Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!
Пачуй гучны крык мой, Цару мой і Божа мой, бо да Цябе малюся.
Спазаранку пачуй, Госпадзе, голас мой; удосьвіткі стану перад Табою і буду спадзявацца.
Да Цябе я гукаю, бо Ты, Божа, выслухаеш мяне; прыхілі да мяне вуха Тваё, пачуй словы мае!
Пачуй, Госпадзе! Голасна я гукаю. Зьлітуйся-ж нада мною й адгукніся!
Пачуй Ты маленьне маё галоснае, калі крычу да Цябе, калі рукі свае да сьвятыні Тваёй узьнімаю.
Пачуй, Госпадзе, зьлітуйся нада мной! Госпадзе, будзь мне ўспамогай!
Пачуй малітву маю, Госпадзе! І зважай на крык мой! Не маўчы на сьлёзы мае! Бо госьць я ў Цябе і праходжы, як і ўсе айцы мае.
Пачуй, дочка, і глянь ды прыхіль тваё вуха, і забудзь ты народ твой і дом бацькі твайго.
Пачуй, о Божа, малітву маю, зваж на словы вуснаў маіх.
Пачуй, о Божа, малітву маю і не хавайся ад маленьня майго!
Пачуй, о Божа, малітву маю і зваж на маленьне маё!
Пачуй, о Божа, мой голас у модлах маіх! Ад страху ворага жыцьцё Ты маё захавай!
Я-ж да Цябе малюся, о Госпадзе, у час спрыяньня Твайго: о Божа, праз веліч ласкі Тваёй пачуй Ты мяне і спасі мяне!
Пачуй мяне, Госпадзе, бо вялікая ласка Твая! Праз веліч Твайго міласэрдзя зірні на мяне.
Пастыру Ізраіля! Пачуй! Ты, што, як авечак, водзіш Язэпа, што над Хэрубінамі сядаеш, зьяві Сябе!
Госпадзе, Божа сілаў! Пачуй малітву маю, выслухай яе, Божа ЯкубавыІ
Малітва Давідава. Прыхілі, Госпадзе, вуха Тваё ды пачуй Ты мяне, бо я бедны й убогі.
Пачуй, о Госпадзе, малітву маю і выслухай маленьне маё галоснае!
Госпадзе, пачуй малітву маю, і плач мой дойдзе да Цябе!
З усяго сэрца гукаю я, пачуй мяне, Госпадзе! Бо ўставы Тваі я заховываю.
Пачуй мой голас з ласкі Тваяе; ажыві мяне, Госпадзе, водле ўставаў Тваіх.
Пачуй мой голас, о Госпадзе! Няхай вушы Твае ўчуюць голас маленьня майго!
Сказаў я да Госпада: Ты — мой Бог! Пачуй, Госпадзе, голас маленьня майго!
Псальм Давідавы. Малітву маю пачуй, Госпадзе, зваж на малітву маю, па праўдзе Тваёй мяне выслухай, паводле Тваёй справядлівасьці.