Лукаша 17 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І гаворыць Ён вучням Сваім: «Немагчыма, каб не прыйшлі згаршэнні, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.
 
адсутнічае

Лепш было б яму, каб павесіць яму жоран млынавы на шыю ды ўкінуць у мора, чым бы ён згоршыў аднаго з малых гэтых.
 
адсутнічае

Сачыце за сабой! Калі брат твой зграшыў супраць цябе, дакары яго і, калі навернецца, даруй яму.
 
адсутнічае

І, калі б сем разоў на дзень зграшыў адносна цябе і сем разоў на дзень звярнуўся да цябе, кажучы: “Каюся за гэта”, — даруй яму».
 
адсутнічае

І сказалі Апосталы Госпаду: «Павяліч нам веру».
 
І сказалі апосталы Госпаду: “Дадай нам веры".

А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, дык сказалі б гэтаму дрэву морвы: “Вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора”, і яно паслухала б вас.
 
Госпад жа сказаў: "Каб вы мелі веру з гарчычнае зерне і сказалі гэтаму марвоваму дрэву: "Выкараніся і перанясіся ў мора", то яно паслухала-б вас.

А хто з вас, маючы паслугача аратага або пастуха, калі ён вернецца з поля, скажа яму: “Ідзі хутчэй за стол”?
 
А хто з вас, маючы слугу, што арэ, ці пасе, калі ён прыйдзе з поля, дык ці скажа яму: "Ідзі хутчэй сядай за стол"?

І ці не скажа: “Прыгатуй мне вячэру і падперажыся ды паслугуй мне, пакуль буду есці і піць, а потым ты будзеш есці і піць”?
 
Але ці-ж ня скажа яму: "Падрыхтуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, паслугоўвай мне, пакуль буду есьці ды піць, і пасьля еж і пі сам"?

Ці ён дзякуе слузе таму, што ён зрабіў тое, што яму загадана? Не думаю.
 
Ці-ж будзе дзякаваць ён гэнаму слузе за выкананьне таго, што яму было загадана? Ня думаю.

Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Паслугачы мы нічога не вартыя; што павінны былі зрабіць, зрабілі”».
 
Так і вы, калі зробіце ўсё, што вам загадана, кажэце: "Мы нічога ня вартыя слугі, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць".

І сталася, калі ішоў Ён у Ерузалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
 
І сталася, як ішоў да Ерузаліму, прайходзіў між Самарыю і Галілеяю.

І калі ўваходзіў Ён у адно паселішча, перанялі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія сталі здалёк
 
І калі Ён увайходзіў у одну вёску, спаткалі Яго дзесяць пракажонных, яны затрымаўшыся здалёк,

і крычалі яны ўголас, кажучы: «Ісусе, Вучыцель, памілуй нас!»
 
голасна клікалі: Ісусе, Настоўнік, зьлітуйся над намі.

Ён, як убачыў іх, сказаў: «Ідзіце, пакажыцеся святарам». І сталася, што, калі яны ішлі, ачысціліся.
 
Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце пакажэцеся сьвятаром. І калі яны йшлі, ачысьціліся.

Адзін жа з іх, як агледзеўся, што стаў здаровы, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
 
Адзін-жа з іх бачучы, што аздаравеў, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога.

і паў на твар ля ног Яго, дзякуючы Яму; а быў ён самарыцянін.
 
І паваліўся да Ягоных ног, дзякуючы Яму. І гэта быў самаранін.

І, адказваючы, Ісус сказаў: «Ці не дзесяць было ачышчаных? І дзе ж дзевяць?
 
Тады Ісус сказаў: ці-ж ня дзесяць ачысьцілася, дзе-ж дзевяць?

Не знайшоўся з іх ніхто, хто б вярнуўся, каб аддаць хвалу Богу, акрамя гэтага чужынца?»
 
Як-жа гэта яны не вярнуліся аддаць славу Богу апрача гэтага чужынца?

І гаворыць яму: «Устань, ідзі: вера твая выратавала цябе».
 
І сказаў яму: устань, ідзі; вера твая выратавала цябе.

І, запытаны фарысеямі, калі надыдзе Валадарства Божае, адказваючы, сказаў ім: «Валадарства Божае не прыйдзе відавочна
 
адсутнічае

і не скажуць: “Вось тут” або: “Там”; вось жа Валадарства Божае ўнутры вас ёсць».
 
адсутнічае

І гаворыць вучням: «Прыйдуць дні, калі вы будзеце прагнуць бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага і не ўбачыце.
 
адсутнічае

І скажуць вам: “Вось, тут”, “Вось, там”; не ідзіце і не шукайце.
 
адсутнічае

Бо, як маланка, ззяючы з-пад неба, асвятляе тое, што пад небам, такім будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.
 
адсутнічае

Але трэба, каб Ён перш многа перацярпеў ды быў адкінуты гэтым пакаленнем.
 
адсутнічае

І як сталася ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:
 
адсутнічае

елі і пілі, жаніліся і замуж выдавалі аж да дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і прыйшоў патоп, і выгубіў усіх.
 
адсутнічае

Падобна, як сталася ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
 
адсутнічае

аж у дзень, калі Лот выйшаў з Садома, паліліся з неба дажджом агонь ды серка і выгубілі ўсіх.
 
адсутнічае

Так будзе ў дзень, калі Сын Чалавечы аб’явіцца.
 
адсутнічае

У той дзень, хто будзе на даху, а прылады яго дома, хай не сыходзіць, каб іх забраць; і хто на полі, хай таксама не вяртаецца.
 
адсутнічае

Памятайце пра жонку Лота.
 
адсутнічае

Калі б хто стараўся душу сваю зберагчы, загубіць яе, а хто загубіць яе, той ажывіць яе.
 
адсутнічае

Кажу вам: у тую ноч будуць удвух на адным ложку: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
 
адсутнічае

і дзве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінута.
 
адсутнічае

І ўдвух будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты».
 
адсутнічае

Адказваючы Яму, яны кажуць: «Дзе, Госпадзе?» А Ён сказаў ім: «Дзе будзе цела, там збяруцца і арлы».
 
адсутнічае