Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МОЦ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «моц» сустракаецца 81 раз у 78 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МОЦ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй; першы па дастойнасці, старэйшы па сіле!

Моц мая і сіла мая — Госпад, Ён стаў для мяне збаўленнем. Ён — Бог мой, і буду славіць Яго; Ён — Бог бацькі майго, і буду ўзвялічваць Яго!

каб не гаварыў ты ў сэрцы тваім: «Сіла мая і моц рукі маёй — яны далі мне ўсё гэта»,

Дабраславі, Госпадзе, моц яго ды прымі творы рук яго. Стаўчы сцёгны непрыяцелям яго, і тыя, што зненавідзелі яго, хай не падымуцца».

Слава і веліч перад абліччам Яго, моц і радасць — у Яго месцы.

Ад Цябе багацце і слава, Ты валадарыш над усім. У руцэ Тваёй моц і магутнасць, Рукою Сваёю ўзвышаеш і ўмацоўваеш усё.

то маліўся: «Госпадзе, Божа бацькоў нашых, Ты Бог у небе і валадарыш над усімі царствамі паганскімі; у руцэ Тваёй моц і магутнасць, і ніхто не можа Табе супрацівіцца.

Ды сказаў Амазія чалавеку Божаму: «Дык што станецца са ста талентамі, якія я выдаў ваярам Ізраэля?» І чалавек Божы адказаў яму: «Госпад мае моц даць табе значна больш за гэта».

Пасаромеўся бо я прасіць у цара войска і конніцу, каб баранілі яны нас у дарозе ад непрыяцеля, бо мы сказалі цару: «Рука Бога нашага будзе сцерагчы ўсіх, хто просіць Яго ласкавасці, і моц Яго, і сіла Яго — супраць усіх, хто ад Яго адварочваецца».

Што за моц мая, каб вытрываць? Або што за канец мой, каб жыць і цярпець?

Хіба моц каменя — гэта моц мая? Хіба цела маё меднае?

Дзівосны Ты, Божа, ад святога месца Твайго! Бог Ізраэля Сам надасць магуцце і моц Свайму люду. Дабраславёны Бог!

але захаваў Ён іх дзеля Свайго імя, каб даць спазнаць моц Сваю.

ДАЛЕТ. Пакаленне пакаленню хваліць справы Твае, і апавяшчае моц Тваю.

КАФ. Хай кажуць пра славу Валадарства Твайго і хай гавораць пра моц Тваю,

ЛЯМЭД. каб даць спазнаць сынам чалавечым моц Тваю і славу велічнасці Валадарства Твайго.

Упрыгажэнне юнакоў — іх моц, а гонар старых — сівізна.

Чалавек мудры — моцны, а вучоны чалавек узмацняе моц [сваю].

Калі ты ў дзень няшчасця кволы — паменшыцца твая моц.

Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,

І дасць пачуць Госпад веліч Свайго голасу, і моц пляча Свайго акажа ва ўзрыве гневу і ў полымі агню пажыраючага, у віхуры, у навальніцы ды ў каменяпадзе.

Паслухайце, найдалейшыя, што Я зрабіў, ды пазнайце, найбліжэйшыя, Маю моц

Ён дае знямогламу сілу, а кволаму моц павялічвае.

Тады ўбачыш і заяснееш, і затрасецца сэрца тваё, і расшырыцца, бо да цябе наплыве многа багацця марскога, моц народаў прыйдзе да цябе.

каб ніводнае дрэва над водамі не падымалася ў вышыні сваёй і не падымала сваёй верхавіны пад хмары, і каб нішто, што бярэ сваю моц з вады, не стаяла ля іх у сваёй вышыні, бо ўсе яны аддадзены смерці ў краіне падземнай, сярод людзей, сярод тых, хто сыходзіць у магілу”.

Ты цар цароў, і Бог неба даў табе царства, і сілу, і моц, і славу,

Тры ж чалавекі, Сэдрак, Місак і Абдэнага, упалі звязанымі ў сярэдзіну распаленай печы.

24 І яны хадзілі сярод полымя, славячы Бога і дабраслаўляючы Госпада. 25 Падняўшыся ж, Азарыя так маліўся і, раскрыўшы свае вусны, казаў пасярэдзіне агню: 26 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа нашых бацькоў, і поўны хвалы; і імя Тваё дабраславёна на векі. 27 Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя. 28 Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў. 29 Бо зграшылі мы і дапусціліся беззаконнасці, адыходзячы ад Цябе, і пакінулі мы Цябе ва ўсім; і прыказанняў Тваіх не спаўнялі мы, 30 і не бераглі іх ані не спаўнялі таго, што нам загадваў, каб нам добра было. 31 Такім чынам, усё, што Ты на нас навёў, ды ўсё, што нам зрабіў, зрабіў Ты ўсё паводле справядлівага рашэння; 32 і выдаў нас у рукі нашых ліхіх непрыяцеляў і найгоршых паміж адступнікаў і несправядліваму цару, найболей крывадушнаму на ўсёй зямлі; 33 і цяпер не маем смеласці адкрыць вусны свае; сорам і ганьба ахутала тваіх паслугачоў і тых, што Цябе славяць. 34 Просім: не кідай нас назаўсёды — дзеля імя Твайго, і не разрывай Твайго запавету, 35 і не ўхіляй ад нас Сваёй міласэрнасці з увагі да Твайго прыяцеля Абрагама, і да паслугача Твайго Ізаака, ды Твайго святога Ізраэля, 36 якім сказаў Ты, што размножыш патомства іх, як зоркі на небе ды як пясок на беразе мора; 37 бо, Госпадзе, мы найменшыя сярод усіх народаў; і мы сёння паніжаны на ўсёй зямлі з прычыны грахоў нашых; 38 і няма цяпер валадара, ані прарока, ані правадыра, ані цэласпалення, ані ахвяр, ані дароў з ежы, ані ўспалення, ані месца дзеля пяршыняў для Цябе, каб маглі мы спазнаць Тваю міласэрнасць; 39 аднак у душы стурбаванай і ў духу пакорлівасці няхай нас прымуць, як цэласпаленне з бараноў і быкоў ды як з тысяч тлустых авечак, 40 дык хай сёння наша ахвяра стане на віду ў Цябе, і ўдасканаль тых, хто ідзе за Табою, бо тыя, што пакладаюцца на Цябе, не пасаромяцца. 41 І цяпер ідзём за Табою ўсім сэрцам, і адчуваем страх перад Табою, ды шукаем Твайго аблічча; 42 не сарамаці нас, але рабі з намі паводле Сваёй спагадлівасці і паводле Сваёй вялікай міласэрнасці, 43 і выбаві нас Сваімі цудамі, і праслаў імя Сваё, Госпадзе. 44 І ўсе тыя, што крыўдзяць паслугачоў Тваіх, хай спазнаюць ганьбу; хай іх сорам пакрые, пазбавіць усякай сілы, і моц іх хай будзе прыдушана. 45 Хай бо яны пазнаюць, што Ты — Госпад Бог адзіны і поўны славы на зямлі». 46 І паслугачы царскія, якія іх укінулі, не пераставалі распальваць печ нафтаю, і смалой, і пакуллем, і галлём; 47 і полымя ўздымалася на сорак дзевяць локцяў над печчу, 48 і захапіла і спаліла тых халдэйцаў, якія знаходзіліся каля печы. 49 Аднак Анёл Госпадаў сышоў у печ разам з Азарыем і яго сябрамі і ўхіліў полымя агню з печы, 50 і зрабіў у сярэдзіне печы быццам вільготны вецер, і агонь не дакрануўся да іх зусім, і не выклікаў болю, ані не зрабіў ніякай крыўды. 51 Тады гэтыя трое як бы адным голасам славілі і хвалілі ды дабраслаўлялі Бога ў печы, кажучы: 52 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа бацькоў нашых, і поўны славы, і найузвышаны на векі; і дабраславёна хай будзе святое імя Тваё, поўнае хвалы і найслаўнейшае, і найузвышанае на векі. 53 Дабраславёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, і найслаўнейшы, і славуты на векі. 54 Дабраславёны Ты на пасадзе Твайго валадарства, і найслаўнейшы, і найузвышаны на векі. 55 Дабраславёны Ты, што глядзіш у апраметную, седзячы на херубінах, і славуты, найузвышаны на векі. 56 Дабраславёны Ты на цвярдыні неба, і слаўны, і славуты на векі. 57 Усе Госпадавы творы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі. 58 Нябёсы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 59 Анёлы Госпадавы, дабраславіце Госпада, слаўце і ўзвялічвайце Яго на векі! 60 Усе воды паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 61 Усе Магуцці, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 62 Сонца і месяц, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 63 Зоркі нябесныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 64 Усе дажджы і росы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 65 Усе вятры, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 66 Агонь і жар, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 67 Халады і спякота, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 68 Росы і іней, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 69 Маразы і халады, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 70 Ільды і снягі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышаце Яго на векі! 71 Ночы і дні, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 72 Святло і цемра, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 73 Маланкі і хмары, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 74 Хай зямля дабраслаўляе Госпада, хай хваліць і надта ўзвышае Яго на векі! 75 Горы і ўзгоркі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 76 Усе расліны зямныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 77 Моры і рэкі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 78 Крыніцы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 79 Вялікія марскія жывёлы і ўсё, што плавае ў вадзе, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 80 Усе птушкі паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 81 Усе звяры дзікія і жывёлы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 82 Сыны людскія, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 83 Ізраэлю, дабраславі Госпада, хвалі і надта ўзвышай Яго на векі! 84 Святары Госпадавы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 85 Паслугачы Госпада, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 86 Духі і душы справядлівых, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 87 Святыя і пакорлівыя сэрцам, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 88 Ананію, Азарыю, Місаэлю, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Бо вырваў нас з цемры і ад рукі смерці збавіў, і вызваліў нас спасярод печы, што палымнела, і вырваў нас з сярэдзіны агню. 89 Праслаўце Госпада, бо ласкавы, бо вечна трывае Яго міласэрнасць! 90 Усе, хто баіцца Госпада, дабраславіце Бога багоў; хваліце і слаўце Яго, бо вечная ёсць Яго міласэрнасць!»


