Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

НІКОГА — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «нікога» сустракаецца 36 разоў у 34 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НІКОГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Кіраўніку хору: псальм Давідавы. Казаў дурны ў сэрцы сваім: Няма Бога! Папсаваліся яны ды агідныя рэчы рабілі; ня было нікога, каб рабіў дабро.

Усе чыста адхінуліся, усе аказаліся папсаванымі; ня было нікога тамака, хто-б рабіў дабро: нікагусенькі!

Усё адступіліся, усё папсаваліся; ня было нікога, хто-б рабіў дабро, — аніводнага!

Знакоў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто-б ведаў, дакуль гэта будзе.

Хай ня будзе нікога, хто-б яму аказаў міласэрдзе; хай ня будзе нікога, хто-б меў літасьць над сіротамі яго.

Гляджу я ўправа — нікога няма, хто-б ведаў мяне; прыпынку няма для мяне, ніхто аб душу маю не парупіцца.

Падняўшы-ж вочы свае́, яны нікога ня ўгле́дзелі апрача аднаго Ісуса.

І айцо́м сабе́ не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Аце́ц, Каторы на нябёсах.

І раптам, аглядзе́ўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.

Ісус жа, адка́зваючы, сказаў: запраўды́ кажу́ вам: няма́ нікога, хто пакінуў бы дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацькоў, ці дзяце́й, ці зе́млі дзеля Мяне́ і Эва́нгельля.

І сказалі ёй: нікога няма ў родзе тваім, хто зваўся-б гэтым іме́ньнем.

Пыталіся ў яго таксама й вая́кі: а нам што́ рабіць? І сказаў ім: нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і здавальняйцеся сваёю платай.

Не бярэце ні мяшка, ні торбы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце.

А Ён сказаў ім: запраўды кажу вам: няма нікога, хто, кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку, ці дзяце́й дзеля Царства Божага,

Бо Аце́ц і ня судзіць нікога, але ўве́сь суд аддаў Сыну,

Ісус, падняўшыся і ня бачучы нікога апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына! дзе́ тваі абвініцелі? Ніхто не асудзіў цябе́?

Вы судзіце па це́лу; Я ня суджу нікога.

каб споўнілася слова, сказанае Ім: з тых, якіх Ты даў Мне́, Я не загубіў нікога.

Пілат сказаў ім: вазьме́це Яго вы і па вашаму закону судзіце Яго. Жыды сказалі яму: нам нікога ня гожа забіваць.

І ня было сярод іх нікога, хто цярпе́ў бы недастатак, бо хто ме́ў зямлю ці дамы́, тыя, прадаўшы, прыносілі грошы за праданае

Вязьніцу дык знайшлі мы замкнёную ве́льмі крэпка, і варта во́нках стаяла перад дзьвярыма; але, адамкнуўшы, ўсярэдзіне нікога не знайшлі.

(бо Ён ня быў на нікога з іх зыйшоўшы, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса).

Людзі-ж, што йшлі разам з ім, стаялі здуме́ўшыся: бо чулі голас, ды нікога ня бачылі.

Саўл устаў з зямлі. Калі-ж расчыніліся вочы ягоныя, ня бачыў нікога; дык, узяўшы за руку, завялі яго ў Дамаск.

У часе спакушэньня ніхто хай ня кажа: Бог мяне́ спакушае; бо Бог не спакушаецца злом, і сам нікога не спакушае.

няма разуме́ючага; няма нікога, хто шукаў-бы Бога;

Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысьціў, апрача Крыспа і Гайя,

Гэтак мы адгэтуль нікога ня ве́даем у це́ле; калі-ж і ве́далі ў це́ле Хрыста, дык цяпе́р ужо ня ве́даем.

Зразуме́йце нас. Мы нікога ня крыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не абдзіралі.

Другога-ж з Апосталаў я ня бачыў нікога, апрача Якуба, брата Го́спадавага.

Бо ня маю нікога роўнага душою, хто гэтак шчыра рупіўся-б аб вас;

Пры першым маім адказе нікога ня было са мною, але ўсе́ мяне́ пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!

каб нікога не абмаўлялі, не сварыліся, але былі ціхімі і паказвалі ўсякую лагоднасьць да ўсіх людзе́й.

І я ве́льмі плакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу, ці глянуць у яе́.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter