Лукаша 16 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка
І Ён казаў таксама [сваім] вучням: Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і яму данеслі на яго, што той растрачвае яго маёмасць.
І сказаў Сваім вучнам: "Адзін чалавек быў багаты і меў эканома, на якога яму данесьлі, што растрачвае ягоную маемасьць.
І ён, паклікаўшы яго, сказаў яму: Што гэта я чую пра цябе? Дай рахунак з твайго аканомства, бо ты ўжо не можаш быць аканомам.
І паклікаўшы яго сказаў яму: "Што гэта я чую аб табе? Дай справаздачу з твайго гаспадараваньня, бо ты ня можаш болей гаспадарыць".
Аканом жа сказаў сам сабе: Што мне рабіць, бо мой гаспадар адымае ў мяне аканомства? Капаць не здужаю, жабраваць саромеюся.
Тады эканом сказаў сам у сабе: "Што мне рабіць, калі гаспадар адыйме ад мяне эканомства? Капаць ня здужаю, жабраваць саромеюся;
Ведаю, што зраблю, каб мяне, калі знімуць з аканомства, прынялі ў свае дамы.
ведаю, што зраблю, каб прынялі мяне ў свое дамы, калі буду адстаўлены ад эканомства".
І, паклікаўшы паасобку кожнага з даўжнікоў свайго гаспадара, спытаўся ў першага: Колькі ты вінен майму гаспадару?
І паклікаўшы даўжнікоў свайго гаспадара кожнага паасобку; сказаў першаму: "Колькі ты вінен майцу гаспадару?".
І той сказаў: Сто батаў38 алею. — Ён жа сказаў яму: Вазьмі сваю распіску і, сеўшы, хуценька напішы: пяцьдзесят».
Той сказаў: "Сто барылкоў алею". І сказаў: "Вазьмі тваю расьпіску і сядай хутчэй напішы: пяцьдзесят".
Пасля другому сказаў: А ты колькі вінен? — І той сказаў: Сто кораў39 пшаніцы. — Кажа яму: Вазьмі сваю распіску і напішы: «восемдзесят».
Потым сказаў другому: "А ты колькі вінен?" Той адказаў: "Сто мерах пшаніцы". І сказаў яму: "Вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят".
І пахваліў гаспадар неправеднага аканома, што ён разумна зрабіў; бо сыны гэтага веку разумнейшыя за сыноў святла для свайго пакалення.
І пахваліў гаспадар нявернага эканома, што дагадліва ўчыніў; бо сыны гэтага веку дагадлівейшыя ў сваім родзе за сыноў сьвятла.
І Я вам кажу: Здабывайце сабе сяброў багаццем40 няправеднага свету, каб, калі яго не стане, яны прынялі вас у вечныя сялібы.
І Я кажу вам: "Здабывайце сябе прыяцеляў багацьцям несправядлівым, каб як зьбяднееце, дык прынялі вас у вечныя сялібы.
Верны ў найменшым і ў многім верны, а няправедны ў найменшым няправедны і ў многім.
Верны ў малым і ў многім верны, а няверны ў малым, няверны і ў многім.
Дык калі ў няправедным багацці40 не сталі верныя, хто вам праўдзівае даверыць?
Дык вось, калі вы ў несправядлівым багацьці ня былі верныя, дык хто даверыць вам праведнае?
І калі вы ў чужым не сталі верныя, хто вам дасць ваша?
І калі вы ў чужым ня былі верныя, дык хто дасьць вам вашае?
Ніяк слуга не можа служыць двум гаспадарам: бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога будзе любіць, або аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце Богу служыць і мамоне.
Ніякі слуга ня можа служыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; ці аднаму пачне вельмі дагаджаць, а пра другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне".
І чулі ўсё гэта фарысеі, што былі срэбралюбцы, і насміхаліся з Яго.
адсутнічае
І Ён сказаў ім: Вы выдаеце сябе за праведных перад людзьмі, але Бог ведае вашы сэрцы; бо высокае ў людзей — брыдота перад Богам.
