Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «справядлівасьць» сустракаецца 53 разы у 51 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!

каб даць справядлівасьць сіраце і прыгнечанаму. Няхай людзі сьмяротныя адгэтуль не палохаюцца больш на зямлі!

Таму, хто жывець беззаганна і робіць справядлівасьць і ад сэрца ўсяго праўду гаворыць,

Я-ж за справядлівасьць маю ўбачу аблічча Тваё: збудзіўшыся, буду Тваім абразом насычацца.

Ён мне даў нагароду за справядлівасьць маю, за чыстасьць рук маіх мне аддзячыў.

Дык аддзячыў мне Госпад за справядлівасьць маю, за чыстасьць рук маіх перад вачыма Ягонымі.

Аб Госпадзе апавядацімуць пакаленьню, якое народзіцца, — і народу, што мае нарадзіцца, абвяшчаць будуць справядлівасьць Яго, што Ён, учыніў.

той атрымае багаслаўленьне ад Госпада й справядлівасьць ад Бога, Які дапамагае яму.

Няхай захаваюць мяне нявіннасьць і справядлівасьць, бо на Цябе спадзяюся.

Праўду і справядлівасьць любіць Ён; ласкай Гасподняй напоўнена зямля.

І будзе язык мой хваліць справядлівасьць Тваю і славу Тваю кожын дзень.

Справядлівасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Тваі — як вялізны патоп! Людзей і скаціну Ты, Госпад, хаваеш.

Ласку Сваю тым дай заўсёды, што знаюць Цябе; справядлівасьць Тваю — людзям справядлівага сэрца,

і справядлівасьць твая ўзыйдзе, бы раніцы сьветласьць, і праўда твая — быццам сьветласьць палудня.

Я абвяшчаў справядлівасьць Тваю на вялізарным зборы; і, запраўды-ж, вуснаў сваіх я ня спыняў, — Ты гэта ведаеш, Госпадзе!

І нябёсы тады справядлівасьць Яго абвясьцілі, бо Судзьдзя гэты — Бог. (Зэля)

Вызваль мяне ад помсты за кроў, Ты, Госпадзе Божа, мой Спасе, каб язык мой славіў справядлівасьць Тваю.

Справядлівасьць Тваю будуць вусны мае абвяшчаць, пра збаўленьне ўсьцяж гаварыць, бо ім лічбы ня ведаю я!

Выступаць буду сілай вялікаю Госпада, буду славіць Тваю справядлівасьць, толькі Тваю!

Бо справядлівасьць Твая, о Божа, ажно да неба высокая; вялізнае, Божа, Ты учыніў, каму-ж зраўняцца з Табою?

І язык мой будзе што-дня абвяшчаць справядлівасьць Тваю, бо сорам і стыд на тых, што мне ліха шукаюць.

Аб Салямоне. Псальм Давідавы. Божа, дай суд Твой цару й справядлівасьць Тваю сыну цараваму,

каб прынесьлі горы супакой народу і ўзгоркі — справядлівасьць,

каб ён людзям убогім даваў справядлівасьць, памагаў-бы дзецям гарапашнікаў ды скрышыў гвалтаўнікоў.

Вядзеце справу ўбогіх і сіротаў; нешчасьлівым і бедным акажэце справядлівасьць.

Ласка і праўда з сабой сустракаюцца, справядлівасьць і супакой цалуюцца.

Праўда вырастае із зямлі, а справядлівасьць з нябёсаў пазірае.

Ідзе справядлівасьць наперадзе Яго і стопы Ягоныя на шлях стаўляе.

Справядлівасьць і правы суд — падваліны пасаду Твайго; ласкавасьць і праўда йдуць прад абліччам Тваім.

Хмары й цемра навакол Яго; справядлівасьць і права — падставы пасаду Ягонага.

Абвяшчаюць нябёсы справядлівасьць Яго, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.

І сілу цара, што любіць справядлівасьць. Ты права ўстанавіў, Ты суд і справядлівасьць здьзейсьніў у Якубе.

Справядлівасьць робіць Госпад і суд для ўсіх прыгнечаных.

Але ласка Гасподня ад веку й да веку над тымі, што баяцца Яго, і справядлівасьць Ягоная над сынамі сыноў

Шчасьлівыя тыя, што праўду захоўваюць і ў кожну часіну справядлівасьць чыняць.

Дзела Яго — краса і веліч, і справядлівасьць Яго — навекі.

Дзела рук Ягоных — праўда й справядлівасьць; усе запаведзі Яго — пэўныя,

Дастатак і багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць яго трывацьме навекі.

Раздаваў ён шчодра, абдорываў убогіх; справядлівасьць яго навекі трывае, рог яго ў славе ўздымаецца.

Справядлівасьць Твая — справядлівасьць навекі, і закон Твой — праўда.

Справядлівасьць аб’яваў Тваіх трывае навекі; дай мне ўразуменьне, каб мне жыці.

Зробіць Госпад справядлівасьць народу Свайму і зьлітуецца над рабамі Сваімі.

Ведаю я, што Госпад заступіць справу прыгнечаных, дасьць справядлівасьць убогаму.

Успаміны аб велічы дабраты Твае абвяшчаць яны будуць і песьнямі славіць справядлівасьць Тваю.

Каторы прыгнечаным дасьць справядлівасьць, галодным хлеба дае. Госпад вызваляе вязьняў,

Кажу вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалаве́чы, прыйшоўшы, ці знойдзе ве́ру на зямлі?

Варвары, угле́дзіўшы зьвісаўшага з рукі ягонай гада, гутарылі паміж сабою: пэўне чалаве́к гэты — душагуб, бо й уратаванаму ад мора справядлівасьць жыць не дае́.

бо, канчаючы слова і прысьпяшаючы справядлівасьць, хутка зьдзе́йсьніць Госпад слова на зямлі (Ісая 10:22−23).

Дык перад абліччам цэркваў пакажыце ім доказ любві вашай і (справядлівасьць) пахвальбы нашае вамі.

Паны, аказвайце слугам справядлівасьць і роўнасьць, ве́даючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.

Крыўдзіцель няхай яшчэ крыўдзіць, і нячысты няхай яшчэ апага́ніваецца, і справядлівы няхай яшчэ чыніць справядлівасьць, і сьвяты́ няхай яшчэ асьвячаецца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter