалі перад тронам на твар свой і аддалі пашану Богу,
кажучы: амін! дабраславеньне і слава, і мудрасьць і падзяка, і гонар і сіла і моц Богу нашаму на векі вечныя! Амін.
кажучы: "Аман. Хвала і слава, і мудрасьць, і падзяка, пашана і сіла, і моц Богу нашаму на векі вечныя. Аман."
І, пачаўшы прамову, адзін старац спытаўся ў мяне: гэтыя апранутыя ў белую адзежу, хто, і адкуль прыйшлі?
А адзін са старцаў запытаўся ў мяне: "Хто гэтыя, апранутыя ў бель, і скуль яны прыйшлі?"
Я сказаў яму: ты ведаеш, уладару. І ён сказаў мне: гэта тыя, якія прыйшлі ад вялікае скрухі; яны абмылі вопратку сваю і адбялілі вопратку сваю Крывёю Ягняці.
А я сказаў Яму: "Госпадзе мой, Ты гэта ведаеш". А Ён сказаў мне: "Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага гора. Абмывалі свае вопраткі і выбелілі іх у крыві Ягняці".
За гэта яны цяпер перад тронам Бога і служаць Яму дзень і ноч у храме Ягоным, і Той, Хто сядзіць на троне, будзе жыць у іх.
Таму стаяць перад тронам Божым і служаць Яму днём і ноччу ў Ягонай сьвятыні. А той, што сядзіць на троне ўселіцца ў іх.
Яны ня будуць ужо ні голаду ні смагі цярпець, і ня будзе паліць іх сонца, і ніякая сьпёка;
Ні смагі, ні голаду ня будуць цярпець больш, не будзе пячы іх болей сонца і ніякая сьпякота.
бо Ягня, Якое пасярод трона, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх на жывыя крыніцы водаў, і вытра Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх!
Бо Ягнёнак, які знаходзіцца пасярод трона, пасьвіць іх будзе і вадзіць іх будзе да крыніцы вады жыцьця, і абатрэ Бог апошнюю сьлязу з іх вачэй.