Мацьвея 13 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
І таго ж дня, вышаўшы з дому, Ісус сеў ля мора.
У той жа дзень выйшаўшы з дому, Ісус сеў каля мора;
І зьберліся да Яго чысьленыя груды, так што Ён увыйшоў у струг і сеў, а ўвесь груд стаяў на беразе.
I сабралася да Яго мноства народу, так што Ен увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе.
І гукаў ім шмат прыпавесьцьмі, кажучы: «Вось, вышаў сяўбіт сеяць;
I навучаў іх многаму ў прыпавесцях, кажучы: вось, выйшаў сейбіт сеяць;
І як ён сеяў, адныя палі край дарогі, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх;
I калі ён сеяў, адно ўпала край дарогі, і наляцелі птушкі і падзяўблі яго.
А другія палі на месцы камяністыя, ідзе ня шмат было зямлі, і неўзабаве абышлі, бо зямля была няглыбокая;
Другое ж упала на камяністы грунт, дзе няшмат было зямлі; і зараз жа паўзыходзіла, бо глеба была неглыбокая;
Як жа ўзышло сонца, зьвялі і, ня маючы карэньня, ссохлі;
А калі ўзышло сонца — выгарала і, таму што не мела карэння, засохла.
А іншыя палі ў церне, і вырасла церне, і заглушыла іх;
Іншае ж упала ў церні, і ўзняліся церні і заглушылі яго.
Але іншыя палі ў добрую зямлю й далі плод: адно сто разоў, другое шасьцьдзясят, іншае трыццаць.
Іншае ж упала на добрую зямлю і дало плён: адно ў сто разоў, а другое ў шэсцьдзесят, іншае ж у трыццаць.
Хто мае вушы, няхай слухае!»
Хто мае вушы, няхай чуе!
І, прыступіўшы, вучанікі сказалі Яму: «Чаму гукаеш ім прыпавесьцьмі?».
I, падышоўшы, вучні сказалі Яму: навошта прыпавесцямі кажаш Ты ім?
Ён, адказуючы, сказаў: «Бо вам дана ведаць тайны гаспадарства нябёснага, але ім ня было дана;
Ен жа сказаў ім у адказ: таму што вам дадзена ўведаць таямніцы Нябеснага Царства, а тым не дадзена.
Бо хто мае, таму дасца, і ў яго будзе збытак; а хто ня мае, у таго будзе нават аднята й тое, што мае.
Бо хто мае, таму будзе дадзена і прыспараць будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае.
Затым кажу ім прыпавесьцьмі, што яны, гледзячы, ня бачаць, і, слухаючы, ня чуюць ані разумеюць.
Дзеля таго прыпавесцямі ім кажу, бо яны гледзячы не бачаць і слухаючы не чуюць і не разумеюць.
І споўніцца на іх прароцтва Ісаі, што кажа: "Прыслухаючыся, будзеце слухаць, і не зразумееце; і прыглядаючыся, глядзець будзеце, і не зацеміце;
I спраўджваецца на іх прароцтва Ісаі, якоекажа: «слыхам слухаць будзеце, а не зразумееце; зрокам глядзець будзеце, а не ўбачыце;
Бо абрасло тукам сэрца люду гэтага, і вушамі яны ледзь чуюць, і вочы свае яны зачынілі, каб не абачыць ачыма, і вушамі не пачуць, і сэрцам не зразумець, і не навярнуцца, каб Я не ўздаравіў іх’.
Бо атлусцела сэрца гэтых людзей, і вушамі туга чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не бачыць вачыма, і вушамі не чуць, і сэрцам не зразумець, і не павярнуцца, каб Я вылечыў іх».
Вашы ж вочы шчасьлівыя, бо бачаць, і вушы вашы, бо чуюць;
Вашы ж шчаслівыя вочы, што бачаць, і вушы вашы, што чуюць.
Бо запраўды кажу вам, што шмат прарокаў а справядлівых жадала бачыць тое, што вы аглядаеце, і не абачылі, і чуць тое, што вы чуеце, і не пачулі.
Папраўдзе кажу вам: шмат якія прарокі і праведнікі хацелі бачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і чуць тое, што вы чуеце, і не пачулі
«Вы ж услухайцеся ў прыпавесьць празь сяўбіта.
Дык услухайцеся вы ў прыпавесць пра сейбіта.
Да кажнага, хто чуе слова праз гаспадарства і не разумее, прыходзе злы й хапае пасеянае ў сэрцу ягоным: гэта пасеянае край дарогі.
Да кожнага, хто чуе слова пра Царства і не разумее, прыходзіць ліхі і крадзе пасеянае ў яго сэрцы: гэта пасеянае край дарогі.
А пасеянае на скалістых месцах — гэта тый, хто чуе слова і неўзабаве з радасьцяй прыймае яго;
А пасеянае на камяністым грунце — гэта той, што чуе слова і тут жа з уцехаю прымае яго.
Але ня мае караня ў сабе і часны, а як настаець уціск альбо перасьледаваньне за слова, неўзабаве спатыкаецца.