А з аднаго з іх вырас адзін рог малы і разросся дужа на поўдзень, і на ўсход, і ў моц,

І па канцы гадоў злучацца яны; і дачка паўднёвага цара прыбудзе да цара паўночнага, каб завязаць сяброўства. І моц яго рукі не будзе трывалай, і яго рука не ўтрымаецца; і будзе выдадзена яна, і тыя, што яе прывялі, яе дзіця ды той, хто падтрымліваў яе ў тыя часы.

І пачуў я мужа, апранутага ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі, калі падняў ён правую і левую руку ў неба і прысягнуў Тым, Хто жыве вечна: «Да часу, часоў і палавіны часу, і гэта ўсё збудзецца, калі дабяжыць да канца моц нішчыцеля святога народа».

Я знішчыў з-пад іх аблічча амарэяў, вышыня якіх была падобнай да вышыні кедраў, а моц — быццам дубоў; я знішчыў плод іх зверху, а знізу — карані яго.

Убачаць гэта народы і засаромеюцца, нягледзячы на ўсю моц сваю, паложаць руку на вусны, вушы іх стануць глухімі;

Дзеля таго закон страчвае сваю моц, і суд не даходзіць да канца, бо бязбожнік крыўдзіць справядлівага, таму прысуд становіцца крывадушны.

Вось, Госпад авалодае ім і знішчыць моц яго на моры; і ўсё будзе спалена агнём.

І, адказваючы, Анёл сказаў Ёй: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Узвышняга агарне Цябе. Таму, што з Цябе народзіцца, Святое, назавецца Сынам Божым.

але калі атрымаеце моц ад сышоўшага на вас Духа Святога, тады будзеце Мне сведкамі ў Ерузаліме, і ва ўсёй Юдэі ды Самарыі, і аж па край зямлі».

прыслухоўваліся да яго ўсе ад найменшага да найбольшага, кажучы: «Ён — моц Божая вялікая».

адзінаму мудраму Богу, Збаўцы нашаму, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, — слава, веліч, моц ды ўлада перад усімі вякамі, і цяпер, і на ўсе вякі. Амін.

Бо не саромеюся Евангелля Хрыстова: яно ёсць моц Божая на збаўленне кожнаму верніку, перш юдэю, і грэку.

і быў упэўнены, што Ён мае моц і здзейсніць абяцанае.

Але і яны, калі не будуць трываць у нявер’і, будуць прышчэплены, бо Бог мае моц ізноў іх прышчапіць.

Хто ты такі, што судзіш чужога паслугача? Перад Сваім Валадаром ён стаіць ці падае; і будзе стаяць, бо яго Бог мае моц паставіць яго.

А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Святога вы ўзбагаціліся надзеяй.

для тых жа, што пакліканы, ці з юдэяў, ці з грэкаў, Хрыстос — моц Божая ды мудрасць Божая.

Але я прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад дазволіць, і спазнаю не словы тых, што заганарыліся, а моц,

І адных Бог паставіў у Царкве па-першае — Апосталамі, па-другое — прарокамі, па-трэцяе — настаўнікамі, потым тых, што маюць моц чынення цудаў, потым дары аздараўлення, дар успамогі, дар гаспадаравання, дар усякіх моў.

потым канец, калі перадасць Ён валадарства Богу і Айцу ды калі знішчыць усякае начальства, усякую ўладу ды моц.

але Ён сказаў мне: «Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц Мая праз слабасць здяйсняецца». Таму найбольш ахвотна буду хваліцца сваімі немачамі, каб абжылася ўва мне моц Хрыстова.

З гэтай прычыны пераношу цярпенні, але не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і маю пэўнасць, што Ён мае моц захаваць уклад мой на той дзень.

Бо калі праз анёлаў абвешчанае слова мела такую моц, што ўсякае злачынства і непаслухмянасць атрымлівалі справядлівую адплату,

Праз веру і сама Сара, бясплодная, нягледзячы на ўзрост, атрымала моц на пачацце нашчадка і нарадзіла, бо паверыла, што верны Той, Які даў абяцанне.

