2 летапісаў 10 разьдзел

Другая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

І пайшоў Рэговоам да Шыхему, бо да Шыхему зышліся ўсі Ізраеляне, устанавіць яго за караля.
 
І пайшоў Раваам у Сіхем, бо ў Сіхем сышліся ўсе Ізраільцяне, каб паставіць яго царом.

Як пачуў праз гэта Еровоам Невацёнак, — ён быў у Ягіпце, куды ўцёк ад караля Салямона, — то зьвярнуўся Еровоам ізь Ягіпту;
 
Калі дачуўся пра гэта Ераваам, сын Наватаў, — ён быў у Егіпце, куды ўцёк ад цара Саламона, — дык вярнуўся Ераваам зь Егіпта.

І паслалі, і гукалі яго; і прышоў Еровоам а ўвесь Ізраель, і гукалі Рэговоаму гэтах:
 
І паслалі і клікалі яго; і прыйшоў Ераваам і ўвесь Ізраіль, і казалі Еравааму так:

«Айцец твой налажыў на нас цяжкое йго, але ты палягчы мазольную работу айца свайго і цяжкое йго, што налажыў ён на нас, і мы будзем служыць табе».
 
бацька твой наклаў на нас цяжкае ярмо; але ты паслабі жорсткую працу бацькі твайго і цяжкае ярмо, якое ён наклаў на нас, і мы будзем служыць табе.

І ён сказаў ім: «Прыходзьце йзноў да мяне за тры дні». І люд адышоў.
 
І сказаў ім Раваам; праз тры дні прыйдзеце зноў да мяне. І разышоўся народ.

І радзіўся кароль Рэговоам у старцоў, што станавіліся перад відам Салямона, айца ягонага, за жыцьця яго, кажучы: «Як вы парадзіце адказаць люду гэтаму?»
 
І раіўся цар Раваам са старэйшынамі, якія стаялі перад тварам Саламона, бацькі ягонага, пры жыцьці ягоным, і казаў: як вы параіце адказваць народу гэтаму?

Яны сказалі яму: «Калі ты будзеш добры да люду гэтага, і ўладзіш ім, і будзеш гукаць да іх словы добрыя, то яны будуць слугамі тваімі ўсі дні».
 
Яны сказалі яму: калі ты будзеш добры да народу гэтага і дагодзіш ім і будзеш гаварыць зь імі ласкава, дык яны будуць табе рабамі на ўсе дні.

Але ён пакінуў раду старцоў, каторую радзілі яму, і радзіўся ў маладзёнаў, што вырасьлі разам ізь ім, станавіліся перад відам ягоным;
 
Але ён адкінуў параду старэйшын, якую яны давалі яму, і пачаў раіцца зь людзьмі маладымі, якія вырасьлі разам зь ім, якія стаялі перад тварам ягоным;

І сказаў ім: «Што вы парадзіце імне адказаць люду гэтаму, каторы гукаў імне гэтак: "Палягчы йго, што налажыў на нас айцец твой"?»
 
і сказаў ім: што вы параіце мне адказваць народу гэтаму, які казаў мне так: паслабі ярмо, якое наклаў на нас бацька твой?

І казалі яму маладзёны, выраслыя разам ізь ім, кажучы: «Гэтак скажы люду, што гукаў табе: "Айцец твой налажыў на нас цяжкое йго, а ты палягчы нам", гэтак скажы ім: "Мезінец мой тоўстшы за сьцёгны айца майго.
 
І казалі яму маладыя людзі, якія вырасьлі разам зь ім, і сказалі: бацька твой наклаў на нас цяжкае ярмо, а ты паслабі нам, — так скажы ім: мезенец мой таўсьцейшы за сьцёгны бацькі майго.

Дык айцец мой налажыў на вас цяжкое йго, а я павялічу йго вашае; айцец мой караў вас пугамі, а я — вузлаватымі пугамі"».
 
Бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я павялічу ярмо вашае, бацька мой караў вас бізунамі, а я буду скарпіёнамі.

І прышоў Еровоам а ўвесь люд да Рэговоама на трэйці дзень, як расказаў кароль, сказаўшы: «Прыйдзіце да мяне на трэйці дзень».
 
І прыйшоў Ераваам і ўвесь народ да Раваама на трэці дзень, як загадаў цар, сказаўшы: прыйдзеце да мяне зноў праз тры дні.

Тады кароль адказаў ім стродка, і пакінуў кароль Рэговоам раду старцоў,
 
Тады цар адказваў ім сурова, бо пакінуў цар Раваам параду старэйшын, і казаў ім па парадзе маладых людзей так:

І казаў ім подле рады маладзёнаў, кажучы: «Айцец мой пацяжарыў на вас іго, а я павялічу яго; айцец мой караў вас пугамі, а я — вузлаватымі пугамі».
 
бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а Я павялічу яго; бацька мой караў вас бізунамі, а я буду скарпіёнамі.

І не паслухаў кароль люду, бо так прычынена было Богам, каб СПАДАР мог споўніць слова Свае, што гукаў Ён Агіям Шылянінам Еровоаму Невацёнку.
 
І не паслухаўся цар народу, бо так уладжана было ад Бога, каб спраўдзіць Госпаду слова Сваё, якое прамовіў ён праз Ахію Сіламляніна Еравааму, сыну Наватаваму.

Як увесь Ізраель абачыў, што кароль яго ня слухае, то адказаў люд каралю, кажучы: «Якая нам дзель у Давіду? нямаш нам спадку ў сыну Есэвым: па буданох сваіх, Ізраелю!» І разышліся ўсі Ізраяляне па буданох сваіх.
 
Калі ўвесь Ізраіль убачыў, што ня слухае яго цар, дык адказваў народ цару, кажучы: якая нам доля ў Давідзе? няма нам долі ў сыне Есэевым; па намётах сваіх, Ізраіль, цяпер ведай свой дом, Давідзе. І разышліся ўсе Ізраільцяне па намётах сваіх.

І сынове Ізраелявы жылі ў местах Юдзіных, і караляваў над імі Рэговоам.
 
Толькі над сынамі Ізраілевымі, якія жылі ў гарадах Юдавых, застаўся царом Раваам.

І паслаў кароль Рэговоам Гадорама, што над даняю, але сынове Ізраелявы ўкаменавалі яго ажно ён памер.
 
І паслаў цар Раваам Аданірама, начальніка над зборам даніны, і закідалі яго сыны Ізраілевыя камянямі, і ён памёр. А цар Раваам пасьпяшаўся сесьці на калясьніцу, каб уцячы ў Ерусалім.

Кароль жа Рэговоам пабарзьдзіў усьсесьці на цялежкі, каб уцячы да Ерузаліму.
 
Так адасобіліся Ізраільцяне ад дома Давідавага да сёньня.

І збунтаваліся Ізраяляне супроці дому Давідавага дагэтуль.