Быццё 46 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
І крануўся Ізраель у дарогу, і ўсе што ў яго было, і прыбыў да Бэер Шэвы, і аброк аброкі Богу айца свайго Ісака.
І выбраўся Ізраэль з усім, што меў, і прыбыў у Бээр-Сэбу, і, склаўшы там ахвяру Богу бацькі свайго Ізаака,
І сказаў Бог Ізраелю ў відзені ночнай, і сказаў: «Якаве! Якаве!» Ён сказаў: «Во я».
пачуў, як Ён клікаў яго ў начной з’яве: «Якубе, Якубе!» Той адказаў Яму: «Вось я!»
І сказаў: «Я Бог айца твайго, ня бойся зыйсьці да Ягіпту, бо ў народ вялікі ўчыню цябе там;
І сказаў Ён яму: «Я — Бог, Бог бацькі твайго. Не бойся перабірацца ў Егіпет, бо вялікім народам зраблю Я цябе там.
Я зыйду з табою да Ягіпту, Я й узьвяду, таксама ўзьвяду цябе назад. І Язэп паложа руку сваю на вочы твае».
Я пайду разам з табой туды і адтуль выведу цябе назад, а Язэп ускладзе рукі свае на вочы твае».
І падняўся Якаў з Бэер Шэвы; і ўзялі сынове Ізраелявы Якава, айца свайго, і дзецяняты свае, і жонкі свае ў калёсах, каторыя паслаў Фараон узяць яго.
І рушыў далей Якуб з Бээр-Сэбы. І павезлі яго сыны з дзецьмі і жонкамі сваімі на вазах, якія прыслаў фараон, каб прывезці старога,
І ўзнялі яны статак свой і прыдбаньне свае, каторае прыдбалі ў зямлі Канаанскай, і прышлі да Ягіпту, — Якаў і ўсе насеньне ягонае зь ім.
а таксама ўзялі яны ўсё, што мелі ў зямлі Ханаан. І прыбылі яны ў Егіпет, Якуб і ўсе нашчадкі яго,
Сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх із сабою, і дачкі свае і дачкі сыноў сваіх, і ўсе насеньне свае прывёў ён із сабою да Ягіпту.
сыны яго і ўнукі, дочкі і ўвесь род.
І во ймёны сыноў Ізраелявых, што прышлі да Ягіпту: Якаў а сынове ягоныя. Першародны Якаваў Рувін.
Такія вось імёны сыноў Ізраэля, якія прыйшлі ў Егіпет, ён з дзецьмі сваімі: першародны Рубэн.
І сыны Рувіновы: Ганох, Фалу, Гэцрон, Хармі.
Сыны Рубэна: Гэнох, і Паллю, і Хэцрон, і Хармі.
І сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі.
Сыны Сімяона: Ямуэль, і Ямін, і Огад, і Яхін, і Цахар і Саўл, сын хананейкі.
І сыны Левавы: Ґершон, Кагаф а Мерары.
Сыны Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары.
Сынове Юдавы: Ір а Онан а Шэла а Фарэс а Зара; і памерлі Ір а Онан у зямлі Канаанскай. І былі сыны Фарэсавы: Гэцрон а Гамул.
Сыны Юды: Гэр, і Анан, і Шэла, і Пэрэс, і Зара. Але Гэр і Анан памерлі ў зямлі Ханаан. Сыны Пэрэса былі: Эсром і Гамул.
І сыны Іссасхаровы: Фола а Фува, Ёў а Шымрон.
Сыны Ісахара: Тола, і Пува, і Ясуб, і Сэмрон.
І сыны Завулонавы: Сэрэд а Елон а Яглеель.
Сыны Забулона: Сарэд, і Элон, і Яхэлэль.
Гэта сынове Лііны, каторых яна нарадзіла Якаву ў Падан-Араме, і Дыну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дачок ягоных — трыццаць тры.
Гэта сыны Ліі, якіх нарадзіла яна яму ў Падан-Араме, а таксама Дзіну, дачку сваю. Усіх душ сыноў яго і дачок трыццаць тры.
І сынове Ґадавы: Цыфён а Гаґґі, Шуні а Эцбон, Еры а Ароды а Арэлі.
Сыны Гада: Сэфон і Хагі, Шуні і Эцбон, Эры і Арод, і Арэлі.
І сынове Ашэравы: Імна а Ішва а Ішві а Брыя, і Сэрах, сястра іхная. І сыны Брыявы: Гэвер а Малхіель.
Сыны Асэра: Емна, і Ешуа, і Ішві, і Бэрыя і іх сястра Сараі. А сыны Бэрыі: Гебэр і Мэлхіэль.
Гэта сынове Зэльфіны, каторую даў Лаван Ліі, дачцэ сваёй, яна нарадзіла іх Якаву шаснанцаць душаў.
Гэта сыны Зільпы, якую даў Лабан дачцэ сваёй Ліі, а яна нарадзіла іх Якубу, усяго шаснаццаць душ.
Сыны Рахіліны, жонкі Якававае: Язэп а Венямін.
Сыны Ракелі, жонкі Якуба: Язэп і Бэньямін.
І радзіліся ў Язэпа ў зямлі Ягіпецкай Манас а Яхрэм, каторых нарадзіла яму Асэнеф, дачка Потыфера, сьвятара Она.
Язэпу нарадзіліся ў Егіпце сыны, якіх нарадзіла яму Асэнат, дачка Патыфэра, святара Геліяпольскага: Манаса і Эфраім.
Сынове Веняміновы: Бела а Бехер а Ашбел, Ґера а Нааман, Эгі а Рош, Мупім а Гупім а Ард.
і Сыны Бэньяміна: Бэла і Бахор, і Асбэл, Гэра і Нааман, і Эхі, і Рош, Мапім і Хупім, і Арэд.
Гэта сынове Рахіліны, каторыя нарадзіліся ў Якава, усіх душаў чатырнанцаць.
Гэта сыны Ракелі, і яна нарадзіла іх Якубу. Усіх чатырнаццаць душ.
І сыны Данавы: Гушым.
Сын Дана: Хусім.
Сыны Неффалімовы: Ягцэель а Ґуні а Ецэр а Шылем.
Сыны Нэфталі: Ясіэль, і Гуні, і Язэр, і Шылем.
Гэта сынове Валіны, каторую даў Лаван дачцэ сваёй Рахілі. Яна нарадзіла гэтых Якаву, усіх душаў сем.
Гэта сыны Більгі, якую даў Лабан Ракель, сваёй дачцэ, і яна нарадзіла іх Якубу. Усіх сем душ.
Усіх душаў, што прышлі зь Якавам да Ягіпту, каторыя вышлі ізь сьцёгнаў ягоных, апрача жонак сыноў Якававых, усяго шасьцьдзясят шэсьць душаў.
Усіх душ, якія прыбылі з Якубам у Егіпет і выйшлі з яго сцёгнаў, было агулам, апроч жонак сыноў яго, шэсцьдзесят шэсць.
І сыноў Язэпавых, каторыя нарадзіліся яму ў Ягіпце, дзьве душы. Усіх душаў дому Якававага, што прышлі да Ягіпту, семдзясят.
Сыноў жа Язэпа, якія яму нарадзіліся ў зямлі Егіпта, было дзве душы. Усіх душ дому Якуба, якія прыбылі ў Егіпет, было семдзесят.
І Юду паслаў ён перад сабою да Язэпа, каб ён ськіраваў яго да Ґошэн. І прышлі да зямлі Ґошэн.
І выслаў ён Юду перад сабой да Язэпа, каб той паведаміў і прыйшоў у Гашэн.
І запрог Язэп цялежкі свае, і ўзыйшоў напярэймы Ізраелю, айцу свайму, да Ґошэн, і абачыў яго, і паў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай ізноў.
І прыйшлі яны ў зямлю Гашэн. Язэп, запрэгшы сваю калясніцу, выехаў насустрач бацьку свайму ў Гашэн; і, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і, абняўшы, доўга плакаў.
І сказаў Ізраель Язэпу: «Памру я гэтым разам, абачыўшы від твой, бо ты яшчэ жывы».
І сказаў Ізраэль Язэпу: «Цяпер я спакойна памру, бо ўбачыў аблічча тваё і ведаю, што ты жывы!»
І сказаў Язэп братом сваім і дому айца свайго: «Я ўзыйду, паведамлю Фараону і скажу яму: "Браты мае і дом айца майго, каторыя былі ў зямлі Канаанскай, прышлі да мяне.
А той сказаў братам сваім і ўсёй сям’і бацькі свайго: «Пайду і паведамлю фараону, і скажу яму: “Браты мае і сям’я бацькі майго, якія пражывалі ў зямлі Ханаан, прыбылі да мяне.
Гэта людзі пастухі авец, бо яны дзяржалі статак, і драбны й буйны статак у іх, і ўсе, што ў іх, прывялі яны".
Яны пастухі авечак і займаюцца гадаваннем жывёлы; жывёлу дробную, буйную і ўсё, што маглі мець, прывялі яны з сабою”.
І будзе: як Фараон гукнець вас і скажа: "Які занятак ваш?"
Калі пакліча ён вас і запытае: “Чым вы займаецеся?” —
То вы скажыце: "Собсьнікамі статку былі слугі твае, з маленства нашага дагэтуль, і мы, і бацькі нашы", каб вы асяліліся ў зямлі Ґошэн. Бо брыда Ягіпту кажны пастух авец».
вы адкажаце: “Мы, паслугачы твае, — пастухі ад дзяцінства нашага і аж да цяперашняга часу, і мы, і бацькі нашы”. Гэта вось скажаце, каб маглі жыць у зямлі Гашэн, бо брыдзяцца ўсе егіпцяне пастухамі авечак».