Ісуса сына Нава 20 разьдзел
Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
І гукаў СПАДАР Ігошуі, кажучы:
І наказаў Гасподзь Ісусу казаць:
«Гукай сыном Ізраелявым кажучы: "Дайце сабе месты ўцёку, праз каторыя Я казаў вам Масеям,
скажы сынам Ізраілевым: зрабеце ў сябе гарады-сховы, пра якія Я казаў вам праз Майсея,
Каб мог уцякаць туды ўбіўца, што забіў чалавека абмыльна, нясьведама; і будуць яны ў вас уцёкам ад помсьніка за кроў.
каб мог уцякаць туды забойца, які забіў чалавека памылкова, без намыслу; няхай будуць у вас сховішчам ад помсьніка за кроў.
І ўцячэць да аднаго зь местаў гэтых, і стане ля брамы места, будзе гукаць у вушы старцом места таго справы свае; і яны прымуць яго да сябе да места, і дадуць яму месца, і ён будзе жыць у іх.
І хто ўцячэ ў адзін з гарадоў гэтых, няхай стане каля брамы горада і раскажа ўголас старэйшынам горада гэтага справу сваю; і яны прымуць яго да сябе ў горад і дадуць яму месца, каб ён жыў у іх;
І як пагоніцца за ім помсьнік за кроў, то яны ня маюць выдаваць убіўцу ў рукі яго, бо ён нясьведама забіў бліжняга свайго, не ненавідзіў яго ўчорах ані заўчора.
і калі пагоніцца за ім помсьнік за кроў, дык яны не павінны выдаваць у рукі яго забойцу, бо ён без намыслу забіў блізкага свайго, ня меў да яго нянавісьці ні ўчора, ні заўчора;
І хай ён жывець у гэтым месьце, пакуль ня стане перад грамадою на суд, пакуль не памрэць вялікі сьвятар, што будзе ў тых днёх. Тады хай зьвернецца ўбіўца, і прыйдзе да места свайго а да дому свайго, да места, з каторага ён уцёк"».
няхай ён жыве ў гэтым горадзе, пакуль ня стане перад супольствам на суд, пакуль не памрэ вялікі сьвятар, якія будзе ў тыя дні. А потым няхай вернецца забойца і пойдзе ў горад свой і ў дом свой, зь якога ён уцёк.
І пасьвяцілі Кедэш у Ґалілеі на гары Неффалімовай, і Сыхем на гары Яхрэмавай, і Кіраф-Арбу, накш Гэўрон, на гары Юдзінай.
І выдзелілі Кедэс у Галілеі на гары Нэфталімавай, Сіхем на гары Яфрэмавай, і Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, на гары Юдавай;
І за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход далі: Бецэр на пустыні, на раўніне, ад плямені Рувінавага, і Рамоф у Ґілеадзе ад плямені Ґадовага, і Ґолан у Вашане ад плямені Манасавага.
за Ярданам, насупраць Ерыхона на ўсход, аддзялілі: Бэцэр у пустыні, на раўніне, ад племя Рувімавага, і Рамот у Галаадзе ад племя Гадавага, і Галан у Васане ад племя Манасіінага:
Гэтыя месты былі прызначаны ўсім сыном Ізраелявым і чужаземцу, што жыхара ў іх, каб уцякаў туды кажны, што забіў чалавека абмыльна, і каб не памер ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад грамадою.
гэтыя гарады вызначаны ўсім сынам Ізраілевым і прыхадням, якія жывуць у іх, каб уцякаў туды кожны, хто забіў чалавека памылкова, каб не памёр ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад супольствам.