Ды не мае карэння ў сабе — і нясталы; калі ж настае ўціск і ганенне за слова, тут жа спакушаецца.
А пасеянае ў церню — гэта, хто чуе слова, але клопат гэтага веку й спадман багацьця глуша слова, і яно робіцца бясплодным.
А пасеянае ў церні — гэта той, хто чуе слова, але турботы гэтага веку і падман багаццяў душаць слова — і яно астаецца без плоду.
Пасеянае ж у добрую зямлю — гэта, хто чуе слова й разумее, гэты родзе плод і даець: хто сто, хто шасьцьдзясят, хто трыццаць».
А пасеянае ў добрую зямлю — гэта той, хто чуе слова і разумее; ён і прыносіць плод; і дае адзін — у сто разоў, а другі — у шэсцьдзесят, а іншы — у трыццаць.
Другую прыпавесьць прывёў Ён ім, кажучы: «Падобнае гаспадарства нябёснае да чалавека, што пасеяў добрую сяўбу на полю сваім;
Іншую прыпавесць падаў Ен ім, кажучы: падобнае Нябеснае Царства да чалавека, што пасеяў добрае насенне на полі сваім;
Але, як людзі спалі, прышоў непрыяцель ягоны, і насеяў кукелю памеж пшонкі, і адышоў.
Калі ж людзі спалі, прыйшоў яго вораг і пасеяў куколь між пшаніцы і пайшоў.
Як жа збожжа абышло й наліло й дало плод, тады выявіўся й кукель.
А калі ўзышла зеляніна і дала плён, тады і паказаўся куколь.
І, прышоўшы, чаляднікі гаспадаровы сказалі яму: "Спадару, ці ня добрую сяўбу пасеяў ты на полю сваім? скуль жа ў ім кукель?’
I, прыйшоўшы, гаспадаровы рабы сказалі яму: гаспадар, ці не добрае насенне пасеяў ты на сваім полі? Адкуль жа куколь?
Ён сказаў ім: "Непрыяцель зрабіў гэта’. Чаляднікі ж яму кажуць: "Ці хочаш, каб мы пайшлі й выпалалі?’
Ён жа сказаў ім: варожы чалавек гэта зрабіў. А рабы сказалі яму: дык хочаш, мы пойдзем, выберам яго?
Але ён кажа: "Не, каб, вырываючы кукель, вы ня вырвалі зь ім разам і пшонкі.
А ён ім кажа: не, каб часам, выбіраючы куколь, вы разам з ім не вырвалі з коранем пшаніцы.
Пакіньце расьці абое да жніва, і ў жніво я скажу жнеям: вырвіце ўперад кукель і зьвяжыце ў вязанкі, каб спаліць іх; а пшонку зьбярэце на ток мой’».
Пакіньце расці разам і тое, і другое да жніва; а ў жніво я скажу жняцам: збярыце спярша куколь і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць іх; пшаніцу ж збярыце ў маё гумно.
Іншую прыпавесьць сказаў Ён ім: «Падобнае гаспадарства нябёснае да зярняці гарчычнага, каторае чалавек узяў пасеяў на полю сваім.
Іншую прыпавесць падаў Ен ім, кажучы: падобнае Нябеснае Царства да гарчычнага зярняці, якое чалавек узяў і пасеяў на сваім полі;
Яно запраўды найменшае за ўсю сяўбу, але, як вырасьце, яно найбольшае сярод зельля і стаецца дзервам, так што птушкі нябёсныя прылятаюць і віюць гнезды ў гольлю яго».
Хоць яно меншае за ўсялякае насенне; але, калі вырастае, яно болыпае за агародніну і робіцца дрэвам, так што птушкі нябесныя прылятаюць і ўюць гнёзды ў голлі яго.
Іншую прыпавесьць сказаў Ён ім: «Падобнае гаспадарства нябеснае да рашчыны, каторую, узяўшы, жонка замясіла ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе».
Іншую прыпавесць сказаў Ен ім: падобнае Нябеснае Царства да рошчыны, якую жанчына, узяўшы, паклала ў тры меры мукі, аж пакуль не ўкісла ўсё.
Усе гэта Ісус гукаў грудом прыпавесьцямі, а без прыпавесьці ня гукаў ім;
Гэта ўсё сказаў Ісус у прыпавесцях народу, і без прыпавесці не казаў ім
Каб спаўнілася сказанае прарокам, што кажа: «Адчыню прыпавесьцьмі вусны Свае; вымаўлю схаванае ад закладзінаў сьвету».
Каб спраўдзілася сказанае праз прарока, які кажа: «раскрыю ў прыпавесцях вусны Мае; раскажу таямніцы ад стварэння свету».
Тады, адаслаўшы груды, Ісус, увыйшоў у дом. І прыступілі да Яго вучанікі Ягоныя, кажучы: «Зьясьні нам прыпавесьць праз палявы кукель».
Тады, пакінуўшы народ, Ісус увайшоў у дом; і падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: растлумач нам прыпавесць пра куколь у полі.
