Мацьвея 27 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

Як настала раніца, усі найвышшыя сьвятары а старцы люду мелі нараду празь Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць.
 
I калі надышла раніца, усе першасвятары і старэйшыны народу зрабілі нараду супроць Ісуса, каб пакараць Яго смерцю.

І, зьвязаўшы Яго, завялі й выдалі Пілату Понцкаму, намесьніку.
 
I, звязаўшы Яго, завялі і аддалі Яго Понцію Пілату, намесніку.

Тады Юда, што ізрадзіў Яго, абачыўшы, што Ён засуджаны, і каючыся, зьвярнуў трыццаць срэбнінікаў найвышшым сьвятаром а старцом,
 
Тады Юда, Яго прадаўца, убачыўшы, што Яго засудзілі, пакаяўся і вярнуў трыццаць срэбранікаў першасвятарам і старэйшынам,

Кажучы: «Ізграшыў я, ізрадзіўшы кроў нявінную». А яны сказалі яму: «Што нам да таго? ты абачыш».
 
Кажучы: саграшыў я, прадаўшы кроў нявінную. А яны сказалі: што нам да таго? глядзі сам.

І, кінуўшы срэбнікі ў доме Божым, ён вышаў і, адышоўшыся, засіліўся.
 
I, кінуўшы срэбранікі ў храме, ён адышоў; і, пайшоўшы, павесіўся.

Сьвятары ж, узяўшы срэбнікі, гукалі: «Нельга ўкінуць іх да скарбніцы царкоўнае, бо гэта цана крыві».
 
А першасвятары, узяўшы срэбранікі, сказалі: нельга іх класці ў скарбніцу, бо гэта плата за кроў.

Парадзіўшыся, купілі за іх поле ганчарова на пахоў чужан.
 
А, параіўшыся, купілі яны за іх поле ганчара для пахавання чужаземцаў.

Затым і завецца поле тое «Поле Крыві» дагэтуль.
 
Вось чаму і завецца тое поле Полем Крыві аж да сённяшняга дня.

Тады спаўнілася сказанае прарокам Ярэмам, што кажа: «І ўзялі трыццаць срэбнікаў, цану Ацанаванага, Каторага ацанавалі сынове Ізраеля,
 
Тады спраўдзілася сказанае праз прарока Іерамію, які кажа: «і ўзялі трыццаць срэбранікаў, плату Ацэненага, што ацанілі сыны Ізраілевы,

І далі іх за поле ганчарова, як Спадар прызначыў імне».
 
I далі іх за поле ганчара, як сказаў мне Госпад».

Ісус жа стаў перад намесьнікам. І папытаўся ў Яго намесьнік, кажучы: «Ці ты Кароль Юдэйскі?» Ісус сказаў яму: «Ты кажаш».
 
Ісус жа стаў перад намеснікам; і спытаўся ў Яго намеснік, кажучы: Ты Цар Іудзейскі? Ісус жа сказаў яму: ты кажаш.

І як вінавалі Яго найвышшыя сьвятары а старцы, Ён нічога не адказаваў.
 
I, калі першасвятары і старэйшына абвінавачвалі Яго, Ен нічога не адказваў.

Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьветчаньняў на Цябе?»
 
Тады кажа Яму Пілат: ці не чуеш, як шмат сведчаць супроць Цябе?

І не адказаваў яму на ні воднае слова, ажно намесьнік вельма дзіваваўся.
 
Ды Ен не адказваў ні на адно слова, так што намеснік надта здзівіўся.

На сьвята ж Пасхі намесьнік меў звычай выпушчаць народу аднаго вязьня, каторага хацелі.
 
Меў жа намеснік звычай на свята адпускаць народу аднаго вязня, якога б хацелі.

Быў тады ў іх ведамны астрожнік, званы Вараўва.
 
Быў жа тады вязень вядомы, што зваўся Варава.

Дык, як былі зьбершыся, сказаў ім Пілат: «Каго хочаце, каб я выпусьціў вам: Вараўву, ці Ісуса, званага Хрыстом?»
 
Таму, калі яны сабраліся, Пілат ім сказаў: каго хочаце, каб я вам адпусціў: Вараву ці Ісуса, што завецца Хрыстос?