адсутнічае
Закон і прарокі — да Іаана: з таго часу Царства Божае дабравесціцца, і кожны сілаю прабіваецца ў яго.
адсутнічае
Ды лягчэй небу і зямлі прайсці, чым каб прапала адна рыска ў законе.
адсутнічае
Кожны, хто адпускае сваю жонку і бярэ іншую, чужаложыць, і той, хто бярэ ў жонкі адпушчаную мужам, чужаложыць.
адсутнічае
Адзін чалавек быў багаты і апранаўся ў парфіру і вісон і штодня раскошна весяліўся.
Нейкі чалавек быў багаты, адзяваўся ў пурпуру і найлепшае палатно і кожны дзень раскошна банкетаваў.
І адзін убогі, імем Лазар, ляжаў каля яго варотаў, увесь у скуллі
Быў-жа нейкі ўбогі, называўся Лазар, што ляжаў ля варот яго ўвесь у струпох.
і прагнуў наесціся таго, што падала41 са стала багацея; яшчэ і сабакі прыходзілі і лізалі яго скулле.
І жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багача, і сабакі прыходзячы лізалі ягоныя струпы.
І сталася: убогі памёр, і яго аднеслі Анёлы на Аўраамава ўлонне; памёр таксама і багаты, і яго пахавалі.
І сталася, убогі памёр і анёлы занясьлі яго на лона Аўраама. Памёр і багач, і пахавалі яго.
І ў пекле, зносячы мукі, узняў ён свае вочы і бачыць здалёку Аўраама і Лазара на яго ўлонні.
І ў пекле, будучы ў муках, ён падняўшы свае вочы, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на ягоным лоне.
І ён, усклікнуўшы, сказаў: Татухна Аўрааме, злітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб ён абмакнуў канец свайго пальца ў ваду і астудзіў мой язык, бо я мучуся ў гэтым полымі.
І загаласіўшы сказаў: Ойча Аўрааме! зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыўшы канец свайго пальца ў вадзе, асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў гэтым полымі.
Аўраам жа сказаў: Дзіця, успомні, што ты ў сваім жыцці атрымаў сваё добрае, а Лазар гэтак жа ліхое; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.
Але Аўраам сказаў яму: сыне, прыпомні, што ў тваём жыцьці ты меў добрае, а Лазар благое; цяпер-жа ён тут цяшаецца, а ты церпіш мукі;
І да ўсяго гэтага між намі і вамі ўстаноўлена вялікая прорва, каб тыя, што хочуць перайсці адсюль да вас, не маглі, ані адтуль да нас не пераходзілі.
ды-й да таго між намі і вамі ўстаноўлене вялікая прорва, так што хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і адтуль да нас не пераходзяць.
І ён сказаў: Дык прашу цябе, татухна, пашлі яго ў дом майго бацькі,
Тады ён сказаў: дык прашу цябе, айцец, пашлі яго ў дом майго бацькі,
бо пяць братоў маю, каб ён перасцярог іх, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца мучэння.
бо ў мяне ёсьць пяць братоў няхай ён засьведчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае мейсца мучэньня.
І кажа [яму] Аўраам: Яны маюць Маісея і прарокаў: няхай слухаюць іх.
Аўраам сказаў яму: маюць Майсея і прарокаў, няхай слухаюцца іх.
А ён сказаў: Не, татухна Аўрааме, але калі хто з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца.
Ён-жа сказаў: не ойча Аўрааме! але калі хто з умёршых прыйдзе да іх, пакаюцца.
Ды ён сказаў яму: Калі яны Маісея і прарокаў не слухаюць, то калі б і хто з мёртвых уваскрэс, не параканаюцца.
Сказаў-жа на гэта яму: калі Майсея і прарокаў не паслухаюць, дык калі-б хто з умёршых уваскрос, не павераць.