Ён жа, адказуючы, сказаў: «Сяўбіт добрае сяўбы ё Сын Людзкі;
Ен жа сказаў ім у адказ: той, хто сее добрае насенне, — Сын Чалавечы;
Поле ё сьвет; добрая сяўба, гэта — сынове гаспадарства, а кукель — сынове злога;
А поле — свет; добрае насенне — гэта сыны Царства, а куколь — сыны ліхога;
Непрыяцель, што пасеяў яго, ё д’ябал; жніво ё канчатак веку, а жнеі — ангілы.
А вораг, што пасеяў яго, — д’ябал, а жніво — сканчэнне веку; а жняцы — анёлы.
Затым, як вырываюць кукель і паляць цяплом, так будзе пры канчатку гэтага веку:
Гэтак, як збіраюць куколь і спальваюць агнём, так будзе пры сканчэнні веку.
Пашлець Сын Людзкі ангілаў Сваіх, і зьбяруць із гаспадарства Ягонага ўсі спадманы і робячых бяспраўе,
Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, збяруць з Царства Яго ўсе спакусы і тых, што чыняць беззаконне,
І ўкінуць іх у печ агняную; там будзе плач а скрыгот зубамі.
I ўкінуць іх у вогненную печ; там будзе плач і скрыгат зубоў.
Тады справядлівыя будуць зьзяць, як сонца, у гаспадарстве Айца свайго. Хто мае вушы, няхай слухае!
Тады праведнікі будуць ззяць, як сонца ў Царстве іх Бацькі. Хто мае вушы, няхай чуе!
«Падобнае гаспадарства нябёснае да скарбу, схаванага на полю. каторы, знайшоўшы, людзіна тое, і з радасьці зь яго йдзець і прадаець усе, што мае, і купляе поле тое.
Зноў жа падобнае Нябеснае Царства да закапанага ў полі скарбу, які знайшоў чалавек і ўтаіў, і ад сваёй радасці ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.
«Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да купца, што шукае харошых пэрлаў,
Зноў жа падобнае Нябеснае Царства да купца, які шукае добрых перлаў;
Каторы, знайшоўшы адну дарагую пэрлу, адыйшоўшы, прадаў усе, што меў, і купіў яе.
Знайшоўшы адзін шматкаштоўны перл, ён пайшоў і прадаў усё, што меў, і купіў яго.
«Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да неваду, закіненага ў мора, што захапляе ўсячыну,
Зноў жа падобнае Нябеснае Царства да невада, закінутага ў мора, які сабраў рыбу ўсялякага роду;
Каторы, як напаўніўся, выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрую зьберлі ў судзьдзе, а благую выкінулі вон.
Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрую ў судзіны, а благую выкінулі вон.
Гэтак будзе пры канчатку веку: пойдуць ангілы, і вылучаць благіх з пасярод справядлівых,
Гэтак будзе пры сканчэнні веку: выйдуць анёлы і аддзеляць ліхіх ад праведнікаў,
І ўкінуць іх у печ агняную: там будзе плач а скрыгот зубамі».
I кінуць іх у вогненную печ, там будзе плач і скрыгат зубоў.
І папытаўся ў іх Ісус: «Ці зразумелі вы ўсе гэта?» Яны адказалі Яму: «Але, Спадару!»
Ці вы зразумелі ўсё гэта? Яны кажуць Яму: так!
Ён жа сказаў ім: «Затым кажны кніжнік, навучаны гаспадарства нябёснага, падобны да дамовага гаспадара, што выносе із скарбніцы свае новае й старое».
Ен жа сказаў ім: таму кожны кніжнік, што навучаны Нябеснаму Царству, падобны да гаспадара, які выносіць са свае скарбніцы новае і старое.
І сталася, як скончыў Ісус прыпавесьці гэтыя, Ён пайшоў стуль.
I было: калі скончыў Ісус гэтыя прынавесці, Ен пайшоў адтуль;
І, прыйшоўшы да краіны Свае, вучыў іх у бажніцы іхнай, так што зумяваліся яны й казалі: «Скуль у Яго мудрасьць гэтая й магучыя ўчынкі?
I, прыйшоўшы ў Сваю бацькаўшчыну, вучыў іх у сінагозе іх, так што яны дзівіліся і казалі: адкуль у Яго гэтая мудрасць і сілы?
Ці ня Ён сын цесьлі? Ці ня Маці Ягоная завецца Марыя, і браты Ягоныя Якаў, Язэп, Сымон а Юда?
Ці не цеслеў Ен сын? Ці не маці Яго называецца Марыя, і браты Яго Іакаў, Іасій, Сіман і Юда?
І сёстры Ягоныя ці ня ўсі з намі? У Яго ж скуль усе гэта?».
I ці сёстры Яго не ўсе з намі? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта?
І мелі спаткненьні з прычыны Яго. Ісус жа сказаў ім: «Няма прарокі бязь сьці, хіба адно ў краю сваім а ў доме сваім».
I засумняваліся ў Ім. Ісус жа сказаў ім: няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім.
І ня зьдзеяў там шмат магучых учынкаў з прычыны няверы іхнае.
I не зрабіў там многіх цудаў праз нявер’е іх.