Бо ведаў, што із завідасьці Яго выдалі.
 
Бо ведаў, што праз зайздрасць выдалі Яго.

Прымеж таго, як сядзеў ён на судовым седаве, жонка ягоная паслала яму сказаць: «Не рабі нічога Справядліваму гэнаму, бо я сядні ў сьне шмат цярпела за Яго».
 
Калі ж ён сядзеў на судзейскім памосце, паслала да яго жонка яго сказаць: нічога не рабі Таму Праведніку; бо я

Але найвышшыя сьвятары а старцы падвучылі груды прасіць Вараўвы, а Ісуса загубіць.
 

Тады намесьнік, адказуючы, сказаў ім: «Каго з двух хочаце, каб я выпусьціў вам?» Яны сказалі: «Вараўву».
 
Але першасвятары і старэйшыны падбілі народ, каб прасіць Вараву, а Ісуса загубіць.

Кажа ім Пілат: «Што ж я зраблю Ісусу, званаму Хрыстом?» Кажуць усі: «Хай будзе ўкрыжаваны!»
 
Намеснік жа сказаў ім у адказ: каго з двух хочаце, каб я адпусціў вам? Яны ж сказалі: Вараву.

Намесьнік сказаў: «Якое ж ліха зрабіў Ён?» Але яны яшчэ мацней крычэлі: «Хай будзе ўкрыжаваны!»
 
Пілат кажа ім: што ж мне рабіць з Ісусам, што завецца Хрыстос? Усе кажуць яму: укрыжаваць Яго!

Пілат, бачачы, што нічога не паможа, але паўстаець замятня, узяў вады і ўмыў рукі перад грудам, кажучы: «Ня вінен я ў крыві справядлівага гэтага; абачыце вы».
 
А намеснік сказаў: што ж благое зрабіў Ен? Ды яны пачалі яшчэ мацней крычаць і казаць: укрыжаваць Яго!

І, адказуючы, увесь люд сказаў: «Кроў Яго на нас а на дзеці нашы».
 
Пілат жа, убачыўшы, што нічога не дапамагае, а ўсчынаецца яшчэ большы неспакой, узяў вады і ўмыў рукі перад народам, кажучы: я не вінаваты ў крыві Гэтага Праведніка; глядзіце самі.

Тады выпусьціў ім Вараўву, а Ісуса, біўшы пугамі, выдаў на ўкрыжаваньне.
 
I ўвесь народ сказаў у адказ: Яго кроў на нас і на нашых дзецях.

Тады жаўнеры намесьнікавы, узяўшы Ісуса да месцкае рады, зьберлі на Яго цэлую вятку.
 
Тады ён адпусціў ім Вараву; а Ісуса пасля бічавання выдаў каб укрыжавалі.

І, разьдзеўшы Яго, надзелі на Яго шкарлатны ахілім;
 
Тады намеснікавы воіны, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго ўсю кагорту.

І, зьвіўшы карону зь церні, узлажылі Яму на галаву Ягоную, і далі Яму ў правую руку трысьціну; і, клякаючы перад Ім, насьміхаліся зь Яго, кажучы: «Здароў, Каролю Юдэйскі!»
 
I, раздзеўшы Яго, надзелі на Яго пурпуровы плашч,

І плівалі на Яго, і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галаве.
 
I, сплёўшы вянок з цярніны, паклалі Яму на галаву і далі мерны шост у правую руку; і, падаючы на калені перад Ім, насміхаліся з Яго, кажучы: радуйся, цар Іудзейскі!

І, як назьдзекаваліся зь Яго, зьнялі зь Яго шкарлатны ахілім, і адзелі ў вадзецьці Ягоныя, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.
 
I, апляваўшы Яго, забралі шост і білі па галаве Яго.

Выходзячы, яны стрэлі аднаго Кірынеяніна, імям Сымона; гэтага прысілілі несьці крыж Ягоны.
 
I калі наглуміліся з Яго, знялі з Яго пурпуровы плашч і адзелі Яго ў Яго адзенне і павялі на ўкрыжаванне.

І, прышоўшы на месца, званае Ґолґота, што знача «Чарэпнішча»,
 
Выходзячы ж, яны сустрэлі аднаго кірынеяніна, які зваўся Сіман; яго і прымусілі ўзяць крыж Яго.

Далі Яму піць віна, зьмешанага з жоўцяй; і, паспытаўшыся, не хацеў піць.
 
I, прыйшоўшы на месца, званае Галгофа, што значыць: Лобнае месца,

Тыя, што Яго ўкрыжавалі, дзялілі адзецьці Ягоныя, кідаючы на жэрабя;
 
далі Яму піць воцату, змяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, Ен не захацеў піць.

І, седзячы, сьцераглі Яго там.
 
А ўкрыжаваўшы Яго, яны падзялілі Яго адзенне, кідаючы жэрабя;

І, прыбілі над галавою Ягонай надпіс віны Ягонае: «Гэта Ісус, Кароль Юдэйскі».
 
I, пасеўшы, яны пільнавалі Яго там.

Тады ўкрыжавалі зь Ім двух разбойнікаў: аднаго справа, а другога зьлева.
 
I змясцілі над Яго галавою надпіс пра Яго віну: гэта — Ісус, Цар Іудзейскі.

Праходзячыя ж насьміхаліся зь Яго, ківаючы галавамі сваімі,
 
Тады ўкрыжавалі з Ім двух разбойнікаў: аднаго праваруч, а другога леваруч.

І кажучы: «Ты, што бураеш Дом Божы і за тры дні становіш яго! спасі Самога Сябе; калі Ты Сын Божы, дык іступі з крыжа».
 
А тыя, што міма праходзілі, зневажалі Яго, ківаючы галовамі

Падобна й найвышшыя сьвятары з кніжнікамі а старцамі, насьміхаючыся, гукалі:
 
I кажучы: Ты, што руйнуеш храм і за тры дні будуеш, уратуй Самога Сябе! калі ты Сын Божы, сыдзі з крыжа!

«Іншых спасаў, а Сябе Самога ня можа спасьці! калі кароль Ізраельскі Ён, хай цяпер іступе з крыжа, і ўверым у Яго;
 
Падобна ж і першасвятары з кніжнікамі і старэйшынамі, насміхаючыся, казалі:

Спадзяваўся на Бога: няхай цяпер выбаве Яго, калі Ён любы Яму. Бо Ён Сказаў: "Божы Я Сын’».
 
Іншых ратаваў, а Сябе Самога не можа ўратаваць! Калі Ен Цар Ізраіля, няхай цяпер сыдзе з крыжа, і мы паверым Яму.

Таксама й разбойнікі, укрыжаваныя зь Ім, вярнулі на Яго.
 
Спадзяваўся на Бога: няхай Ен цяпер выбавіць Яго, калі Ен Яму ўгодны. Бо казаў Ен: Я — Сын Божы.

Ад шостае ж гадзіны цемра стала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае.
 
Таксама і разбойнікі, укрыжаваныя разам з Ім, зневажалі Яго.

А каля дзявятае гадзіны загукаў Ісус голасам вялікім, кажучы: «Ілі, Ілі, лэма савахфані», што знача: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
 
Ад шостай жа гадзіны зрабілася цемра на ўсёй зямлі — аж да гадзіны дзевятай.

Некатрыя з тых, што стаялі, чуючы гэта, гукалі: «Ільлю гукае Ён».
 
А каля дзевятай гадзіны ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Элі, элі, лема савахфані? гэта значыць: Божа Мой, Божа Мой! нашто Ты Мяне пакінуў?

І якга пабег адзін ізь іх, узяў губку, змачыў яе воцтам і, насадзіўшы на трысьціну, даў Яму піць.
 
Некаторыя з тых, што стаялі там, чуючы гэтае, казалі: Ен кліча Ілію.

А засталыя казалі: «Пажджы, паглядзім, ці прыйдзе Ільля спасьці Яго».
 
I зараз жа адзін з іх пабег і ўзяў губку і, намачыўшы воцатам і насадзіўшы на мерны шост, даваў Яму піць.

Ісус жа, ізноў загукаўшы голасам вялікім, выпусьціў дух.
 
А другія казалі: пачакай, пабачым, ці прыйдзе Ілія ратаваць Яго.

І вось, запона ў Доме Божым разьдзерлася на дзьве часьці, з гары аж да далоўя; і зямля затрэслася; і скалы раськяпіліся;
 
Ісус жа зноў ускрыкнуў моцным голасам і аддаў дух.

І грабы рашчыніліся; і шмат якія целы заснулых сьвятых ускрэсьлі;
 
I вось заслона храма разадралася на дзве часткі згары на дол, і зямля затрэслася, і каменне расселася.

І, вышаўшы з грабоў па ўскрысеньню Ягоным, увыйшлі да сьвятога места, і зьявіліся шмат каму.
 
I расчыніліся грабніцы, і паўставала шмат цел памерлых святых.

Сотнік жа й тыя, што сьцераглі зь ім Ісуса, бачачы трасеньне зямлі і ўсе, што прылучылася, надта спалохаліся й казалі: «Запраўды Сын Божы быў Ён».
 
I, выйшаўшы з магіл пасля Яго ўваскрэсення, увайшлі ў святы горад і паказаліся шмат каму.

Там былі таксама й глядзелі зводдаль шмат якія жанкі, што йшлі за Ісусам із Ґалілеі, паслугуючы Яму;
 
А сотнік і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, убачыўшы землятрус і тое, што адбылося, моцна спалохаліся, кажучы: сапраўды Ен быў Сын Божы.

Памеж іх былі Марыя Магдалена а Марыя маці Якавава а Язэпава, і маці сыноў Зэведэевых.
 
Было ж там шмат жанчын, якія прыглядваліся здалёку, і ішлі ўслед за Ісусам з Галілеі і прыслугоўвалі Яму.

Як жа настаў вечар, прышоў багаты чалавек із Арымафеі, імям Язэп, што таксама вучыўся ў Ісуса.
 
Між імі была Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Іакава і Іосіі, і маці сыноў Зеведзеевых.

Ён, прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. Тады Пілат загадаў аддаць цела.
 
Калі ж настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арымафеі, які зваўся Іосіф і які таксама быў Ісусавым вучнем;

І, узяўшы цела, Язэп завярцеў яго ў чыстае палатно;
 
Гэты, прыйшоўшы да Пілата, прасіў Ісусава цела. Тады Пілат загадаў аддаць цела.

І палажыў яго ў новым сваім гробе, што высек ён у скале; і, прыкаціўшы вялікі камень да дзьвярэй гробу, адышоў.
 
I, узяўшы цела, Іосіф абкруціў яго чыстым палатном,

Была ж там Марыя Магдалена а другая Марыя, што сядзелі супроці гробу.
 
I паклаў яго ў сваёй новай грабніцы, якую высек у скале; і, прываліўшы вялікі камень да дзвярэй грабніцы, пайшоў адтуль.

Наступнога дня, што быў па дню прыгатовы, зьберліся найвышшыя сьвятары а фарысэі да Пілата,
 
А Марыя Магдаліна і другая Марыя сядзелі там насупроць магілы.

Кажучы: «Спадару! мы ўспомнелі, што ашуканец гэны, яшчэ будучы жывы, сказаў: ‘За тры дні ўскрэсну’.
 
На другі ж дзень пасля пятніцы сабраліся першасвятары і фарысеі да Пілата,

Затым раскажы абясьпечыць гроб да трэйцяга дня, каб вучанікі Ягоныя, прышоўшы ночы, ня ўкралі Яго й не сказалі народу: ’Ускрэс ізь мертвых’; і будзе апошняя ашука горшая за першую».
 
Кажучы: Пане! мы ўспомнілі, што той ашуканец яшчэ пры жыцці казаў: пасля трох дён уваскрэсну.

Сказаў ім Пілат: «Маеце варту; пайдзіце, абясьпечча, як знаеце».
 
Дык загадай ахоўваць магілу аж да трэцяга дня; каб не прыйшлі Яго вучні ўночы і не ўкралі Яго і не сказалі народу: «Ен уваскрос з мёртвых»; і будзе апошняе ашуканства горшае за першае.

Яны пайшлі, абясьпечылі гроб, прыклаўшы да каменя пячаць, і вартаю.
 
А Пілат сказаў ім: маеце варту; ідзіце, ахоўвайце, як ведаеце.