«Дастойны Ты, Госпадзе і Божа наш, прымаць славу, і ўшанаванне, і моц, бо Ты стварыў усё, і ўсё з волі Тваёй існуе і было створана».

І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.

І пры тым дадзена было яму ваяваць супраць святых і перамагчы іх, і дадзена была яму моц над усякім пакаленнем, народам, моваю і племем.

У іх адзін намер; і моц і ўладу сваю аддадуць зверу.

і таго, хто са шматлікай дружынай і вартай увайшоў у скарбоўню, аб якой гаварылася раней, неслі, бо меў патрэбу ў дапамозе ваяроў, пакладзенага, пазнаўшага выразна моц Божую.

ты ж, адлупцаваны з неба, абвясці ўсім народам вялікую моц Божую». І, сказаўшы гэта, яны зніклі.

«Калі маеш нейкага ворага або інтрыгана ў справах, то пашлі яго туды, і атрымаеш яго адлупцаванага, калі толькі выратуецца, — бо на тым месцы сапраўды дзейнічае нейкая моц Божая;

ты ж пачакай, і ўбачыш вялікую моц Яго, як цябе ды тваё патомства будзе мучыць».

апрача таго, дакляраваў, станецца юдэем і аб’едзе ўсе мясцовасці, абжытыя людзьмі, абвяшчаючы моц Божую.

бо, калі не захоча дапамагчы нам у гэтыя пяць дзён, мае Ён моц, у якія дні захоча, абараніць або загубіць нас на віду ворагаў нашых.

Госпад — імя Тваё. Сатры сілы іх, вечны Божа, сатры вялікую моц іх Сваёю сілаю і адвядзі моц іх гневам Сваім. Захацелі бо яны апаганіць святыню Тваю, зганьбаваць палатку супачывання імя велічы Тваёй ды жалезам адбіць рог ахвярніка Твайго.

Бо не ў мностве Твая моц, і ўладанне Тваё не залежыць ад дужых, але Ты — Бог пакорлівых і Успаможца прыгнечаных, Апякун кволых, Абаронца адрынутых, Збаўца знявераных.

І Юдыт ужо здалёку ад іх крычала да вартаўнікоў пры брамах: «Адчыніце, адчыніце браму! З намі Бог, Бог наш, каб выявіць яшчэ сілу ў Ізраэлі ды моц супраць нашых ворагаў, як гэта і сёння ўчыніў».

Бо не сціхне слава твая ў сэрцах людскіх, што памятаюць моц Божую, аж навечна.

Крывадушныя бо думкі аддзяляюць ад Бога, а выпрабоўваемая Моц карае нямудрых.

прыроду жывёл і прыкметы звяроў, моц духаў і думкі людзей, розныя расліны і сілы каранёў.

і дала яму моц валадарання над усім.

Моц бо паказваеш, калі не вераць, што Ты існуеш, у магутнасці дасканалы, ды караеш тых, хто не прызнае Цябе свядома.

А калі іх моц і дзейнасць выклікалі ў іх здзіўленне, мусілі яны праз яго пазнаць, наколькі магутнейшы за іх Той, Хто іх стварыў:

Бо не моц ідалаў, прызваных у прысязе, але належная кара грэшнікам прыходзіць заўсёды па злачынстве несправядлівых.

Не вынось сябе ў думках сваёй душы, як вол, каб часам не выявілася моц твая дурасцю:

П’янства павялічвае шалёнасць неразумнага на яго загубу, аслабляючы яго моц ды калечачы.

На каго глядзіць ён? І хто моц яго?

каб пазналі людзі моц яе? І Узвышні даў людзям веды, каб быў Ён праслаўлены ў цудах Сваіх.

у час знішчэння выльюць моц і абурэнне Таго, Хто стварыў іх, упакораць яны:

Страшны Госпад, і надта Магутны, і цудоўная моц Яго.

Калі навернецеся да Яго ўсім сэрцам вашым і ўсёю душою вашай, каб рабіць перад Ім папраўдзе, тады Ён павернецца да вас і ніколі ўжо не схавае аблічча Свайго ад вас. Ды зараз паглядзіце, што Ён зрабіў вам, і дзякуйце Яму ўсімі вуснамі сваімі. Дабраслаўляйце Госпада справядлівага і ўзвышайце Валадара спрадвечнага. У зямлі няволі маёй слаўлю я Яго і выяўляю моц і веліч Яго народу грэшнаму. Навярніцеся, грэшнікі, і рабіце справядліва перад Ім. Хто ведае, можа, захоча аказаць вам міласэрнасць?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← МОСУ
МОЦА →