Выслоўяў Саламонавых 28 разьдзел
Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012
Нягодныя ўцякаюць, як ніхто не жанецца; але справядлівыя бясьпечныя, як левянё.
Бяжыць бязбожнік, хаця ніхто не гоніца за ім, а справядлівы — як леў адважны.
За выступ зямлі ё шмат князёў у ёй, але пераз чалавека розуму, веды яна даўгавечная.
З-за грахоў на зямлі — многа кіраўнікоў яе, а пры разумным і мудрым чалавеку справядлівы лад працягнецца.
Бедная людзіна, што ўціскае галечаў — лівун, што зносе і не даець еміны.
Чалавек бедны і які ганіць бедных падобны да дажджу праліўнога, у якім рыхтуецца голад.
Пакідаючыя права хваляць нягодных, але тыя, што дзяржаць права, сьперачаюцца зь імі.
Хто пакідае запавет — хваліць бязбожніка; а хто беражэ — падбухторваюць [бязбожніка] супраць яго.
Благія людзі ня цямяць суду, але тыя, што шукаюць СПАДАРА, цямяць усе.
Ліхія людзі не разумеюць законнасці; а хто імкнецца да Госпада, — разумее ўсё.
Валей бедны, што ходзе ў сваёй беззаганнасьці, чымся тый, што ходзе крывымі дарогамі, дарма што ён багаты.
Лепш бедны, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым крывадушны на дарогах сваіх, хоць і багаты.
Дзяржачы права — сын мудры, але прыяцель бязульных сарамаціць айца свайго.
Хто беражэ законнасць — той мудры сын; а хто падтрымлівае гуляк — асаромлівае бацьку свайго.
Хто павялічае маемасьць сваю квотамі і несправядлівым прыбыткам, тый зьбірае яго бачліваму да бедных.
Хто накоплівае багацце сваё пазыкамі і ліхвярствам, той збірае яго для шчодрага да бедных.
Хто адварачае вуха свае, каб ня чуць Права, нават малітва ягоная — агіда.
Хто адхіляе вуха сваё, каб не чуць закон, — малітва таго таксама будзе брыдотай.
Хто прычыняе, што пасьцівыя блудзяць на благой дарозе, сам уваліцца ў яму сваю, але беззаганным спадзець дабро.
Хто падманвае справядлівых на ліхой дарозе, сам упадзе ў пагібель.
Багатыр — мудрэц у ваччу сваім, але разумны галеча раскумякае яго.
Разумным здаецца сабе чалавек багаты, але разгневаны бядняк даследуе яго.
Як справядлівыя цешацца — вялікая слава; але як паўстаюць нягодныя, чалавек хаваецца.
У радасці справядлівых — вялікая слава, а калі ўзнімаюцца бязбожнікі — хаваецца чалавек.
Хто хавае выступы свае, ня будзе мець дасьпеху; але хто спавядаецца а пакідае, таму паспагадаюць.
Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.
Шчасьлівая людзіна заўсёды старожкая, але хто каляне сэрца свае, уваліцца ў ліха.
Шчасны чалавек, які заўсёды баіцца, а хто сэрца сваё зацвярджае — трапіць у бяду.
Равучы леў а мурмель-мядзьведзь — нягодны дзяржаўца над галечаю.
Леў, што рыкае, і галодны мядзведзь — гэта бязбожны кіраўнік над бедным народам.
Князь, катораму не стаець розуму, таксама вялікі ўцісканьнік. Хто ненавідзе прагавітасьць, падоўжа дні свае.
Кіраўнік, што пазбаўлены разважлівасці, прыгнятае многіх; а хто ненавідзіць хцівасць — дні таго стануць доўгімі.
Чалавек, ацяжараны крывёй душы, аж да ямы будзе бегчы; няхай ніхто яго не дзяржыць.
Чалавека, што заліты крывёй чыйгосьці жыцця, калі ён будзе бегаць да самай магілы, ніхто не падтрымае.
Хто ходзе пасьціва — спасёны будзе, але крутадушных дарогаў паваліцца на аднэй зь іх.
Хто ходзіць прама — будзе збаўлены; хто ходзіць нясталымі шляхамі — той раптам загіне.
Хто робе зямлю сваю, насыціцца хлебам; але хто жанецца за пустым, насыціцца беднасьцяй.
Хто зямлю сваю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто шукае адпачынку — напоўніцца галечай.
Шмат дабраславенстваў на людзіну верную; але хто сьпяшаецца забагацець, ня будзе нявінны.
Чалавека сумленнага будуць шмат хваліць, а хто жадае хутка ўзбагаціцца — не будзе бязгрэшны.
Зважаць на асобы, ня добра, ба за лусту хлеба муж выступае.
Хто распазнае аблічча ў судзе — не чыніць дабро, і чалавек за лусту хлеба крывіць душою.
Хто сьпяшаецца забагацець, мае благое вока й ня ведае, што нястача стрэне яго.
Спяшаецца ўзбагаціцца зайздрослівы чалавек, не ведае ён, што беднасць спасцігне яго.
Хто ўпікае людзіне, знойдзе потым большую ласку, чымся тый, што падлыгуе языком сваім.
Хто абвінавачвае чалавека, потым знойдзе ласку, больш чым той, хто ліслівіць языком.
Хто глабае айца свайго альбо маці сваю й кажа: «Няма выступу», тый сябра нішчыцеля.
Хто крадзе што-небудзь у бацькі свайго або маці і кажа: «Гэта не грэх», той — саўдзельнік забойцы.
Хто гордага сэрца, тый узрушае ваду; але хто спадзяецца на СПАДАРА, насыціцца.
Хто павялічвае жаданні — распаляе сваркі, а хто ўскладае надзею на Госпада — пашырыцца.
Хто спадзяецца на сэрца свае, тый дурны; але хто мудра ходзе, будзе вывальнены.
Хто спадзяецца на сэрца сваё — той бязглузды, а хто ходзіць мудра — сам будзе збаўлены.
Хто даець бедным, ня будзе мець нястачы; але хто зачыняе вочы свае, будзе мець шмат праклёнаў.
Хто дае беднаму — не будзе ў галечы, а хто хавае вочы — напоўніцца праклёнамі.
Як нягодныя ўзвышаюцца, чалавек хаваецца; але як яны гінуць, справядлівыя множацца.
Калі бязбожнікі ўздымуцца — хаваюцца людзі; калі яны загінуць — памножацца справядлівыя.